Старонка 45
◀ / 290 ▶
БРЫТАЦЬ незак. Блытаць. Нешта ўсе ніткі ты брытаеш. Дубіна Маладз. БРЫТВАН м. Бляха. Насыплеш ячменю на брытван, паставіш у печ, пасушыш ды і таўчэш крупы зь яго. Будслаў Мядз.; параўн. польск. brytfanna, ням. Bratpfanne 'скаварада, патэльня'. БРЫТВАНЧЫК м. Памянш. да брытван. У брытванчыках хлеп пяклі. Будслаў Мядз. БРЫЦА ж. Тое, што і брыкса. У брыцы лісьце вуская, як у пырніка, а тады выядзя мяцёлачка, мяцёлачка як у проса. Вецярэвічы Пух. БРЫЦА ж. Бат. Макрыца, зоркаўка (Stellaria media). У Марылі бульба зарасла, кажух кажухом брыца абсела. Ігрушка Круп. БРЫЦІЦЬ незак. Змочваць вадою бараду. Бабы дурацца: адзяюць халаты такія от, ік у бальніцы, белыя, бяруць памазок, ну й тады ўжо йдуць к мушчынам брыць бороды. Адна ўжо брыціць так вадою, а другая ўжо яго ўцірая, ён грошы кладзе ёй. Таўкачэвічы Уздз. БРЫЧАК м. Уст. Імбрычак. Это ш брычак наш пакалоўся, трэба купіць новы, а то няма ў чым заварваць чай. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. imbryczek 'тс'. БРЭНДЗАЛЬ м. Ручнік з доўгімі махрамі выціраць пасуду. Гэты брэндзаль як схаплю, то пасьмяесься тады! Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. ням. Fransel праз польск. frędzla 'кайма з нітак, шнуркоў'. БРЭНЗЛІ толькі мн. Тое, што і брынды (у 1 знач.). Люблю, каб у сурвэтках і аорусах брэнзьлі былі або кутасэ. Мікалаеўшчына Стаўб. БРЭНКНУЦЬ зак. Аднакр. Бразнуць, стукнуць. Я вось табе зарас брэнкну дзьвярамі, ты ў мяне скора палучыш! Межава Чэрв. БУБА ж. Трыбухаты, трыбухач. Карова велька як ускочыла — восімісят кустоў [бульбы] і німа, ведомо, буба такая галонная. Савоні Стаўб. БУБНАЧ м. Барабаншчык. А бубнач, дзетка, на бубні йграя. Дукора Пух. БУВАЛЬНІЧНЫ прым. Баваўняны. У мяне перш усякіх нітак было: і тоўстых, і тонкіх, і радняных, і ядвабных, і бувальнічных. Мікалаеўшчына Стаўб. БУВАЛЬНІЦА гл. бавальніца БУГАІ толькі мн. Тое, што і балабоны. Бугаі добрыя ягады. Сёлета бугаі такія буйныя. Вялікая Вуса Уздз. А што бугаёў, ці дурніц, дык тых процьма ўсюды. Жартайка Барыс. БУГАННІК м. Бат. Буячнік. У нашых лясах буганьнік у рост чалавека, вот вялікі, і чалавека да дурноты даводзіць. Буганьнік цьвіце — буганы будуць. Паплавы Бярэз. БУГАНЫ толькі мн. Тое, што і балабоны. Ой, была ў буганох, здурнела зусім. галава баліць, круціцца. Паплавы Бярэз. БУДА ж. Калёсы. Паехала я на Узду ды купіла буду, каня. Каменка Уздз. БУДАЧКА ж. 1. Будан. Фашысты хату спалілі, хлеў спалілі, карову спалілі, аставілі безь нічога. Пчолы спалілі, усё спалілі. Як вярнуліся зь лесу — адны каміны. Убілі колікі, зрабілі будачку і жылі так да восені. Бяларучы Лаг. 2. Маленькая хатка. Пераехаў у вёску гэтую я чатыры гады назат, купіў тут сабе будачку. Вялікая Вуса Уздз. БУДНЫ прым. Будны. А на сьвята лепш елі, мяса было на стале. А буднога дня скварак ніколі ня елі. Дзераўная Стаўб. БУДЫНАЧАК м. Будынінка. І так нашу вёску спалілі, што ні аднаго будыначку ні асталося, ні аднаго бярна ні асталося. Новікі Мядз. БУДЫНЧЫНА ж. Будынак. Мая будынчына новая. Пруды Стаўб. БУЗА ж. Іл, бруд. Ваду ўсю вычарпалі чысьцінькую, адна буза засталася. Ігрушка Круп. БУЗЯНЫ прым. Брудны, з ілам. Як на мяя гэта хата гарэла, да каб ні гэта вада, хоць бузяная, выгарала б уся вёска. Ігрушка Круп. БУІСК м. Фізкультурная пляцоўка. Дзеці гуляюць на буіску. Сырмеж Мядз. БУКАТЫ прым. З круглымі бакамі. Такая ш букатая карова, што страх. Вецярэвічы Пух. БУКВІНА ж. Літара. А ў мяне кавалер быў, на „сы" зваўся, першая буквіна „сы". Думаю, ня будзя мой той кавалер, што на буквіну „сы", маім мужыком. Ажно ш і ўгадала. Зарэчча Стаўб. БУКЕТНІЦА ж. Ваза. Пастаў ружы ў букетніцу, красівыя ружы. Вішнева Валож. БУЛАЧКА ж. Кулін. Бульбяны піражок з начынкай. А саўсім нідаўна пяклі такія булачкі: зварыш бульбы чышчанай, а тады стаўчэш яе, тоўчанай канаплі ўкладзеш у сярэдзіну, от і булачкі. Вязынка Маладз. БУЛДАЎКА ж. Бат. Гарлачык белы (Nymphaea alba). Гэтыя булдаўкі такія прыгожыя. Як ты іх толькі дастаў з вады, яны ш далёка ад берага? Круці Мядз. БУЛЁН м. Засквараны бульбяны суп. Булён добра на сьнеданьня. Дукора Пух.; параўн. фр. bouillon 'тс'. БУЛОЎКА ж. Тое, што і булдаўка. Гэтыя булоўкі белянькія плаваюць па Вялікай Вусі, у нас лякарства зь іх робяць. Вялікая Вуса Уздз. БУЛЬБАШНІК і БУЛЬБАШНІК, БУЛЬБОШНІК м. Бульбянік, цяўнік. Бульбашнік даўно ўжо скошаны. Нарач Віл. У гэтым годзе рана туман з'еў бульбашнік. Палачаны Маладз. Так карова збузуе бульбашнік, а як на сечку парэжаш, ён так ні марнуіцца, зьесца. Папла-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 290 ▶