БАЁЎКА ж. Цёплая хустка з байкі. Так сягоньня зімна, я й кажух адзела i баёўку ўзяла, а ўсё адно зьмерзла. Яцыны Мядз. Люблю баёўкі, яны такія цёплыя. Каляды Віл.
БАЖНІЦА ж. Уст. Ікона. Даўней у кожнай хаці бажніцы віселі, цяпер хіба дзе ў якой старэнькай адзінокай бапкі. Задор'е Лаг. Снапок гэты ўбіраюць стужкамі, краскамі, нясуць с поля i ставяць ў чырвоны кут, дзе вісяць бажніцы. Багрыцоўшчына Дзярж.
БАЗА ж. Магазін. Даўней такая смашная стоялка [смятана] была, як купіш у гаспадыні, а цяпер натта рэткая, што ў базі прадаецца. Літва Стаўб.
БАЙ м. Тэкст. Байка. Паглядзі толькі, які прыгожы бай на прылаўку. Не, не там, а сюды глядзі. Кузьмічы Мядз.
БАЙБАК м. Неадабр. Абібок, гультай. Байбак у мяне вырас, адзін зьядае за траіх, а рабіць ня хоча. Бяда зь ім. Баравая Пух.
БАЙБУС м. Неадабр. Бальшун. Гульма гуляя Іванаў байбус. Дукора Пух. Такая суш, а Надзін байбус павёў дзяцей у лес i агонь разлажылі. Раўчак Пух.
БАЙКІ прым. Энергічны, смелы, бойкі. Былі i дзяўчаты з імі, гаваркія такія, сьмелыя, байкія. Бяларучы Лаг.
БАЙСТРУК м. Пагард., груб. Пазашлюбнае дзіця. Дзяцька як напаў: „А ты пекная, а табе ўстрояць байструка, а ты зваляісься"... і як напаў, як напаў — выпер замуш. Пагост Віл.
БАЙСТРУЧОК м. Кураня, якое курыца вывела таемна. Пасачэця за рабенькай, дзе яна нясецца, бо гэта курыца любіць байстручке выводзіць. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАКАВІЦА ж. Бакавы пакой, бакоўка. У бакавіцы на лошка ўскаціўся i ні з месца, у халатку адлежваецца. Межава Чэрв.
БАКАВЫ у знач. наз. Любы ўдзельнік бяседы. Кум, кума купляюць кашу, хто боляй дасьць. Гэта й бакавым можна купляць бабіну кашу. Таўкачэвічы Уздз.
БАКЛАЖКА ж. Біклажка. Яна радню зазываець, а ён вязець к маладусе кумпяк, закуску, баклашку гарэлкі. Яна завець сваю радню на яго закуску. Мойсічы Маладз.
БАЛА пабочн. Бывала, калісьці. Бала, ні тое, што ціпер — да сьнеданьня на луку зьежджу i печы першая выпалю вярнуўшыся. Межава Чэрв. Бала, сядзіш, кудзелю прадзеш i зыбаеш дзіця. Бясяды Лаг. Бала, было зусім не гэтак, у лапціках усе хадзілі. Пугачы Мядз.
БАЛАБАЙКА ж. Званок. Хоць с канцэркі зробіш балабайку, прычэпіш карове да шыі i ўжо яе чуіш, не дасі застацца ў кустах. Будслаў Мядз.
БАЛАБОН м. Неадабр. Балбатун, пустабрэх. Не слухай гэтага балабона, бо ён табе будзе балабоніць аж да вечара. Асіпаўшчына Стаўб. Мой муш такі ўжо балабон, балтая й балтая, ні дасьць мне слова сказаць. Вялікая Вуса Уздз.
БАЛАБОНІЦЬ незак. Балбатаць. Сьціхні, не балабонь! Асіпаўшчына Стаўб.
БАЛАБОНЫ толькі мн. Бат. Буякі (Vaccinium uliginosum L.). Пакуль назьбіраіш збаночак балабонаў, аж галава закруціцца. Хожава Маладз. Люблю балабоны есьці з малаком. Язні Віл.
БАЛАБОСЦІЦЬ незак. Тое, што i балабоніць. Вечна ты балабосьціш што папала. Цялякава Уздз.
БАЛАБУХА ж. Кулін. Булачка з начынкай. Яна балабухаў напячэ, i ядуць. Цялякава Уздз.
БАЛАБЭЙДЗІЦЬ незак. Тое, што i балабоніць. Каб што люцкае гаварыў, а то што папала балабэйдзіць. Каменка Уздз.
БАЛАВЕНЬ м. Пястун. Ён у мяне балавень, свавольнік. Вецярэвічы Пух.
БАЛАГАН м. Шум, бязладдзе, гармідар. Дзеці прылятуць, балагану наробяць — спакою няма ў хаці. Савоні Стаўб.
БАЛАЗЕ прысл. Добра. Балазе, баба бавіцца, а то голас справіла п, хоць с хаты ўцякай. Порычы Валож.
БАЛАЗЕЙ прысл. Уст. Добра. Балазей табе, твая картопля далёка пасаджана, ніхто ня топча. Дукора Пух.
БАЛАКАЦЬ незак. Гаварыць, весці гутарку. Сядайця, будзям балакаць. Каменка Уздз.
БАЛАМУТНЫ прым. Мутны, нячысты. У нас у Нёмні вада чыстая, а ў Шчары — баламутная. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАЛАНДА ж. Кулін. Посная рэдкая поліўка. А кармілі ў канцэнтрацыйным лагеры очань плоха: кусочык хлеба i такі хлеп — пільшч адна i баланды паўлітры ў суткі. Ухвала Круп.
БАЛАЦІНА ж. Забалочаная лагчына. От лясок за балацінай, бачыця, туды мы ў грыбы ходзім. Саланая Валож.
БАЛБАТАЦЬ незак. Утвараць моцны перастук. Набяром у прыпол каменьняў ды сыплям у студню. Дык як будуць гэтыя каменьні моцна балбатаць, дык гэта будзя сьвякроў дрэнная. Кукшавічы Дзярж.
БАЛБЕС м. Зневаж. Лодыр, гультаіна. Прыдзя во такі балбес у школу, убоіна, i папрабуй ты ўбі ям у ў галаву, што гэта „а", а ні „о". Бяларучы Лаг.
БАЛЁЗНЯ ж. Хвароба. Так чалавека балезьня паткасіла, ажна шчарнеў, высах на шчэпку. Узгурск Чэрв.
БАЛЕСЦЬ ж. Тое, што i балёзня. Усё ні ціха: балесьць дакучая, ды i с сынам такоя гора. Вялікая Вуса Уздз. Балесь мяне замучыла. Вецярэвічы Пух. Калі сэрца папсута, цяшка жыць. У мяне жаба сэрца, балесьць такая,
92 👁