яна вушамі закрывае клапаны. Хожава Маладз.
БАЛЕЧКА ж. Жэрдачка. Балячкі с сасонкі, яны ў бані спрадвеку. На іх адзежу вешаюць, а як прыдзецца, лён ставяць. Малмыгі Віл.
БАЛЁН¹ м. Трохлітровая шкляная банка. Балёны ў грудна цяпер дастаць, у магазінах усьлет разьбіраюць. Ляхі Нясв.
БАЛЁН² м. Шарык. Які ж прыгожы чырвоны балён купілі! Трымай моцна. Ямкавічы Валож.
БАЛОННЕ н. Нізкі заліўны луг. У гэтым годзі многа суніц прама тут, бліска, ля балоньня. Турын Пух.
БАЛОНЬ ж. Воданепранікальная плашчавая матэрыя са штучнага валакна. Нада табе плашч новы купляць, а то кажуць, што балонь ужо нямодна. Канстанцінава Мядз.
БАЛТАК м. Прылада заганяць рыбу ў сетку. Дзе ты схаваў балтак, ня будзе чым рыбу заганяць у сетку. Пашукай. Канстанцінава Мядз.
БАЛТАНКА ж. Кулін. Верашчака. Гатова ўжо балтанка, еш скарэй. Палачаны Маладз.
БАЛТАІЦЦА незак. Рабіць свабодныя рухі рукамі і нагамі. Выдзе, панімаеш, парань як парань альбо дзеўачка, ну што за таняц! Шалтаіцца, балтаіцца і торкаіцца. І да чаго гэта работа?! Мікольцы Мядз.
БАЛТУХА ж. Кулін. Яечня, прыгатаваная з мукі і яец на малацэ. Разьмешваюць малако з мукою і яйкамі, усё гэта выліваюць на скавараду і пякуць балтуху ў печы. Бясяды Лаг. Як я Валячку радзіла, прышла да мяне Васіліха і прынесла цэлых пяць яешань-балтух на ўсю скавараду. Акалова Лаг.
БАЛТУШКА ж. Тое, што і балтуха. Балтушка файна і з блінамі, і з хлебам есьці, усяк смачна. Мы на сьняданьня часта балтушку робім. Чабаі Валож.
БАЛЬКА ж. Бэлька. Столь кладзецца над балькамі і пад балькамі. Хожава Маладз. Столь кладзецца паміж балькамі, ці правільней, у пазы балек. Калі столь двайная, то одна, норная, кладзецца паміж балькамі ці над імі, а другая, чыстая, прыбіваецца цьвікамі пад балькамі. Забалоцце Смал. Хата ніская, бальку можно рукой дастаць. Ганявічы Лаг.
БАЛЬКЛІВЫ прым. Карослівы, шурпаты. Бульба балькліівая, каравая мала бываіць, больш хорошая. Рудня Чэрв.
БАЛЬНЫ прым. Хворы. Дзьве нядзелі ляжаў больны. Гілікі Валож. Ён такі больны чалавек. Бытча Барыс.; параўн. рус. больной 'тс'.
БАЛЬСАМІТКА ж. Бат. Бальзаміна (Impatiens nolitangere).. Ёсьць вазоньніца, пасаджу бальсамітку, хай расьцець. Ляшчынск Мядз.
БАЛЬШАВІКОЎ прым. Бальшавіцкі. А як вышла на дорогу — йдзе савецкае войска, бальшавіковы салдаты і на конях, і на машынах, усе маладыя, харошыя. Лоск Валож.
БАЛЬШУН м. Асудж. Юнак. Гэтаму бальшуну скоро ў войско ісьці, а ён зь дзецьмі гуляе. Жацерава Стаўб.
БАЛЫГА м. Асудж. Гультай. Мой жа дзет балыга, а працаваць шчэ можа. Судабоўка Смал.
БАЛЭНДА м. Тое, што і балабон. У нас ёсьць такі балэнда, то аткуль толькі бярэцца ў яго ўсё, але ж на мінуту не замоўкне. Кроквы Лаг.
БАЛЮШЧЫ прым. Балючы. Адзін укол вельмі балюшчы. Дукора Пух.
БАЛЯСЫ толькі мн. Агароджа вакол магілы. Балясы добрыя паставіў па бацьку. Цялякава Уздз.
БАЛЯЎКА ж. Болька. Баляўка нейкая выросла на губе. Ігрушка Круп.
БАМБІЗА м. Зневаж. Гультай, абібок. Бамбіза гэты, туляецца цэлы дзень бяс справы. Цялякава Уздз.
БАНДАРКА ж. Спецыяльная пілачка. Каб дно падагнаць, упусьціць у пазы, яго аппільваюць бандаркай. Бытча Барыс.
БАНКА ж. Тое, што і адстойка. У нас случай быў: малако ў банца ў стунню ўпусьцілі, а вяроўка абарвалася — прышлося стуньню чысьціць. Чабаі Валож.
БАНКАРТ м. Лагард. Тое, што і байструк. Дачка банкарта прывяла. Цялякава Уздз.; параўн. польск. bękart 'тс'.
БАНЯ ж. Лазня. Даўней жа бані ня было, камяно нагрэюць, укінуць у кадушку — от табе ўся баня! Дрычын Пух.; параўн. рус. баня 'тс'.
БАНЯК м. Эмаліраваны бітончык. Я ваду вам паставіла ў вялікім баняку. Малінаўка Лаг.
БАРАБАНІЦЬ незак. Гаварыць гучна і многа. Хадзем дамоў, хваціць ужо барабаніць, а то без языка астанесься. Рудня Чэрв.
БАРАВІК БАРАВЫ бат. Сасновая форма белага грыба (Boletus edulis Fr. f. pinicola). Баравікі трохсартовыя ў нас: баравы баравік, белы грыб і падбярозавік. Баравы баравік расьце ў верасі ш чорнай галоўкай, на тоўстай ношкі, прыкрыты верасам. Нядаль Барыс.
БАРАВІК БЯРОЗАВЫ бат. Белы грыб (Boletus edulis Fr. f. betulicola). Нашла баравіка бярозавага, ішла бярозавым лесам і нашла. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАРАДА¹ ж. Пропуск пры касьбе. Ня ўмеў касіць, дык одно бародаў напакідаў. Паплавы Бярэз.
БАРАДА² ж. Выемка, выраз у крокве. Кроквы зьвязваюцца: заразаецца барада і клінам замацоўваецца, каб не сарвалася, добра замацоўваецца. Рудня Чэрв.
БАРАН¹ м. Зневаж. Тупіца. А гэны, глядзіш, такая пешка, такі баран, але бацька ма
128 👁