Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
Б БРЫСЬ 43 друшкі, а ў яго брусьнік быў, i вянец трымалі. Дрычын П ух. Брусьнік сядзіць каля жаніха, заводзіць гульні, песьні. Рудня Лаг. БРУСбК м. Стаўпец у граблі. Учора нарэзаў брускоў нс грабли Дукора П ух. У брусок na дзесяць зуббу садзяць. Вецярэвічы Пух. БРУІШСА1 ж. 36. Караняплоды бручкі. Брушкі чатыры мяшке накапали Цялякава Уздз. Маленькі загончык брушкі пасадзіла на сотках\ але харошая парасла. Астравок Уздз. БРУШКА2 н. V Каб хоць маці родная, а то ж мачыха, натга ж ей хочацца дзяржаць пры сабе паччарку. Я к тыя людзі кажуць: не балела брушка, не баліць i душ ка. ЯзніВіл. БРУШКбУНІШЧА н. Месца, дзе расла бручка. На брушкоўнішча нельга пушчаць каровы, а то можа каторая падавіцца. На брушкоўнішчы астаецца многа порчанай брушкі i кускоў еялікіх. Цялякава Уздз. БРУШНІЦЫ мн. Бат. Брусніцы (Vaccinium vitis idaea). У нас іягады розныя растуць. Спачатку суніцы, чарніцы, маліна, гады брушніцы, журавіны. Жартайка Барыс. б р ы в ін А ж. Брыво. Брывіна у нас кажуць, а не брыво. Рудня Лаг. БРЫГАДЗІРКА ж. Жан. да брыгадзір. Прыехала да нас брыгадзірка новая, барышня харошая, молодая. Залазоўе Віл. БРЫДЗЮК м. Брыда, неахайны. Хлопец мой, брыдзюк такі, быў на вясельлі да насадзіў сабе плямаў на касьцюм, цэлы дзень чысьціла. Мікалаеўшчына Стаўб. БРЫ ДКІ прым. Непрыгожы з выгляду, брыдкі. Яна дала на запавядзь, патом агледзялася, што ён натта брыткі. Плача, раласуя, кляне: як эта я пайду за такого брыткога. Кукшавічы Дзярж. Яе дачка натта брыткая. Пудзіцк П ух. БРЫЖЫКІ толькі мн. Памянш. Мохрыкі. Выцягнеш брыжыкі - от i настольнік гатоў. Хожава Маладз. БРЫЗІНА ж. Бат. Брызгліна (Euonymus). У брызіны ліст нападоб'я як у сьлівы, a драўніна не ламаецца, некалі рабілі пруткі ў чоўнік, цьвікі шавецкія. Вецярэвічы П ух. БРЫ ЗЯНТбВІКІ мн.; адз. брызянтовік м. Парусінавыя або брызентавыя туфлі. Босая хадзіць не магу, ногі баляць, у чаравіках цяшка, нада, мусіць, брызянтовікі купляць. Канстанцінава Мядз. У брызянтовіках летам добра натта, я к куды далёка йсьці, ногі не забаляць. Чабаі Валож. У мяне брызянтовікі былі, гэта лічылася, што багатая дзеўка. Любань Віл. Б Р Ы ЗЯ Н Т 6ЎК І мн. Тое, што i брызян* т б в і к і. Куды ты ў гэтых стоптаных брызянтоўках пойдзеш, у хх адно на работу можно хадзіць. Горкі Стаўб. БРЫК выкл. Скок. Гітляровец толькі стаў у дзьвярах, нешта там стаў пароцца ў аўтамаце, ляскаць, а я гэтым моментам брык за маму. Снягла Віл. БРИКАЦЦА незак. Упарціцца, упірацца. Дык ён хадзіў, доўга хадзіў да брыкаўся: вельмі ня хацеў рабіць кладаўшчыком. Дукора Пух. БРиКСА ж. Бат. Курынае проса, брыца (Echinochloa). Змалку вучыся траўкі розныя разумець. Во брыкса. А то канапелька, дросінь. А гэта ў нас асот. Макрыца ёсць. A гэту брыксай завуць, у кукурузі расьце, бо любіць мокрое. БяларучыЛаг. БРЫЛЬ1 м. Капялюш саламяны. Матка кажыць: „Табе, сынок, толькі брыля ні хапаіць, тады n ты быў первы парынь na дзярэўні". А ён i брыль надзеў, a ўсі роўна ні пратставіцільны, бо дужа малінькі. Якімаўка Круп. БРЫЛЬ2 м. Выступ у печы, утвораны радам цэглы. Калі німа на брылю сьпічак, то шукай у скрынцы. Чыжаха Бярэз. Я на брыль лажыла кусок мыла, падай яго мне. Вецярэвічы Пух. БРЫЛЬ3 м. Фальбона. Брылі, кажуць, i хвальбоны, гэта ўсё роўна. Ратуцічы Барыс. БРЫЛЬЁН м. Альбом. І даўна моладзь купляла брыльёны i запісывала у хх песьні, вершы любоўныя. Будслаў Мядз.; параўн. польск. brulion 'блакнот*. БРЫНДА м. i ж. Асудж. Бадзяга, не заняты працай чалавек. Ты дзе, брында, цягаўся? Усе хаты абышоў? О, пайшла ўжэ брында цягацци с хаты ў хату. Пакуль да канца сяла не дойдзе, дамоў ні верняцца. Раўчак Пух. БРЫНДАЦЬ незак. Экспр. Совацца без пільнай патрэбы; сланяцца, нічога не робячы. Дзе ты брындаў цэлы дзень? Саланое Віл. БРИНДЫ толькі мн. 1. Махры, кутасы. К упит сабе хустку з брындамі. Харошая хустка з брындамі шолкавымі. Саланая Валож. Ой, Ганначка, якую прыгожую хустку купіла я, i з брындамі. Талуць Віл. 2. Аздобы ў выглядзе махроў. Замест хусткі на галаву пасьцілку з брындамі завязавалі вузлом на сярэдзіне головы. 3 гэтай хусткі пасьля, як вышлі з моды, можно было дзьве вялікія наўлечкі пашыць. Глебаўшчына Лаг. 3. Лахманы. Вокны былі без занавесок, а ноччы,каб з вуліцы ні відаць было, брындамі закрывали Славічы Мядз. 4. перан. Стаптаныя чаравікі. Абуй брынды ды хадзі сабе па двары. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. польск. bryndy 'дарагая жаночая вопратка*. БРЫНДЗЫ толькі мн. Махры ў падоле старога адзення. Але ж вот страпаў пальто — усе полы у брындзах. Раўчак П ух. БРЫСЬ м. Чырванашчокі, паўнатвары. Дзе ён у холеры хворы, глянь, які брысь. Дубіна Маладз.; параўн. польск. bryś перан. 'таўсцяк, модны чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брйкацца, брйкса, брйнды, брушкбўнішча, брўішса, зуббў, нападобя
11 👁
 ◀  / 290  ▶