БЯДАБ шуй хаці верхні камень [у жорнах] бягун завуць, а ніжні — ляжак. Горкі Стаўб.
БЯДА ж, 0 Не бяды — добры. От, узяў сабе дзеўчыну не бяды ды жывуць помаленьку. Зазерка Пух.
БЯДАК м. Гаротнік. Бацька хварэў усю зіму, а пад весну памёр-такі, бядак. Язні Віл.
БЯДАКА м. Тое, што i б я д а к. Такі ж ужо быу бядака, а бач, да сто гот дажыў. Miкалаеўшчына Стаўб.
БЯДНЁЙШЫ прым. Выш. ст. да бедны. Яна багатырка, а ён быў трохі бяднейшага роду. Пудзіцк Пух. Уперат нарот бяньнейшы быу, а за гэтыя гады абжыліся. Баравая Пух.
БЯЗБР&ЖНА прысл. Непристойна, брыдка. Яна бязорэжна сябе вяла. Дукора Пух.
БЯЗГРУДНЫ прым. Бязгруды. Яны некія бязгрудныя, нізграбныя, як дошкі. Цялякава Уздз.
БЯЗДЗЕЛЬШК м. Неадабр. Нядбайнік. Паслаў бацька касіць, дык ён узяў ды касу зламаў. Та нашто ш ты ламаў, бязьдзельнік ты! Малмыгі Віл.
БЯЗДЗЁЛЬНІЧАЦЬ незак. Бяздзейнічаць, не праяўляць дзейнасці. Бяздзельнічаюць толькі гультаі, a калі маеш ахоту, то работы ціпер па горла, любой. Кукалеўка Чэрв.; naраўн. рус. бездельничать 'тс*.
БЯЗДЗЁТУХА ж. Бяздзетная жанчына. Там нека бязьдзетуха, дзяцей німа, казалі, прыбрала хорашо, хорошо ў хаці i купіла куклу большую, пасадзіла на дзіван куклу большую, большую, як наша Марына. Савоні Стаўб.
БЯЗЛАДЗІЦА ж. Бязладдзе, беспарадак. Такая ўжо ў яе бязладзіца, уся гаспадарка хутка разваліцца. Каменка Уздз.
БЯЗЛКЩННС м. Чалавек, які не падтрымдівае сувязі з роднымі, сваякамі. Бязьлюднікі, бо каторыя людныя, то тыя глядзяць роду - ці напісаў бы, ці заехаў бы Лёнік той, а то як паехаў, дак i ні бачылі. Савоні Стаўб.
БЯЗРУЧЧА н. Неадабр. Няўдаліца. Зарас вазьму розгу дый па руках. Бязручча гэнае, усё ў яго з рук падая. Абы за што ўзяўся, так i паб*е. Бясяды Лаг.
БЯЗУЛЬНІК м. Гарэза, свавольнік. Во мой бязульнік на печы сядзіць. Узгурск Чэрв.
БЯЛЩЬ незак. Прыпраўляць страву малаком, смятанай. Я як бялю, дык бялю, не шкадуючы, бо майму нелъга есьці жырнага, яму ўсё каб забеленая. Мікалаеўшчына Стаўб.
БЯЛЛЕ н. Бялізна, нацельнае адзенне. Скоранька зьбегаю на возера папалашчу бяльлё. Вішнева Валож. Бяльлё цяпер у машынахмыюць, а рукамі не. Вецярэвічы Пух.
БЯЛЬМАТЫ прым. 3 вялікімі на выкаце вачамі. Я думала харошы хлопяц, а ён бяльматы нейкі, вочы сьветлыя. Краснае Маладз. Ён быў бы нічога, каб не такі бяльматы. Вецярэвічы Пух.
БЯЛЯНАЧКА ж. Бат. Ваўнянка белая (Lactarius pubescens). Паляту ш шчэ у гэныя бяроскі, а там лісічкаў і бяляначкаў набяру поўны кошык. Бакачы Мядз.
БЯРДАНА ж. Паляўнічая стрэльба. Бачу я ў яго бярдану новую. Палачаны Маладз.
БЯРДАШШК м. Майстар, які робіць i збівае бёрды. Бёрды дзелалі бярдашнікі i вазілі па сёлах прадаваць. Шавярнічы Бярэз.
БЯРКбВБЦ гл. беркавёц БЯРЛбВЫ прым. 3 непрасеянай м укі, з высеўкамі, з мякінай. А жыта было малоя, с травою, i жнеш i рвеш. A хлеп бярловы пяклі, з нявеянай м укі. Бярловы хлеп. Усё бярловы хлеп быў. Ластаянцы Валож. А хлеп бярловы пяклі, пополам зь мякінай, з высеўкамі, чорны. Во які хлеп мы елі. Падбярэзь Валож. Дасыпалі мякіны, i гэта ў нас называлася бярловая мука. Хлеп пяклі с такой мукі, страх было глядзець на гэты хлеп. Саланая Валож.
БЯРНб н. Бервяно. Не заўважыў ляжачага бярна, пасьлізнуўся i ўкінуўся ў густую жыжу. Узгурск Чэрв. І так нашу вёску спалілі, што ні аднаго будыначку ні асталося, ні одного бярна ні асталося. Новікі Мядз.
БЯРбЗАВІК1 м. Toe, што i б а р а в і к б я р о з а в ы. Першыя c праўдзівьіх грыбоў находзяцца бярозавікі, находзяцца яны пад Ш колу, калі жыта красуe. Дамашэвічы Баран.
БЯРбЗАВІК2 м. Настой бярозавай кары. Дзеці ў маі, як атсеюцца, i аж da ягат na лесі бегалі, бярозавую кару дралі. А потым кару сушылі, зімой у вар кідалі, парылі, давалі атстоіцца. У бярозавік ніткі кідалі, каб на красны цьвет пакросіць. Задор'е Лаг.
БЯРЗМЯННАЯ прым. Цяжарная. Мая нявестка зноў бярэмянная. Малмыгі Віл.; naраўн. рус. беременная 'тс*.
БЯСЁДАВАДЬ незак. Абменьвацца думками Я зь яго [сынавай] учыцелькай бяседавала, яна яго хваліла, раіла, каб паступаў куды вучыцца. Порычы Валож.
БЯСКЛЁПАЧНЫ прым. Неадабр. Някемлівы, неразумны. Такі ўжо бясклёпачны мой чалавек, ня бачыць, што пад носам робіцца. Дукора Пуз$.
БЯСПЛАТНЕ прысл. Без аплаты. Хто табе бясплатне аддась. Вецярэвічы Пух.
БЯССЛбУНЫ прым. Маўклівы. Я к трэба гаварыць, дык ён зусім бясслоўны: маўчыць, бы воды набраўшы. Грабёнка Чэрв. Чаму ты такі бясслоўны хлопец?! Вунъ Кацька шчабеча i шчабеча, а ты бясслоўны, як вады ў рот набраў. Рудня Валож.
БЯССОННЕ н. Бяссонніца. Што за бяссонъня такоя, другая гадзіна ночы, а мяне сон не бярэ. Дукора Пух
Дадатковыя словы
бязбрэжна, бязгрўдны, бязрўчча, бязўльнік, бясслбўны, задоре
39 👁