Старонка 44
◀ / 290 ▶
друшкі, а ў яго брусьнік быў, і вянец трымалі. Дрычын Пух. Брусьнік сядзіць каля жаніха, заводзіць гульні, песьні. Рудня Лаг. БРУСОК м. Стаўпец у граблі. Учора нарэзаў брускоў на граблі. Дукора Пух. У брусок па дзесяць зубоў садзяць. Вецярэвічы Пух. БРУШКА ж. Зб. Караняплоды бручкі. Брушкі чатыры мяшке накапалі. Цялякава Уздз. Маленькі загончык брушкі пасадзіла на сотках, але харошая парасла. Астравок Уздз. БРУШКА н. ▽ Каб хоць маці родная, а то ж мачыха, натта ж ёй хочацца дзяржаць пры сабе паччарку. Як тыя людзі кажуць: не балела брушка, не баліць і душка. Язні Віл. БРУШКОЎНІШЧА н. Месца, дзе расла бручка. На брушкоўнішча нельга пушчаць каровы, а то можа каторая падавіцца. На брушкоўнішчы астаецца многа порчанай брушкі і кускоў вялікіх. Цялякава Уздз. БРУШНІЦЫ мн. Бат. Брусніцы (Vaccinium vitis idaea). У нас ягады розныя растуць. Спачатку суніцы, чарніцы, маліна, тады брушніцы, журавіны. Жартайка Барыс. БРЫВІНА ж. Брыво. Брывіна ў нас кажуць, а не брыво. Рудня Лаг. БРЫГАДЗІРКА ж. Жан. да брыгадзір. Прыехала да нас брыгадзірка новая, барышня харошая, маладая. Залазоўе Віл. БРЫДЗЮК м. Брыда, неахайны. Хлопец мой, брыдзюк такі, быў на вясельлі да насадзіў сабе плямаў на касьцюм, цэлы дзень чысьціла. Мікалаеўшчына Стаўб. БРЫДКІ прым. Непрыгожы з выгляду, брыдкі. Яна дала на запавядзь, патом агледзялася, што ён натта брыткі. Плача, галасуя, кляне: як эта я пайду за такога брыткога. Кукшавічы Дзярж. Яе дачка натта брыткая. Пудзіцк Пух. БРЫЖЫКІ толькі мн. Памянш. Мохрыкі. Выцягнеш брыжыкі — от і настольнік гатоў. Хожава Маладз. БРЫЗІНА ж. Бат. Брызгліна (Euonymus). У брызіны ліст нападоб'я як у сьлівы, а драўніна не ламаецца, некалі рабілі пруткі ў чоўнік, цьвікі шавецкія. Вецярэвічы Пух. БРЫЗЯНТОВІКІ мн.; адз. брызянтовік м. Парусінавыя або брызентавыя туфлі. Босая хадзіць не магу, ногі баляць, у чаравіках цяшка, нада, мусіць, брызянтовікі купляць. Канстанцінава Мядз. У брызянтовіках летам добра натта, як куды далёка йсьці, ногі не забаляць. Чабаі Валож. У мяне брызянтовікі былі, гэта лічылася, што багатая дзеўка. Любань Віл. БРЫЗЯНТОЎКІ мн. Тое, што і брызянтовікі. Куды ты ў гэтых стоптаных брызянтоўках пойдзеш, у іх адно на работу можно хадзіць. Горкі Стаўб. БРЫК выкл. Скок. Гітляровец толькі стаў у дзьвярах, нешта там стаў пароцца ў аўтамаце, ляскаць, а я гэтым маментам брык за маму. Снягла Віл. БРЫКАЦЦА незак. Упарціцца, упірацца. Дык ён хадзіў, доўга хадзіў да брыкаўся: вельмі ня хацеў рабіць кладаўшчыком. Дукора Пух. БРЫКСА ж. Бат. Курынае проса, брыца (Echinochloa). Змалку вучыся траўкі розныя разумець. Во брыкса. А то канапелька, дросінь. А гэта ў нас асот. Макрыца ёсць. А гэту брыксай завуць, у кукурузі расьце, бо любіць мокрае. Бяларучы Лаг. БРЫЛЬ м. Капялюш саламяны. Матка кажыць: „Табе, сынок, толькі брыля ні хапаіць, тады п ты быў первы парынь па дзярэўні". А ён і брыль надзеў, а ўсі роўна ні пратставіцільны, бо дужа малінькі. Якімаўка Круп. БРЫЛЬ м. Выступ у печы, утвораны радам цэглы. Калі німа на брылю сьпічак, то шукай у скрынцы. Чыжаха Бярэз. Я на брыль лажыла кусок мыла, падай яго мне. Вецярэвічы Пух. БРЫЛЬ м. Фальбона. Брылі, кажуць, і хвальбоны, гэта ўсё роўна. Ратуцічы Барыс. БРЫЛЬЁН м. Альбом. І даўна моладзь купляла брыльёны і запісывала ў іх песьні, вершы любоўныя. Будслаў Мядз.; параўн. польск. brulion 'блакнот'. БРЫНДА м. і ж. Асудж. Бадзяга, не заняты працай чалавек. Ты дзе, брында, цягаўся? Усе хаты абышоў? О, пайшла ўжэ брында цягацци с хаты ў хату. Пакуль да канца сяла не дойдзе, дамоў ні верняцца. Раўчак Пух. БРЫНДАЦЬ незак. Экспр. Совацца без пільнай патрэбы; сланяцца, нічога не робячы. Дзе ты брындаў цэлы дзень? Саланое Віл. БРЫНДЫ толькі мн. 1. Махры, кутасы. Купіла сабе хустку з брындамі. Харошая хустка з брындамі шолкавымі. Саланая Валож. Ой, Ганначка, якую прыгожую хустку купіла я, і з брындамі. Талуць Віл. 2. Аздобы ў выглядзе махроў. Замест хусткі на галаву пасьцілку з брындамі завязавалі вузлом на сярэдзіне галавы. З гэтай хусткі пасьля, як вышлі з моды, можна было дзьве вялікія наўлечкі пашыць. Глебаўшчына Лаг. 3. Лахманы. Вокны былі без занавесак, а ноччы, каб з вуліцы ні відаць было, брындамі закрывалі. Славічы Мядз. 4. перан. Стаптаныя чаравікі. Абуй брынды ды хадзі сабе па двары. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. польск. bryndy 'дарагая жаночая вопратка'. БРЫНДЗЫ толькі мн. Махры ў падоле старога адзення. Але ж вот страпаў пальто — усе полы у брындзах. Раўчак Пух. БРЫСЬ м. Чырванашчокі, паўнатвары. Дзе ён у халеры хворы, глянь, які брысь. Дубіна Маладз.; параўн. польск. bryś перан. 'таўсцяк, моцны чалавек'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 290 ▶