брахаць тры карабэ. Палачаны Маладз. ◊ Скура брэшыць на кім-н. — дрэнна паводзіць сябе хто-н. Яна ш і раней была распусная, а цяпер, матачка боская, на ёй жа скура брэшыць. Язні Віл. БРАХУН м. Лагард. Ілгун, манюка. Брахун гэты, толькі і ўмее, што маніць. Кукалеўка Чэрв. А ты меньш я го, брахуна гэтага, слухай, а то разьвесіш вушы і сядзіш. Мікалаеўшчына Стаўб. БРАХУХА ж. Экспр. Частушка. Яна як запяе, бывала, брахухі, усе дзеўкі і хлопцы на вуліцу павыходзяць і слухаюць. Жораўка Пух. БРАЦЕЛЬНІК м. Стрыечны брат. На сьвята брацельнік мой меўся прыехаць, але цётка, яго маці — сястра майго бацькі, прыхварэла і прышлося застацца зь ёю. Узгурск Чэрв. БРАЦЕНІК, БРАЦЕННІК м. Тое, што і брацельнік. Іван табе браценьнік прыходзіцца. Я ў Гапонавічы завяла яго, там браценьнік на канікулы прыехаў — весялей яму. Ігрушка Круп. Я на Жэньку свайго: „Жэнька, паглядзі, можа Марцін [гэта браценік]". Ён выскачыў і кажа: „Мамачка, поўна гітлераўцаў". Каранец Бярэў. БРАЦІХА ж. Братава жонка. Браціха ў мяне благая была, вечна сварылася. Рудня Лаг. Мая браціха робіць пры таргоўлі. Жораўка Пух. Жонка брата браціха прыходзіцца. Ігрушка Круп. БРАЦЦА незак. Падыходзіць. Яму ўжо пат сто гот бярэцца, ён шмат чаго ведая, памяць шчэ добру мае. Каменка Уздз. ◊ Брацца гноем — нагнойвацца. Кажа, што ў носі ўжо міндалі гноям бяруцца, трэ чысьціць класьціся ў бальніцу. Вялікая Вуса Уздз. Брацца за папругу — прыгразіць біццём. Бацька накрычаў на мяне, нават за папругу сю ў брацца. Суднікі Валож. Брацца на кулакі — біцца. Бывала, крычаць, аш чуць на кулакі не бяруцца. Дукора Пух. Брацца ў борушкі — мерацца сілаю, дужацца, барукацца. Ён жа сільны-сільны. У борушкі браўся тут з мушчынамі, дык усіх чыста абваліў. Язні Віл. БРАЦЬ незак. Спорна працаваць, завіхацца. Я сёньня брала, брала, гэта думаю, ужо хоць бы кончыць, хоць бы заўтра яшчэ ня йсьці. Кукалеўка Чэрв. ◊ Браць за бакі каго-н. — дакараць каго, сварыцца на каго. Сёньня мужык цэлы дзень бярэ мяне за бакі, што напусьціла кварцірантаў — вельмі ш малы іх урядны. Як выдзя гуляць — за мінуту паб'ецца з нашымі. Мікалаеўшчына Стаўб. Браць за душу (сэрца) — выклікаць шчымлівы смутак, душэўны боль або расчуленасць, замілаванне. Як цётка дарыла мне, дак пабьбяжыць да стала ды пае мне: „Да сядзіць Надзячка за сталом. Да цякуць слёзачкі ручаём. А на яе мамачка пазірая Ды як боб слёзачкі раняя*. Н у я ўжо й разьехалася пры гэтую песьні. Вядомо, сірата, бацька німа, а як стануць гэдакія песьні пець, дак за душу бярэ. Загор'е Карэл. Браць за плечы — адчуваць холад. Мяне нешта сёньня вельмі за плечы бярэ. Вялікая Вуса Уздз. Браць на пуп — фізічна напружвацца, цяжка працаваць. Вазіць лягчэй ці сена, ці канюшыну. Воз наклаў, а з воза сапхнуў і гатово. А тарпаваць цяжэй, бяры й бяры на пуп. Валеўка Навагр. Браць след — высочваць звера. Быў у мяне добры сабака: сам браў сьлет. Забалоцце Смал. Посьля двух пошукаў сабака ўзяў-такі сьлет. Нізок Уздз. БРАЦЯТКІ толькі мн. Тое, што і братачкі. Брацяткі растуць. Цьветам як румянак цьвіце, але трох колераў: лапачка белінькая або сінінькая, ружовінькая, жоўцінькая. Іх бяруць за кветкі садзяць. Няровы Валож. Брацяткі растуць на палях, на лугах, утвараюць сплашныя зарасьлі. Палавікі Мядз. БРОГ, БРОК, БРЭХ м. Збудаванне на сена, салому ў выглядзе чатырох слупоў і рухомай стрэшкі. Пристала я сёньня, сена ў брох складалі. Каменка Уздз. Будзем класьці сена ў брок, нам дош не памяшае. Да вайны ўсё сена было ў броках. Ляхавічы Дзярж. Закопваюць чатыры сталбэ, чапляюць крышу, і палучаецца брэх. Нізок Уздз. Нясеця скарэй сена пад брэх, бо вон хмара находзіць. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. польск. bróg 'тс'. БРОДЗЕНЬ м. Рыб. Маленькі невадок лавіць рыбу ўброд. Бродзень вядуць два чалавекі, скружваюць і ловяць бродзінем любую рыбу. Бродзень — выгадная снасьць, малая. Мікольцы Мядз. БРОМКА ж. Веснічкі, прахадныя варотцы. Зачыні бромку, шчэ чыя карова ўсуняцца. Каменка Уздз. БРОХНУЦЦА зак. Кінуцца, паваліцца. Брохнуўся на канапу і ляжыць. Савоні Стаўб. БРУД м. Гной (пры нарывах, ранах). У нас не кажуць гной, а кажуць бруд. Паплавы Бярэз. БРУДВАГА ж. Грунтвага, ватэрпас. Нужна точна ставіць рамку пад брудвагу. Вішнева Валож. БРУДНАТА ж. Гразь, гразішча. Тата мяне возьме на плечы й панясе: па гэтуй бруднаце ні было ў чым хадзіць, а тая школа далёка. Забар'е Віл. БРУНТА ж. Ворчык. Як будзіш каня запрагаць у плух, брунты ні забудься. Вішнева Валож.; параўн. літ. brañ(k)tas 'частка збруі'. БРУСЛЕТ м. Бранзалет. Дзеўка была анна фанабэрыстая. Яны трохі багацейшыя за ўсіх у сяле былі, брусьлет залаты на руцэ насіла і на шыі шчэ нешта. Бяларучы Лаг.; параўн. фр. bracelet 'тс'. БРУСНІК м. Абрад. Шафер. Заслалі рушнік, пасыпалі жыта, пасталі; былі ў мяне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
132 👁