вы Бярэз. Ідзі сажні бульбошнік, бо ўжо насыхая, бульбу хутка капаць. Вялікая Вуса Уздз. Бульбошнік ні ўсякая карова будзе есьці, дык рэжуць на сечку, дабауляюць вобмешкі, і карова есьць. Малмыгі Віл.
БУЛЬБЕННІК м. Тое, што і бульбашнік. Бульбеннік гэты такі ўжо нарос — ня будзя бульбы. Бясяды Лаг.
БУЛЬБЁЎНІК м. Тое, што і бульбашнік. І бульбеўнік жала, і што магла, тое рабіла. Замошша Віл.
БУЛЬБЯНКА ж. Кулін. Бульбяная аладка. Напяку сёньня бульбянак, дзеці любяць. Вецярэвічы Пух.
БУЛЬБЯНЫЯ АЛАДКІ З ЦЁРТЫМ МАКАМ кулін. Дранікі з цёртым макам. Або я і цяпер пяку бульбяныя алаткі з цёртым макам, туды йшчэ сахару, тожа добра. Вязынка Маладз.
БУЛЬМА ж. Бульба. А там вунь у мяне бульма расьцець. Рудня Чэрв. Ты, дзіцятка, пасядзі, я хуцінька прынясу трэсак, укіну ў печ, запалю, трохх бульмы звару сьвіньням. Плецівішча Чэрв.
БУМАГА ж. Абоі. Хаты рабілі з круглякоў, ні бялілі, не клеілі. Калі толькі кут, адна трубачка бумагі, паклеіш і ўсё. Падлогу накрасілі. Але стары красіў, дык толькі бумагу павыюдзяёваў, накуль сын прыехаў. Вязынка Маладз.; параўн. рус. бумага.
БУМАЖКА ж. Квіток, талон. А як дась [пан] бумашку, тагды пойдзяш назьбіраяш ягадаў, грыбоў назьбіраяш із бумашкаю із етаю. Дрычын Пух.
БУНАВАЦЬ незак. Бушаваць, буяніць. Наша вот злосная! Я к узлуецца, дак бунуя ўвесь вечар. Дялякава Уздз.
БУНТ м. Уст. 1. Вязка льновалакна пасля апрацоўкі на грэбені. Пасьля грэбеня лён вяжуць у бунтэ. Пруды Стаўб. 2. Вясло сухіх грыбоў. Адзін бунт грыбоў у лаўку здала. Налібакі Стаўб.; параўн. ням. Bund 'тс'.
БУНТАВАЦЬ незак. Збіваць з тропу. Не бунтуй ты яга, калі ёсьціка жаданьня, хай в у чыцца. Сядзіца Віл.
БУНТАНІНА ж. Блытаніна, непаладкі. Н у ў бунтаніна ў вас тут, што ў канца ня знойдзіш: усё заблытана. Межава Чэрв. Зноў бунтаніна выйшла з гэтымі грашамі. Узгурск Чэрв.
БЎНЦІК м. Тое, што і бунт (у 2 знач.). Я продаю грыбэ, дак кажу: „Вот гэты бунцік кілаграм", — і цану называю. Мікалаеўшчына Стаўб.
БУРА ж. ◊ Бура носіць каго-н., незадав. — перашкаджаць, не даваць магчымасці поўнасцю аддацца справе. Як стану што рабіць, дак і мужык бурчыць, і дзяцей бура носіць, ні ўседзяць. Мікалаеўшчына Стаўб.
БУРАКАВІННЕ н. Зб. Бацвінне. Ускоч у грады, набяры буракавіння і ўкінь парасяці. Узгурск Чэрв.
БУРАКІ толькі мн. Кулін. Страва з караняплоду або лісця буракоў. Мае ня ядуць буракоў. Учора зварыла зь мясам, сьмятаны ўліла і ўсядно выліла сьвіньням. Дукора Пух.
БУРАЛОМІНА ж. Дрэва, паваленае бурай. Гэта дрэва называецца бураломіна, бо яго зламала бура. Вецярэвічы Пух.
БУРАН м. Зб. Бур'ян. Селі на старым дворышчы, зарошшым буранам, разлажылі касьцёр ды сядзіму кала кастра. Вяляцічы Барыс.
БУРАЧАНІШЧА н. Поле, дзе раслі буракі. Схадзі на бурачанішча і набяры бурачніку. Вецярэвічы Пух.
БУРАЧКОВЫ прым. Лілова-чырвоны. Хрэн тому бурачковы, што дабаўляюць сок чырвонага бурака. Вецярэвічы Пух. БУРАЧНЕВЫ прым. Тое, што і бурачковы. Смолкі ёсь сьветлыя і цёмныя, ліпкія бурачневыя квятачкі на іх, за рукі лепяцца. Растуць у лесі. Бясяды Лаг.
БУРАЧНІК м. Этн. Жытні хлеб, у цеста якога дабаўлены драбкі буракоў. У нас баба была адна, яна ўсягды пякла бурачнік, а ў сьвята вынясіць на вуліцу і частуіць усіх. Наета вялікая. Калодчына Віл.
БУРБУЛЁЦЬ незак. Пярэчыць, быць незадаволеным. Ну, чаго ты бурбулеяш, бубніш, як бубен? Пасунься, а то рэмяням скора ўснакою. Арцюхі Стаўб.
БУРВАЛАК м. Невялікі грудок сярод балота, нізіны. Мы вынесьлі ўсё сена сушыць на бурвалак. Краснае Маладз. БУРВАЛАЧАК м. Памянш. Кусочак, лапінка. Бывала, накіняш бурвалачак травы на нрыгуменьні, а цяпер ужо няма. Вялікая Вуса Уздз.
БУРГАЛКА ж. Палачка, якая працягваецца ў надрэзы мяшка. С палак дзелалі бургалкі па пальцу даўжынёй, працягне ў прарэзачкі і нясе, каб ляхчэй было. Ігрушка Круп.
БУРДОВЫ прым. Цёмна-чырвоны, бардовы. Сыраешка баравая, каторая любя бары, ігліцу і мох, тая сыраешка на тонкай ношкі кароцінькай і галоўка больш такая краснаватая, пад бурдовы цьвет пахожа. Слабада Бярэз. Далі плацьця с храстамі. Папалася мне якрас само бурдовага цьвету, а сівыя палоекі, храсты накрыш і ззаду і сьпераду. Ухвала Круп. Мая спаньніца бурдовая парвалася. Цялякава Уздз.
БУРДЭНЦ выкл. Бух. Пан наняў аканома і сапхнуў на яго ўсё хазяйства, а сам выйдзя на ганак, паглядзіць на сонца і бурдэнц на ложак. Вось і ўся яго работа. Ракашычы Уздз.
БУРКА ж. Уст. 1. Доўгая і широкая адзежына з даматканага паўсукна, якая надзяваецца паверх кажуха. У бурцы паўсукенкавай аяхчэй, але зашчыта ад сьлякаці і холаду сла-
135 👁