ня плыта. Бома — зьвязаныя бярвеньні, іх ставяць упоперак ракі, кап спыніць хот сплаўляемых бярвеньняў. Бому вязалі з трох бярвеньняў, бомы плытэ не пускаюць. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. літ. búomas 'рычаг' < ням. дыял. bôm 'палена, жэрдка'.
БОМКА ж. Спец. Рычаг для падняцця груза. Як доўгая бомка, дык ляхчэй падважваць. Вялікая Вуса Уздз.
БОНДА ж. 1. Бохан хлеба. Купі і мне бонду хлеба. Вецярэвічы Пух. 2. Праснак. Сьпячэш бонды, дык хлебу спарней, ня трэба за ім бехчы кожны дзень. Няровы Валож. 3. Пірог, белая булка. К сьвяту бонду сьпяку, толькі мукі пшанічнай купіць трэба. Уперат толькі ш па сьвятах бонды елі, цяперака кажан дзень — сьвята. Чабаі Валож.; параўн. літ. bandà 'тс'.
БОР м. Стары хваёвы лес. Бор — эта жывы хвойнік. Вецярэвічы Пух.
БОРАЎ м. Парсюк. Баравоў вазілі здаваць. Ляшчынск Мядз.
БОРЗДА прысл. Шпарка, хутка. Як есьці, дык во борзда ўсхапіўся з лошка, а як да работы, дык як ніжывы пхнецца. Палачаны Маладз.; параўн. польск. bardzo 'тс'.
БОЎДЗІЛА н. Пагард. Недарэка, разумова адсталы чалавек. Боўдзіла гэта, а шчэ й задаецца. Дукора Пух.
БОЎТАЛА н. Тое, што і балтак. Боўталам заганяюць рыбу ў сетку. Дукора Пух. Лавіць рыбу зьбіраіцца тры чалавекі, два вядуць сетку, а трэці боўталам палохая рыбу, заганяя ў сетку. Вецярэвічы Пух.
БОЎТАНКА ж. Пойла цялятам. Цялята шчэ малыя, то трэба боўтанкуварыць і выпойваць. Вялікая Вуса Уздз.
БОЎТАЦЦА незак. Неадабр. Круціцца пад нагамі, перашкаджаць. Чаго ты боўтаясься пад нагамі? Каменка Уздз. І чаго во боўтаецца чалавек, заняўся б чым, а то так таўчэцца па хаці. Дукора Пух.
БОЎТНІК м. Вясло. Я ш табе казоў, боўтнік і вуды ў лоццы ляжаць. Вецярэвічы Пух.
БОЦІКІ СІНІЯ бат. Гарычка лёгачная (Gentiana pneumonathe). Боцікі растуць на лузе, у хмызьняках лясных. Сьцябло прамое, кветкі сінія. Вішнева Валож. Некалі боцікі і я рвала ў лесі, калі была маладая. Нізок Уздз.
БРАГА ж. Сілас. Добрая брага атрымалася ў гэнай яме, прыемны пах, каровы папоўніцы ядуць. Шацк Пух.
БРАДАВЫ прым. Мелкаводны. Мы ведаем брадавога і небрадавога шчупака. Брадавы шчупак, каторы на мелкаводдзі жыве. Ляхавічы Дзярж.
БРАДЗЁНЫ дзеепрым. Пазычаны. Гэта ні маё рэшата, а брадзяная. Каменка Уздз.
БРАДЗІЦЬ незак. То выходзіць з-за хмар, то хавацца ў хмарах (пра сонца, месяц). Сёньня во сонца бродзіць, у хмары хаваецца. Арцюхі Стаўб.
БРАЖНІК м. Сіласная яма. Бражнік быў глыбокі, добра плёнкай закрылі, утрамбавалі, то й брага добрая. Шацк Пух.
БРАЗГАЎКА ж. Бразготка. Мой хлопчык вельмі любіць бразгаўкі, накупілі яму. Суднікі Валож.
БРАЗГУХІ толькі мн. Бомы, званочкі. Цяперашнія коні не прывыклі да бразгухаў. Чабаі Валож.
БРАЗДЖЭЦЬ незак. Бразгатаць. Малыя сёньня як пачалі бражджэць пад вокнамі, дык спасеньня не было. Цярэшкі Барыс. Дай малому цацку, то будзя бражджэць і забаўляцца. Малое Стахава Барыс.
БРАЗКУШКІ толькі мн. Тое, што і бразгухі. Бывала, бубен быў з бразкушкамі, так весіла, як пачнуць іграць. Іgrушка Круп.
БРАКОВЫ прым. З бракам, пашкоджаны. Бульба ўся браковая, ніяк каструлькі ні начышчу. Ігрушка Круп.
БРАМА ж. Абрад. Штучнае надбудаванне з вецця бярозы, дзеразы па-над варотамі ў двары маладой у дзень вяселля. Мо замуш ідзеш, то браму зробім. Вішнева Валож.
БРАНДЗОВЫ прым. Бурачковы. У яе была хустка брандзовая з махрамі. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. brązowy 'бронзавы'.
БРАСКАЦЬ незак. Бразгаць. Што ты не пасядзіш, не загуляесься нідзе, дзьверы гэтыя толькі браскаюць, сюды-туды швэндаісься. Бытча Барыс.
БРАТАВА ж. Жонка брата. Братава як прыяжджыла, столькі малым і нам падаркаў прывезла. Добра братава ў нас. Вецярэвічы Пух.
БРАТАВУХІ толькі мн. Жонкі родных братоў. Адны братавухі засталіся — Даніха і Алешча. Сазоні Стаўб.
БРАТАНКА ж. Пляменніца, братава дачка. — А яе братанка ці жыве? — Жыве. Трое дзетак мае. Савоні Стаўб.
БРАТАЧКІ толькі мн. Бат. Браткі (Viola L.). Братачкі завуць яшчэ брат і сястра, яны ў кустах па лесе растуць. Малмыгі Віл. Братачак много і на сенокосе, сінім цьветам цьвітуць. Саланая Валож.
БРАТНІ СЫН. Пляменнік. Братні сын у інсьціцуці вучыцца. Вязынка Маладз.
БРАТНЯЯ у знач. наз. Пляменніца. Трэба ў хаці трошка прыбраць, бо на етай нядзелі братняя к нам прыедзя. Рудня Чэрв. От калі мая братняя замуш ішла, дошч вялікі-вялікі быў, усе вясельнікі вымаклі. Кукалеўка Чэрв.
БРАХАЦЬ незак. Груб. 1. Балбатаць, пустасловіць. Вось ужо брэша дык брэша, як у яе толькі язык паварочваіцца. Каменка Уздз. 2. Хлусіць, маніць. — Мама, ня вер яму, ён усё табе брэша, я яго сама там бачыла. Дукора Пух. Не брашы, ніхто табе не паверыць. Кукалеўка Чэрв. Слухайця вы яе, яна вам будзя
91 👁