цаваны станіны ткацкага варштата. Трэба більцы заклінаваць, ля більцаў клінкі забіць, а то ўжо ні дзяржаць. Ігрушка Круп.
БІЛЬЧЫНА ж. Тое, што і абёрдзіца. Зламалася більчына, трэба кап стары зрабіў, а так прыдзецца бёрда выкідаць. Вішнева Валож.
БІНДАС м. Цяслярская сякера. Па-польску гавораць біндас, у нас такую сякеру, што адколвае трэскі, называюць сякера. Вішнева Валож.; параўн. польск. bindas з ням. Bindaxt 'тс'.
БІРКА ж. Уст. 1. Нешырокая дошчачка з нарэзамі. Пракручаны ў гэтах жырках [палках] дзірачкі, усувалі ў іх вяровачку, да яе прывязавалі бірку. За бірку прывязавалі плёткі і вешалі на іх калыску зьверху. Мацкі Мядз. 2. Зашпілька ў выглядзе кавалачка дрэва замест гузіка. — Ушый мне бірку ў штаны, а то скора згублю. Малмыгі Віл. А цяпер зноў варочаяцца мода на біркі, я сама бачыла курткі зь біркамі. Дукора Пух.
БІТВА ж. Бойка, сутычка. Як устроілі бітву, дык ледзь разьнялі. Грабёнка Чэрв.
БІТКА ж. Абрад. Яйка, спецыяльна адабранае (па моцы) для гульні ў біткі. На бітку выбіраюць моцнае яйка, бо моцным многа выйграеш яец. Грышкавічы Віл.
БІЦУК м. Зневаж. Гультай. От біцук гэты, ходзіць адно па сяле, нічога не робіць. Ляхавічы Дзярж.
БІЦЦА незак. Бадацца. Карова б'ецца, ніяк ні прыступіцца, кап падаіць. Я з-за таго прадала, што б'ецца. Дукора Пух. ◊ Біцца як рыба аб лёд — гараваць, дарэмна дабіваючыся лепшага. Я, бывала, б'юся як тая рыба аб лёт — мне й касіць, і насіць, і жаць, і ткаць, а ў яго ўсягды козы ў золаці. Язні Віл.
БІЦЬ незак. 1. Абівaць, абмалочваць. Лён білі пранікамі, каб адзьдзяліць галоўкі ад сьцяблоў. Забалоцце Смал. Мне і дачка памагала біць лён. Папоўцы Віл. 2. Пярыць. Вазьмі пранік і памажы мне біць пасьцілкі. Ігрушка Круп. Кросны білі пранікам. Аздзяцічы Барыс. 3. Дзяўбці долатам навылётныя дзіркі. Цэлы дзень дзіркі білі. Дукора Пух. ◊ Біць бінды (лунёў, лынды) асудж. — нічога карыснага не рабіць, гультаяваць. Наташа падручылася памагаць цётцы рас у дзень даіць карову. Схадзіла тры разы і ні хачу — цяшка. Бінды б'е цэлы дзень. Мікалаеўшчына Стаўб. Цэлы ж дзень лынды б'е, што зь яго будзя, не ведаю. Рудня Чэрв. А што там у горадзі рабіць ім? Лунёў біць? Хіба гэта работа? Язні Віл. Біць пласты — пластаваць. Трэба складаць копы, а няма каму біць пласты. Некалі так пласты зьбівалі, што ніколі капа ні замакала. Саланая Валож.
БІЧОЎКА ж. Ёмкая, замашная палка. Узяла во бічоўку ды абіваю лён. Палачаны Маладз.
БЛАГА прысл. Дрэнна, непрыгожа. Ён блага піша. Палачаны Маладз.
БЛАГАДАРСТВАВАЦЬ незак. Высок. Дзякаваць. — А як жа здароўечка тваё цяпер? Як там твая старая маецца? — Благадарствую. Пакуль што нічога. Порычы Валож.
БЛАГАДАЦЬ ж. Раскоша, любата. Не, цяпер благадаць. Нам, старыком, за Савецкую ўлась такую далі паддзершку, пэнсію далі, адно жывi. Новікі Мядз.
БЛАГАТА ж. Калатня. Ён натта раўнівы. Вот на таго паглядзела, з гэтым загаварыла, вот і пайшло, і пайшло, а ў хаце благата. Язні Віл.
БЛАКАВЫ у знач. наз. Начальнік блока. Блакавыя нас б'юць, а патом на работу гонюць. Ухвала Круп.
БЛАШЧЫЦА ж. Заал. Клоп (Himiptera, Heteroptera). Блашчыцы ў сьценах вядуцца, кусаюцца. Пруды Стаўб.
БЛЕДНЫ прым. Худы, сухі, вялы. А як радзіла, то такая была бледная, што губы ў мяне не закрываліся. Вецярэвічы Пух.
БЛЁЎТАЦЬ незак. Балбатаць. Блёўтае і блёўтае, памаўчаў бы хвіліначку, даў бы другім сказаць. Рудня Чэрв.
БЛІЖАЮШЧЫ у знач. наз. Жыхары навакольных вёсак. І гэтыя, каторыя бліжаюшчыя, ідуць на поля і зганяюць етых далёкіх людзей, каторых прывезьлі, б'юць дупцамі: „ня йдзеця на работу, хай пан дае боляй грошай, тагды будам рабіць яму". Дрычын Пух.
БЛІЖНЕЙШЫ прым. Больш блізкі, раднейшы. Можа там хто бліжнейшы е, дак свайго скарэй устрояць. Цялякава Уздз.
БЛІЖЫ прысл. Бліжэй. Калі я падышла бліжы, то я ўбачыла, што гэта быў сагнуты стоўп. Ухвала Круп. А фронт усё бліжы, усё бліжы, мы ш чустуім, мы знаім, што фронт бліжы, што йдуць нашы. Там жа.
БЛІЗІР м. Забава, пацеха. Гуляе сабе, есь, п'е. Для блізіру выходзіў кожны вечар на ганак і глядзеў на неба, быццам задачу рашаў. Ракашычы Уздз.; параўн. фр. plaisir 'тс'.
БЛІЗКА прысл. ◊ Ані блізка — нізашто. Цягну, цягну яго дамоў, а ён ані блізка. Аляхновічы Маладз.
БЛІЗНА ж. Ткац. Брак у палатне, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Яна акуратна ччэ, рэтка было, кап ткучы яна блізну зрабіла. Вецярэвічы Пух. Як нітка парвецца, з бёрда вылязе, тады блізна. Нізок Уздз. За блізну маці па руках біла. Вецярэвічы Пух. А бывае і такоя, калі парвецца нітка асновы, палатно тады някачысьцьвінная будзіць. У нас кажуць: блізны ня мінувала ў кроснах. Якімаўка Круп.
БЛІЗНАЧКА ж. Памянш. да блізна. Тады
91 👁