іць дваццаць пяць гактараў, гэты пашоў у навуку. А чаго ён пашоў?! Ба ў яго было ў кашані. Мікольцы Мядз.
БАРАН² м. Спец. Прыстасаванне ў выглядзе вярчальнай рамкі, умацаванай на бруску, для звівання нітак. Са шпулькі ніткі матаім на бараны, якія стаўляюцца на падлодзы і маюць вітушку. Рубяжэвічы Стаўб.
БАРАНАВАЛОК м. Баранавальшчык. Баранавалок той чуць ногі цягая. Дукора Пух.
БАРАНАВАЛОКА м. Тое, што і баранавалок. Ён некалі баранавалока быў. Цялякава Уздз.
БАРАНАВАЛОЧНІК м. Тое, што і баранавалок. Во, у цяньку баранавалочнік атпачывае. Саланая Валож.
БАРАНАВАЛЬНІК м. Тое, што і баранавалок. Знайсьці баранавальніка ні так ужо і цяшка, абы грошы. Паплавы Бярэз.
БАРАШКА ж. Мужчынская шапка з аўчыны. Лепей за ўсё мець чорную барашку. Рудня Чэрв.
БАРБЕЦЬ незак. Экспр. Бурчаць, сварыцца. Яна не хадзіла на работу: умела шыць. Хто сала нясе, хто малака, хто грошы. Цётка скора барбець на яе стала. Саланая Валож.
БАРВІК, БАРВЯК, БІРАВІК, БІРВЯК, БЯРВЯК м. Бат. Баравік. Самы глаўнейшы — барвік. А красавіц, як маладзенькі, такі крамяны. Нядаль Барыс. У нашых лясах многа барвякоў, казякоў многа, падасінавікі чырвонінькія сідзяць кучкамі, як лялечкі. Муляры Віл. Барвякоў многа набралі, але ўсе дромныя. Асіпавічы Віл. У нашым лесі вельмі многа барвякоў. Чыжаха Бярэз. Што біравікоў у гэтых месцах было летась! Усе як часнок белыя, прыгожыя. А якія смачныя, як зварыш! Узгурск Чэрв. А наш учора на матацыкле злятаў — поўны кош бірвякоў прывёс. Маладзечна Маладз. Босая хадзіла па грыбох. Пагрэюся, пагрэюся крошку ды пад ёлачку. А пад ёлачкай бервякоў бялюсенька. Бакачы Мядз.
БАРВІНА ж. Баравіна. У нашым лесе барвіны рэтка сустракаюцца. Гілікі Валож.
БАРЖДЖЭЙ прысл. Хутчэй. Баржджэй бягайця сюды! Дукора Пух.
БАРЗДА прысл. Надта, вельмі. Калі хэньць патпала яму вучыцца, дык будзе вучыцца, а я барзда і ўпрошэваць ня буду. Баркоўшчына Мядз. — Ці далёка ваша астаноўка? — Не барзда. Чабаі Валож. Жылі дзьве сястры барзда шчасьлівыя. Папоўцы Віл.; параўн. польск. bardzo 'тс'.
БАРЗДАСПЕЙКА ж. Ранні гатунак бульбы. Ёсць і красная, і жоўтая бульба. Яшчэ на іх гавораць барздасьпейкі. Нізок Уздз.
БАРЗЕЙ прысл. Лепш. Мой Васька барзей за Сярошку вучыцца. Каменка Уздз.
БАРКАННЕ, БАРХАННЕ н. Морква. Насадзілі барканьня ў гэтым годзе, увесь агарод занялі, дзеці мае натта любяць. Выпалаць жа нада барханьня і каліку, бо ўсё зарасло. Вяршоўка Круп. Гэта ж толькі падумай! Усё барканьне зьелі мышы ў капцы й на семяно ня кінулі. Якімаўка Круп.
БАРЛЯЦІ толькі мн. Цёплыя суконныя жаночыя боты на шнурках. Такія боцікі старыя ў нас толькі барляці называюць, а маладыя — сапошкі. Баркоўшчына Мядз.
БАРЛЯЧЫ толькі мн. Зімовыя чаравікі. Пры панах сялянкі насілі барлячы толькі ў святочныя дні. Палавікі Мядз. І барлячы ва ўсіх былі. Яны як бацінкі, але каля нагі гумовы мубляс [рызінка], як у шкарпэццы. Чабаі Валож.; параўн. польск. berlacze 'зімовыя боты, пантофлі'.
БАРНІЦЫ толькі мн. Каноплі без семя. Барніцы рвуць сь цьветам, зь іх вілі вужышчы, вяроўкі. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАРНЭЛЬКА ж. Бат. Чорнагаловік (Prunella). Барнэлька пры дарозе расьце, дык каровы ўсю паелі, пакуль ідуць. Хожава Маладз.
БАРОДАЎКА ж. Губа, трут (Inonotus abliquus). У леся на дзеравах то вот бародаўкі растуць. Дукора Пух.
БАРТОЎКА ж. Вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край кажуха. Сам кожух цэлны, а бартоўка на рукавах абнасілася. Вецярэвічы Пух.
БАРУКАЦЦА незак. Дужацца. Пад'еш добра, тады с папкам пойдзяш барукацца. Цялякава Уздз.
барханнё гл. барканне
БАРЧЫК м. Ворчык. Барчык да плуга чапляюць, а за барчык пастронкі, як аруць, барануюць ці бульбу ганяюць. Каменка Уздз.
БАРЫЛАЧКА ж. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для вадкасцей. Ты одно машыну спэўні, а ўжо барыш за мной будзе, гарэлкі нойдзіцца барылачка. Порычы Валож.
БАРЫЛКА ж. Тое, што і барылачка. Я назьбірала поўную барылку бярозавага соку. Унучка як прыедзя, дык натта любя сок, сюдтуд і да барылкі. Чабаі Валож.
БАРЫШ м. 1. Пачастунак (звыш умоўленай платы) за гаспадарча-бытавыя паслугі. Трэба Тодару пасяшіць барыш, што добрую печ склаў. Жораўка Пух. 2. Заручыны. Іван з Ганнай барыш папілі, на сёмуху вясельля будзя. Жораўка Пух.
БАРЭТ м. Берэт. У магазін чырвонінькія барэты прывязьлі. Чабаі Валож.
БАРЭТКІ толькі мн. Тапкі. Новыя барэткі на ногі ды на вуліцу хуччэй. Чэрвень Чэрв.
БАСАТА ж. Зб. 1. неадабр. Хлапчукі-свавольнікі, што чыняць шкоду. Цэлую ноч не дае спакою гэта басата. Кухцічы Уздз. 2. лаянк. Галадранцы, басякі. Ну й там відзелі
139 👁