што я зарабіў шмат грошай, і басата захацелі іх ад мяне атабраць. Любань Віл. БАСТРЫК м. Рубель для ўціскання снапоў, сена, саломы на возе. Уцісьніце бастрыком воз, а то снапкі паськідаюцца, як будзеце канаву пераяжджаць. Рудня Чэрв. БАСЭТЛЯ ж. Бяднячка. Прышоў я да гэтай басэтлі ў прымы. Каменка Уздз. БАСЯК м. Лаянк. Нягоднік, свавольнік. Скончыў школу, а цяпер бегаіць, басяк, нікуды на работу не ўладкоўваецца. Пудзіцк Пух. БАТ м. Пуга. Вот я табе батам зара калі стукну! Палессе Мядз.; параўн. польск. bat 'тс'. БАТАРЭЙКА ж. Склеп. Я ж дык і капусту, і агуркі на зіму ў батарэйцы стаўлю, там цёпла, не замярзае. Будслаў Мядз. БАТАРЭЯ ж. Жарт. 1. Шэраг аднародных прадметаў. Бывала, батарэі сена стаяць, саломы, а цяпер дзе-нідзе стажок сена відаць. Рудня Лаг. 2. Штабель, складзены на полі з пластоў гною і торфакрошкі. Складаюць длінную й высокую батарэю, коньмі ўзьяжджаюць, утоптваюць, а вясной развозяць. Хожава Маладз. 3. перан., неадабр. Непаваротлівая жанчына. У яго не жонка — батарэя; як павернецца, усё ляціць. Слабодка Стаўб. БАТОГ м. Тое, што і бат. Стары батогам папабіваў сына, сінякі паўсхватываліся. Барок Стаўб.; параўн. польск. batog 'бізун'. БАТОЎЕ н. Зб. Бацвінне. На сягодняшні дзень батоўя зварылі, бо закрасы ўжо няма. Халопенічы Круп. БАХНУЦЬ зак., аднакр. Адрывіста выстраліць. А тут як бахне раптам, аш у вушшу зазьвінела. Узгурск Чэрв. БАХУР м. Груб. 1. Байструк. Нараджала бахуроў і гадуя. Дукора Пух. 2. перан., незадав. Кошка залезла за печ, прывяла чэцьвера бахуроў, рыжуль некіх. Савоні Стаўб.; параўн. польск. з яўр.-ням. Bacher. БАЦ м. Пацук (Ratus). Бац улес у пастку і задушыўся. Дукора Пух. Горшай кары німа, як дзе бацы ўвядуцца. Пруды Стаўб. БАЦАЦЬ незак. Стукаць. А было ж гэта ў лесе! Ну й бацала бочка аб дрэва! Любань Віл. БАЦВІННЕ н. Буракі. Саджалі тады агарот: капусту, бацьвіньне, маркоўку, мак. Мацкі Мядз. БАЦЁНКІ толькі мн. Экспр. Боты. А бацёнкі калі нажывеш скураныя, дык бацька кажыць: ты мне ні шмартай, гэта ў цэркаў толькі. Бакачы Мядз. БАЦЁХА ж. Кулін. Зацірка. А бацёха была вельмі смачная. Мікольцы Мядз. БАШІСТОЎКА гл. бадзістоўка БАЦНУЦЦА зак. Стукнуцца, ударыцца. Як жа бацнулася бочка аб дрэва ды па клепачках і рассыпалася. Любань Віл. БАЦЬКІ толькі мн. Бацькі. Згарэла хата наша й бацькі паўміралі, нікога ні асталося. Пагост Віл. БАЦЮТА м. Бацька. Анна падобна на матку, а мяншуха — выліты бацюта. Язні Віл. БАЦЮШКА м. Поп. Бацюшка быў і дзяк, яго памочнік. Быў і званар, біў у званы. Бясяды Лаг. У дванаццаць часоў зазвоняць званы, йдзе бацюшка. Атправіць бацюшка эту абедню, паспавядае людзей, папрычэшчвая, тады ўжо йдзе сьвяньціць. Таўкачэвічы Уздз. БАЦЯН, БУЦЯН м. Бусел. Нашы дзеці былі бацяна злавіўшы, то кажды дзень хадзілі на балота жабаў яму лавіць. Малмыгі Віл. Бацян прыляцеў — будзя добрая вясна, шчасьлівы нажытак на землях нашых. Баравая Пух. Што гэта такоя, што бацяны кучкуюцца, шчэ ш ім рана. Кабыльчыцы Валож. На страсе буцян зноў зьвіў сабе гняздо. Узгурск Чэрв. БАЦЯН м. Бот. Холадна было, а я ў бацянах дзіравых, нох ні чуў. Вялікая Вуса Уздз. БАЦЯНКІ мн. Бат. Рагулькі (Delphinium). Бацянкі на санажаці растуць, у гародзя німа, а на санажаці. Як цьвітуць, дак якрас як бацянок, дзюпка такая ўніс. Яны ёсь бапскія, а ёсь мушчынскія. Няровы Валож. БАЧНАСЦЬ ж. Мэта. Ён бяз бачнасьці жыве. Вялікая Вуса Уздз. БАЧОК м. Бляшаная з накрыўкай пасудзіна для пераносу і захавання малака і іншых вадкасцей. Мая Анька поўны бачок ягат прынесла, трэба варэньня наварыць. Савоні Стаўб. БАЧЫЦЬ незак. ▽ Бача вока далёка, а розум яшчэ далей. Баркоўшчына Мядз. БАЮРЫНА ж. Кар'ер, запоўнены вадой. Унук ходзіць на болото, на рэчку, дзедзя баіцца, каб у баюрыну дзе ня ўсунуўся. Савоні Стаўб. БАЯЦЦА незак. ◊ Баяцца як агню — вельмі баяцца. Баяліся ўсе карнікаў як агню. Бяларучы Лаг. БЕГАЦЬ незак. Заляцацца. Мікалаішын старэйшы бегая за маёй унучкай, палюбіліся. Вялікая Вуса Уздз. ◊ Мурашкі па скуры бегаюць — адчуваць дрыжыкі ад жудасці, страху. Цяпер як гляну, як ліцяць аўтобусы ці таксі гэдак шыпка, дык аш мурашкі па скуры бегаюць. Станькі Віл. БЕГМА ж. Багна, дрыгва. Балота ў нас грускае, проста як у бегму ступаяш. Вецярэвічы Пух. БЕЗГАЛОЎЕ н. Мор. Некае безгалоўе ўвалілася — куры дохнуць. Сядзіць на куросаньні, грэбінь шчарнея і ўсё. Бяларучы Лаг. БЕЗГАЛОЎЕ н. Звышдрэннае надвор'е. Ну й безгалоўе: і дождж са снегам, і вецер халодны, і туманна. Бясяды Лаг. БЕЗНАДЗЁЖНЫ прым. Безнадзейны. Гэтак увечары пагода была, а ўночы безнадзёжны дошч ліў. Вялікая Вуса Уздз. БЕКЕШАЧКА ж. Адразная і прызбораная ў таліі сукенка. Я ўжо настаяшчым падростач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁