плацьця доўгая, бухмамі былі рукава. Я яго падрэзала, пакараціла, рукава павузіла, перабрала і сама нашу. Бяларучы Лаг.; параўн. фр. bouffer 'тс'. БУХНУЦЬ зак., аднакр. Уляцець на хуткасці. Можа ўтапіцца, як бухня ў рэку з матацыклам. Вялікая Вуса Уздз. БУШАВАЦЬ незак. 1. Буяніць, гарэзаваць. Пасадзілі кусты, а каровы бушаваць ляцяць у гэтыя кусты. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Інтэнсіўна працаваць. Як во прошлы гот да сьняге ў нас велькія былі! Роўна з хатамі панамятала, пограп адно крышы чуць відаць было. Папрасіла Івана, кап памох, два дні бушаваў, пака рашчысьціў прахот, аткінуў адзь дзьвярэй. Арцюхі Стаўб. БУШМА ж. Неадабр. Высокая прычоска. Бушму такую на галаве паставіла, што аж глядзець страшна. Кукалеўка Чэрв. БЫВАЛЕШНІ прым. Даўнейшы, стары. У яе хустка бывалешняя, але яшчэ добрая. Пагост Бярэз. БЫДЛЯЧЫ БУРАК. Кармавы бурак (Beta vulgaris crassa). Ці паверыш, нават былі быдлячыя буракі, відаць, многа навязьлі. Яцыны Мядз. Буракоў быдлячых засталося прапалоць як на хату. Чараўкі Мядз. БЫК м. Жэрдка, на якую вешаюць сеткі. Былі відаць лоткі, хаты, на цэлы кіламетар расьцягнуліся быкі з развешанымі сеткамі. Пасынкі Мядз. БЫРСКАЦЬ незак. Пырскаць. Глядзі не затрымлівайся, а то дошч нешта бырская. Мікалаеўшчына Стаўб. БЫРСКІ толькі мн. Пырскі. У яго на штанах былі бырскі. Ігрушка Круп. БЫСТРЫ у знач. наз. Рухавы, імклівы ў працы. Быстраму на час работы, а гультаю на месяц. Вецярэвічы Пух. БЫТОЎКА ж. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Хачу яшчэ адну бытоўку расказаць, якая была ў нашым пасёлку. Бакачы Мядз. БЫТТА злучн. Ужываецца пры дапушчальным параўнанні рэальнага характару. Пісаў, бытта прыедзе сёньня. Баяры Маладз. ◊ Як бытта — усё роўна як. Як бытта па воду йдзе. Цялякава Уздз. БЫЦЬ незак. ◊ Будзе ў шкуру — пакаранне чакае каго. Не, так дзела ня пойдзіць, думаю. Дазнаіцца, будзіць у шкуру. І я расказаў усё чыста. Міколыды Мядз. Быць на руках чыіх-н. — быць на чыім доглядзе, клопаце. Дык я засталася бес хаты і з малым дзіцем на руках. Сівіца Валож. Штоб і паху вашага не было дзе-н. — патрабаванне неадкладна выбрацца адкуль. Таму што ваш зяць камандзірам, парцізанскім атрадам кіруя, вам тут ні места, зністожым, штоб вашага тут ні было і паху. Каранец Бярэз. БЭ нескл., н. ◊ Ні бэ ні цэ — анічога, зусім нічога (не разумець, не разбірацца). У шуплядзі кнішка на шчоччык, сынок, паглядзі, колькі нагарэла. Я ў гэтум шчоччыку ні бэ ні цэ, гляджу што на гэту сьцену. Мікалаеўшчына Стаўб. БЭБАЛЫ толькі мн. Кулін. Фасолевы малочны суп. Калі бульбы ня хочаш, пачакай, бэбалы з малаком на абед будуць. Вецярэвічы Пух. БЭЙБУК, БЭЙБУС м. Пагард. Абібок, гультай, лодар. Ну і бэйбус! Колькі яму ні кажы, а да яго не даходзіць. Каменка Уздз. Вырас во бэйбук гэтакі. Бацька патураў усю жызьню, дак ніякага толку няма. Баяры Віл. БЭЙСЮР м. Тое, што і б а й с т р у к. Тут у нас дзеўка бэйсюра радзіла. І як эта людзям у вочы глядзець?! Рудня Чэрв. БЭКАЦЬ незак. Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Міхалка не чытае, а бэкае, але кап сесьці ды павучыць трохі — ня хоча. Халопенічы Круп. Як у вадзе цэлы дзень плюхацца ды выскаляцца, гэта ж ты можаш, а як за кнішку, то бэкаеш, як дашкольнік. Лыцавічы Віл. Бацька паказаў мне буквы, і я стаў памаленьку бэкаць склады, стаў чытаць вучыцца. Забар'е Віл. БЭЛЯ ж. Асудж. Неахайная жанчына. Настаяшчая бэля, разрабілася як ушыркі, так і ўдаўшкі, а ў хату не ўвайсьці, церас парох сьмецьця. Савоні Стаўб.; параўн. польск. bela 'пакунак' < ням. Ballen. БЭМБАЛЬ м. Пухір. Ветраная воспа выступіла, казаў, усё цела, як кара, было, бэмбаль лопае, дзірка робіцца. Савоні Стаўб.; параўн. літ. bambalas. БЭНСЬ м. Тое, што і б а й с т р у к. А яшчэ гадалі. Паложаць ляльку, кальцо паложаць, усё там. Хто аткрыя ляльку, от сьмеху было! Кажуць, ляльку родзіць да шлюбу, бэнься родзіць. Зарэчча Смал. Другі хлопяц ад мужыка, а большы бэнсь. Дукора Пух. БЭНЦНУЦЬ зак. 1. Грузна бухнуцца ў пасцель, заваліцца. Учора так стамілася, што бэнцнула вельмі рана, а сягоньня зноў трэба йсьці. Касцюкі Барыс. 2. Ударыць рэзка. Як бэнцнуў, аш іскры пасыпаліся з воч. Мясата Маладз. БЭРЛЯЦЦА незак. Перабіраць ежу, шукаць смачнейшага. Чаго яму ні пастаў, усё роўна бэрляецца. Каменка Уздз. БЭРСАЦЬ незак. Пісаць неразборліва. Нешта набэрсаў у пісьме, разабраць цяшко. Цвіркі Стаўб. БЯГНЯ ж. Беганіна. Адна бягня, а толку ніякага, ужэ ні той анцярэс. Пярэжыр Пух. БЯГУН м. Прыстасаванне, з дапамогай якога дзіця вучыцца хадзіць. Уперат заміш нянькі бягун быў: дзіця вырастала хоць з гузам, але здаровая. Падзерычы Стаўб. БЯГУН м. Верхні камень у жорнах. У на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁