кам была, як мне, помню, пашылі с крэпіку сукенку, ды яшчэ бікешачкай. Ой, радасці было! Пасынкі Мядз. БЕКІШКА ж. Тое, што і бекёшачка. Як тонкія, то бекешачка красіва сядзіць. Восава Мядз. Я ні люблю бекешак, у ей выглядаіш, як капа сена. Канстанцінава Мядз. БЕЛАБОНЫ толькі мн. Тое, што і балабоны. Белабоны - ягады такія, інакш іх называюць дурніцы. Белабоны смашныя ягады, у нас іх не бралі, ня елі. Муляры Віл. Мой зяць як наеўся белабонаў, дак думалі, што здурнеў. Чыжаха Бярэз. БЕЛАГАЛОВІК м. Белакуры. А хлапцы мяне абзывалі белагаловік за ніць белых валасоў. Даўгінава Віл. БЕЛАЗОРЫ прым. Светлавокі. Невысокі, носаты [жоніх], вочы белазорыя. Хаця і яна сабе нічога асобіннага. Яэні Віл. БЁЛЛЕ н. Тонкае хатняга вырабу кужэльнае палатно. Такая спрытная рубашка вышла з бельля, прама заглядзеньня. Бубны Віл. З бельля то ні толькі каш улі, але і простым шылі. Мікольцы Мядз. БЕЛЬ¹ ж. 1. Тое, што і бёлле. Бель — гэта як суровое палатно, паляжыць под дажджом да помокня ў роцэ, а гады на сонцы папарыцца — высахшы, і бель будзя. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Адбеленыя кужэльныя ніткі. А яшчо ніткі крэсілі: чорный, сіній, красный, красный і белый, белі называліся. Ткалі спаньніцы етымі ніткамі. Весялова Круп. БЕЛЬ² ж. Спей. Кашка з сырой аўсянай мукі і вады. Каб ніткі былі белыя-белыя, іх у бель лажылі. Натаўкуць аўсянай мукі з водой, а годы сувой роскруцяць і гэтай кашкай апкачываюць. І ждуць сколькі дней. А тады змываюць. Задор'е Лаг. БЕЛЬЗІН м. Бензін. Аблеяў більзінам хату немяц і патпаліў. Вялікая Вуса Уздэ. Папрасі ў яго більзіну ў машыну. Сядзіца Віл. У яго ні трахтары, ні комбайны не стаялі, усягды бяльзіну хватае, саляркі паддастаткам, на яго і пратсядацель ні злаваў, як ён кладаўшчыком быў. Савоні Стаўб. БЁЛЬМЫ толькі мн. Экспр. Вочы. Так глянуў сваімі бельмамі, што аш страшна стала. Бясяды Лаг. БЕРАГУЛЬКА ж. Заал. Берагавая ластаўка (Riparia riparia). У нас тых ластавак завуць берагулькамі, што ў беразя робяць гняздо. Дукора Пух. БЕРАЖЫСТЫ прым. З яркім узорчатым беражком. Купіла харошую беражыстую хустачку, прыдзі, покажу. Саланая Валож. БЕРАЗАК м. 1. Бярэзнік. Пад'яжджаючы пад Мінск, беразак быў мо на дзесяць вярстоў. Вяркалы Пух. 2. Бярозавыя дровы. Я сабе ў бяразаку прывязу, нашто мне гэты асіньнік. Каменка Уздз. БЕРАЗНЯК м. Бярозавы пералесак. Яшчэ лісічак па бару і беразьняках дужа много ў нас. Нядаль Барыс. БЕРАСЦЯНКА ж. Штучная метка з бяросты. Каб не перамяшаць сеткі, дзет прычапіў да сваёй берасьцянкі. А раніцай па берасьцянках ён хутка найшоў яе. Чараўкі Мядз. БЁРВА ж. Кладка з бярвення, памост. Берву знесла водою. Вецярэвічы Пух. БІРДА н. Ткац. Бёрда. У мяне нейдзе ішчэ валяецца кужоўнае берда. Чабаі Валож. БЁРДЗІК м. Тое, што і абёрдзіца. Зламаўся бердзік, надо Зыдора папрасіць, каб зрабіў новы, а то бёрда рассыплецца. Бубны Віл. БЁРДЗІЦА гл. абёрдзіца БЕРКАВЕЦ і БЯРКОВЕЦ м. Уст. Мера вагі, роўная 10 пудам. Беркаўцом важылі што-небудзь такоя, як сена, салома. Мікалаеўшчына Стаўб. Купіла п бярковец сена, каб у каго напытаць. Вялікая Вуса Уздз. БЕРКУЛЁЗ м. Мед. Туберкулёз. Чахотку ў нас беркулёзам завуць, а даўней сухоты ці чахотка. Вецярэвічы Пух. БЕСКАЎНЕРКА ж. Вязаны мужчынскі жакет без каўняра. Мне кажыцца, што бескаўнерка — эта толькі перавот грошай, надо бы з варатніком купляць, зваляіцца іна ў нас. Якімаўка Круп. БЕСКУРКОЎКА ж. Паляўн. Бескурковая дубальтоўка. Бяскурковак зарас пашці няма. Пруды Стаўб. БЕСПРАДОННЕ н. Бездань, невымерная глыбжм. Ня лезця, дзеці, у беспрадоньня, а то патопіцеся. Дукора Пух. БЁШАНЫ прым. Шалёны. У нас летась у леся бешаны ліс корову ўкусіў. Вецярэвічы Пух. БЗЫКАЦЬ незак. Гаварыць неразборліва, са злосцю. Чаго ты бзыкаеш сабе пад нос? Вецярэвічы Пух. БІБІК м. Мясцовая назва сініцы (Parus). Мы кармушку зрабілі, дык да нас бібікі і вераб'і прылятаюць. Барок Стаўб. БІБЛЯ ж. Тоўстая кніга. Каб апісаў маю жызьню, цэлая бібля была п. Бяларучы Лаг. БІЖУР м. Варта, дзяжурства. Заўтра пойду на біжур у пажарную. Пугачы Мядз.; параўн. польск. dyžur 'тс'. БІКЛАЖКА ж. Тое, што і барылачка. У біклашках некалі бралі воду на поля. Дукора Пух. БІЛА н. Спінка ў ложку. У нашым лошку нікільныя білы. Мікалаеўшчына Стаўб. БІЛІТРАМА ж. Аканіца. Мусі-тка, білітрамы перакрасіць трэба. Чыжаха Бярэз. БІЛІЦА ж. Бакавая і скразная жардзіна для замацавання балясак у драбіне воза. Зьееш ногі проз біліцу, ямчэй сядзець будзе. Чыжаха Бярэз. БІЛЬЦЫ толькі мн. Палярочкі, якімі зма-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁