[бабы] кажуць: „Ай-ёй, от Крыстыніна палатно харошая. Тонінькая, ды ні блізначкі, нічога". Ластаянцы Валож. БЛІЗНЮКІ мн.; адз. блізнюк м. 1. Блізняты. Наша дачка радзіла блізьнюкоў, дык вельма цяшка гадаваць. Кукалеўка Чэрв. У цёткі былі блізьнюке, але 'дзін памёр. Пруды Стаўб. Анюціныя блізьнюкі ўжо вялікія і натта падобныя. Бытча Барыс. 2. перан. Двайная баразна. Ніяк ня выкраіш, усіроўна блізьнюкі палучаюцца. Калі харошая картошка расьцець у блізьнюках, а іншы рас — плахая. Малмыгі Віл. Калі на дзьве баразны ні хваціць, то садзіцца блізьнюк. Мацкі Мядз. БЛІН м. ◊ Блін маляваны кулін. — блін з кіслага цеста, намазаны тоўчанымі каноплямі. Бывала, лепшая яда ў нас такая: напякуць кіслых бліноў, пераверняш блін на той бок, які толькі што пёкся на скаварадзе, намажаш канаплямі тоўчанымі — вот і ядзім бліны маляваныя. Хожава Маладз. БЛІНОК м. Мочка. Цяшкая завушніца, аш блінок разарвала. Вецярэвічы Пух. БЛІНОЎКА ж. Блінцоўка. Памый, дачушка, бліноўку, а я бацьку кайстру зьбяру. Суцін Пух. БЛІСКОНЦЫ прым. Бліскучы. Блісконцыя касьнікі ўплецены ў косы. Пруды Стаўб.; параўн. польск. błyszczący 'тс'. БЛІСКУХА ж. Посцілка ўзорамі з блішчастых нітак. А мае бліскухі харашэйшыя за твае. Каменка Уздз. Многа работы над гэтымі бліскухамі, яны ш с узорамі. Кухцічы Уздз. БЛІШЧАСТЫ прым. Бліскучы. На восьмае марта прывёс хустку ў блішчастыя лапкі. Цялякава Уздз. Я ні люблю блішчастых гузікаў. Кухцічы Уздз. БЛОНД м. Памылка. Толькі пішы добра, без блондаў, старайся, а то наўчыцелька не пахваліць. Чараўкі Мядз.; параўн. польск. bląd 'тс'. БЛОХ м. Заал. Блыха (Aphaniptera, Suctoria). Вой, на нагу блох скокнуў. Вішнева Валож. БЛОЦІЦЦА незак. Псавацца, нішчыцца. Шафа наша натта нівялікая, дык уся адзежа толькі блоціцца. Канстанцінава Мядз. БЛУКАЦЦА незак. Згубіўшы арыенціроўку, хадзіць у пошуках выйсця. Ну, яму ўдалося ат фашыстаў уцячы. Блукаўся ён цэлую ноч да раніцы, пака ён да свайго берагу даблукаўся, да прышоў ён к нам пад паўдня. Чырвоны Пасёлак Пух. БЛУТАЦЦА незак. 1. Сланяцца, блукаць. Дык яна паблуталася дзень і прышла. Дукора Пух. 2. Блытацца. Ніткі блутаюцца, хоць плач. Вецярэвічы Пух. БЛЫНДАЦЬ незак. Экспр. Хадзіць без работы. Толькі і работы ў яе, што блындае цэлы дзень. Татаршчына Стаўб. БЛЫТАЦЦА незак. Неадабр. Сланяцца, блукаць. Дзе ты толькі блытаўся да гэтай пары?! Раўчак Пух. БЛЭНДАЦЬ незак. Экспр. Хадзіць без мэты, сланяцца без справы. Ня блэндай там, ні цігайся доўга. Чаго блэндаць? Ігрушка Круп.; параўн. польск. bładzić 'тс'. БЛЮДАЧКА н. Сподачак. Пакладзі вылівак у блюдачка, курыца нешта стала адны выліўкі несьці. Гарадок Маладз. БЛЮЗКА ж. Блузка. Надзела ўчора новаю блюску да пад дож папала. Канстанцінава Мядз. Зьмяні ты гэтую блюску на чысьцейшую. Сакаўшчына Валож. Вельмі ш строкатая твая блюска. Вішнева Валож. У хаця с крамнага мацяр'ялу было нам на траіх дзьве блюскі і па аднэй спадніцы. Суднікі Валож. БЛЮХНУЦЬ зак. Аднакр. Лінуць, хлынуць патокам. Як блюхне дошч, дык усё сена сапсуе. Каменка Уздз. БЛЯШАНКА ж. Тое, што і адстойка. Я сьвежая малако кажан рас у бляшанку зьліваю, сама харашо. Чабаі Валож. БОЕЦ м. Калатоўка ў бойцы. Масьлёнка — гэта такая высокая дзежачка с крышкай і бойцам. Бойцам гэным і зьбіваюць масла. Якімаўка Круп. БОЙЧ м. Тое, што і бат. Што гэта за дзела ісьці так, бойч узяў бы. Пугачы Мядз. БОК м. ◊ На бок гумар. — адпачываць, спаць. Як я стары, застаўся без ніводнішняга зуба, дык старую прашу, каб варыла кашу бульбяную, добра яе глытаць. Наглытаюся і на бок. Калодкі Віл. Ні ў той бок — нізашто, ні пры якіх умовах. Чытаць Саша ані ні хоча, ні ў той бок, а каля машыны прападае цэлы дзень. Валеўка Навагр. Пад бокам — зусім блізка. Кап крама дзе далей была, а то тут, пад бокам, дзе там не сходзіш паглядзець, калі час маеш. Язні Віл. БОЛБАЦЕНЬ м. Зневаж. Балбатун. Калі ты ўжо, болбацень, перастанеш балбатаць? Каменка Уздз. БОЛІ прысл. Болей. Не хадзі болі туды, бо буду сварыцца. Краснае Маладз. Болі зімаваць у гэтай хаці німа як: таплю, таплю, а на печы німа як ліжаць морозам вялікім. Халмоўка Барыс. БОЛТКА ж. Тое, што і балтак. Любілі мы езьдзіць з рыбакамі. Дадуць яны нам болткі, што заганяюць рыбу, а мы стараімся з усіх сіл. Пасынкі Мядз. БОЛЬШАНКА ж. Шаферка. Прыедуць да маладога, малады даець вячэру — вотка молодога, а большанкі ад маладой вязуць сваю закуску. Мечаі Віл. БОЛЬШЫ прым. Старэйшы. Большы хлопяц прыкасьцюміўшыся: касьцюм новы, паліто. Дукора Пух. БОМА ж. Прыстасаванне для затрымліван
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁