Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
Б БЛІЗНАЧКА 39 цаваны станіны ткацкага варштата. Трэба більцы заклінаваць, ля більцаў клінкі забіць, а то ўжо ні дзяржаць. Ігрушка Круп. БІЛЬЧЫНА ж, Тое, што i аб ёрдзіца. Зламалася більчына, трэба кап стары зрабіў, а так прыдзецца бёрда выкідаць. Вішнева Валожч БІНДАСл*. Цяслярская сякера. Па-полъску гаворацъ біндас, у нас такую сякеру, што адколвае трэскі, называюцъ сякера. Вішнева Валож.; параўн. польск. bindas з ням. Bindaxt т с. БІРКА ж. Уст. 1. Нешырокая дошчачка з нарэзамі. Пракручаны у гэтах жырках [палках] дзірачкі, усувалі ў іх вяровачку, да яе прывязавалі бірку. За бірку прывязавалі плёткі i вешалі на іх калыску зьверху. Мацкі Мядз. 2. Зашпілька ў выглядзе кавалачка дрэва замест гузіка. — Ушый мне бірку ў штаны, а то скора згублю. Малмыгі Віл. А цяпер зноў варочаяцца мода на біркі, я сама бачыла курткі зь біркамі. Дукора Пух. BfTBA ж. Бойка, сутычка. Я к устроілх бітву, дык ледзь разьнялі. Грабёнка Чэрв. ЕЙТСА ж. Абрад. Яйка, спецыяльна адабранае (па моцы) для гульні ў біткі. На бітку выбіраюць моцнае яйка, бо мойным многа выйграеш яец. Грышкавічы Віл. БІЦУК м. Зневаж. Гультай. От біцук гэты, ходзіць адно па сяле, нічога не робіць. Ляхавічы Дзярж. БІЦЦА незак. Бадацца. Карова б'ецца, niяк ні прыступіцца, кап падаіць. Я з-за таго прадала, што б'ецца. Дукора Пух. О Біцца як рыба аб лед - гараваць, дарэмна дабіваючыся лепшага. Я, бывала, б*юся як тая рыба аб лёт - мне й касіць, i насіць, i жаць, i ткаць, а ў яго ўсягды козы ў золаці. Язні Віл. БІЦЬ незак. 1. Абіваць, абмалочваць. Лён білі пранікамі, каб адзьдзяліць галоўкі ад сьцяблоў. Забалоцце Смал. Мне i дачка памагала біць лён. Папоўцы Віл. 2. Пярыць. Вазьмі пранік i памажы мне біць пасьцілкі. Ігрушка Круп. Кроены білі пранікам. Аздзяцічы Барыс. 3. Дзяўоці долатам навылётныя дзірк і. Цэлы дзень дзіркі білі. Дукора П ух. 0 Біць Гниды (лунёў, лынды) асудж. — нічога карыснага не рабіць, гультаяваць. Наташа падручылася памагаць цётцы рас у дзень даіць кароў. Схадзіла тры разы i ні хачу — цяшка. Бінды б*е цэлы дзень. Мікалаеўшчына Стаўб. Цэлы ж дзень лынды б'е, што зь яго будзя, не ведаю. Рудня Чэрв. А што там у горадзі рабіць ім? Лунёў біць? Хіба гэта работа? Язні Віл. Біту» пяутм — пластаваць. Трэба складаць копы, a няма каму біць пласты. Некалі так пласты зьбівалі, што ніколі капа ні замакала. Саланая Валож. БІЧбУКАж. Ёмкая, замашная палка. Узяла во бічоўку ды абіваю лён. Палачаны Maладз. БЛАГАпрысл. Дрэнна, непрыгожа.Ён блага піша. Палачаны Маладз. БЛАГАДАрСТВАВАЛЬ незак. Высок. Дзякаваць. — А як жа здароўечка тваё цяпер? Я к там твая старая маецца? — Благодарствую. Пакуль што нічога. Порычы Валож. БЛАГАДАЦЬ ж. Раскоша, любата. Не, цяпер благадаць. Нам, старыком, за Савецкую ўлась такую далі паддзершку, пэнсію далі, адно жывi. Новікі Мядз. БЛАГАТА ж. Калатня. Ён натта раўнівы. Вот на таго паглядзела, з гэтым загаварыла, вот i пайшло, i пайшло, a ў хаце благата. Язні Віл. БЛАКАВЫ у знач. наз. Начальнік блока. Блакавыя нас б'юць, а патом на работу гонюць. Ухвала Круп. БЛАШЧЫЦА ж. Заал. Клоп (Himiptera, Неteroptera). Блашчыцы ў сьценах вядуцца, кусаюцца. Пруды Стаўб. БЛЕДНЫ прым. Худы, сухі, вялы. А як радзіла, то такая была бледная, што губы ў мяне не закрываліся. Вецярэвічы Пух. БЛЁЎТАЦБ незак. Балбатаць. Блёўтае i блёўтае, памаўчаў бы хвіліначку, даў бы другімсказаць. РудняЧэрв. БЛІЖАЮШЧЫ у знач. наз. Жыхары навакольных вёсак. Ігэтыя, каторыя бліжаюшчыя, ідуць на поля i зганяюць етых далёкіх людзей, которых прывезьлі, б'юць дупцамі; „ня йдзеця на работу, хай пан дае боляй грошай, тагды будам рабіць ям у". Дрычын Пух. вгаж нЁйшы прым. Бо.льш блізкі, раднейшы. Можа там хто бліжнейшы е, дак свайго скарэйустрояць. ЦялякаваУздз. БЛОКЫ прысл. Бліжэй. Калі я падышла бліжы, то я ўбачыла, што гэта быў сагнуты стоўп. Ухвала Круп. А фронт усё бліжы, усё бліжы, мы ш чустуім, мы знаім, што фронт бліжык што йдуць нашы. Там жа. БЛІЗІР м. Забава, пацеха. Гуляе сабе, есь, п'е. Для блізіру выходзіў кожны вечар на ганак i глядзеў на неба, быццам задачу рашаў. Ракашычы Уздз.; параўн. фр. plaisir,тс\ БЛІЗКА прысл. О Ані блізка - нізашто. Цягну, цягнуяго дамоў, а ён ані блізка. Аляхновічы Маладз. БЛІЗНАж. Ткац. Брак у палатне, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Яна акуратна ччэ, рэтка было, кап ткучы яна блізнузрабіла. Вецярэвічы Пух. Я к нітка парвецца, з бёрда вылязе, тады блізна. Нізок Уздз. За блізнумаці па руках біла. Вецярэвічы Пух. А бывае i такоя, калі парвецца нітка асновы, палатно тады някачысьцьвінная будзіць. У нас кажуць: блізны ня мінувала у кроснах. Якімаўка Круп. БЛІЗНАЧЮ І ж. Памянш. да блізна. Тады
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, бюць, біцўк, бічбўкаж, дзяўбці
23 👁
 ◀  / 290  ▶