АХТАМАТ м. Аўтамат. А паставілі пулямёт пры хаця, а самі с ахтаматамі, „выхадзі ў пуньку [прышоў немяц] тры". Вышлі тры нашыя, гэтыя старыкі, дык аччынілі хлеў, у хлеў як ухадзілі, пулямёт затрашчаў і ахтаматы, — і пабілі іх. Сваткі Мядз.
АХЦІ часц. Няўжо. Ахці праўда, што кіншчык захварэў? Кіно ні пакажуць? Халопенічы Круп.
АЦАПІЦЬ зак. Акружыць, размясціцца ланцугом вакол, закрываючы выхады. Ішлі блакада цэп'ю, ацапілі дзярэўню, па тры сядзелі кругом дзярэўні. Сваткі Мядз.
АЦЕСЛІВЫ прым. 1. Не пульхны, глёўкі (пра хлеб, булку). Нешта ў вас сёньня хлеп ацесьлівы, за зубы бярэцца, нясмачны, мяккі, што на пальцах вада відаць. Клетнае Барыс. 2. перан., зневаж. Недапечаны. Некі ён як ацесьлівы, ідзе і чуць варочаецца. Дукора Пух.
АЦЭГАЦЦА зак. Адпаіцца (малаком, пойлам), паправіцца на целе. Худзенькая-худзенькая была цялушачка, адны косьці. Але сталі паіць малачком, ацэгалася і цяпер, кап ты паглядзеў якая! Савоні Стаўб.
АЦЮЧЭРЫЦЦА зак. Экспр. Ачуняць. Як сталі ўколы даваць, патроху ацючэрыўся. Кухцічы Уздз.
АЦЯЛЯГАВАЦЦА незак. Марудзіць, агінацца. Цёплыя дзянькі сталі, думаю, няма чаго ацялягавацца і чакаць з мора пагоды. Порычы Валож. Скарэй хадзі, што ты там ацілягаваісься, лець паварочваісься. Рабунь Чэрв.
АЦЯРОБКІ толькі мн. Абрэзкі ад гародніны. Занясі ацяробкі карове. Рудня Віл.
АЧАЛАВЕЧЫЦЦА зак. Ажаніцца. Ачалавечыўся б ён, а то ходзіць як блудны. Каменка Уздз.
АЧАСАЦЬ зак. Аддзяліць кужаль ад пачасся. І мы гэтай шчэткай ачэсалі, і гэта ўжо добрая пачасься, гэта ўжо як кужаль. Папоўка Мядз.
АЧУЦІЦЬ зак. Прывесці да прытомнасці. Яны раскідалі гэты амбар — і зваліліся. Казалі, іскусьцьвяно дыханё рабілі, прыводзілі ў чуства — ачуцілі. Савоні Стаўб.
АШАВУРАК м. Аскабалак, палка. Як скіня ён сваю капоту, як хваця ашавурак ды за собакам сьледам. Забрэжжа Валож.
АШАЛАМУЦІЦЦА зак. Ашаламіцца, згубіць кірунак. Як перайшла ўся гэта калона фашыстаў, яна ўстала й ні ведая, ашаламуцілася, ні ведая, куды йсьці. Чырвоны Пасёлак Пух.
АШАЛАПЕЦЬ зак. Страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць. Як увайшла ў хату, дык і ашалапела: усё паччышчана з шафы — і сукенкі і абрусы. Клетнае Барыс.
АШАМОТАК м. Слаба звіты качан капусты. Добрыя качаны асобенна склала, ашамоткі карове парэжам. Вялікая Вуса Уздз.
АШАРАШВАЦЦА незак. Здзіўляцца. Прыходжу дамоў і ашарашваюся: усё кругом параскідавана, усюды беспарадак. Кухцічы Уздз.
АШАРАШЫЦЬ зак. Зрабіць моцнае ўражанне, здзівіць. Ну і ашарашыў жа ён мяне, як сказаў, што жэніцца на гэтай дзяўчыне. Каменка Уздз.
АШЛАП м. Верхняе бервяно ў зрубе будынка, якое кладуць на бэлькі. Самы верхні вянок, на які ставяць страпілы, — ашлапы, у яго ўпускаюцца кроквы. Мікалаеўшчына Стаўб.
АШЛЁПКІ толькі мн. Падношаны, абшарпаны абутак. Што гэта за ашлёпкі ў цябе на нагах? Бытта купіць чаравікі табе німа за што? Узгурск Чэрв.
АШМОТАЦЬ зак. Парваць на шматкі. Як станя тхор качку цягнуць, ён жа ні выцягня яе пат падрубу, галаву аткусіць, а шкуру гэтую ашмотая і кіня. Мікалаеўшчына Стаўб.
АШОМАК м. Тое, што і ашамоток. Як лісьце паскладаецца, а галоўкі самой няма, то капуста не ўрадзіла, а ўся у ашомкі пайшла. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАБА1 ж. 1. Жанчына. Тут у нас баба одна померла за тыдзянь перад вашым прыездам. Нешто зрабіласё, спарыжавало ўсю, мову отняло бабі — и к абеду памылі ўжо. Савоні Стаўб. 2. Жонка. Калі маладая, то жонка, годы - баба, а як пастарэя, то старая. Ігрушка Круп. Пагуляйце, дзевачкі, мая баба сычас прыдзе. Рудня Чэрв. 3. Замужняя жанчына. У „Прамені" [назва раённай газеты] ест апавяданьне пра нашу вёску, здымкі. Многа здымкаў. На здымках бабы, многа іх там, усе замужнія, дзевушак тут німа. Савоні Стаўб. 4. уст. Бабка, павітуха. Рушнік бярэш пат паху, ну й ідзеш к бабі. Бабі ў руку пацалуяш; „от, бапка, йдзеця ка мне, у мяне рой радзіўся". Ну, тая бапка бярэ [некалі палатно бралі] хустку, палатно, хто на шапачку, як дзеўка, дак ленту бярэ, пялёначку сваю бярэ. Ідзе дзіця мыць. Таўкачэвічы Уздз. 5. Як зварот да старой кабеты. — Хадзем, баба, я завяду вас, памагу дайсьці. Вязынка Маладз. 6. перан., іран. Мужчына нерашучы, бесхарактерны. — Што ты раскрычаўся, як глушак у лесі! Вазьмі сябе ў рукі, ні буць бабаю! Горкі Стаўб.
БАБА2 ж. Гатунак груш. Ігрушка баба — крупноватая, жаўклявая, плод сопкі. Ляшчынск Мядз.
БАБА3 ж. Бочка ці тоўстая калода, умарожаная ў лёд. У одну пролубку апускаюць сетку под лёд, а конец вяроўкі наматваюць на бочку, якая бабай называіцца, круцяць вяроўку на бабу і праз другую выцягваюць сетку з рыбой. Нарач Мядз.
114 👁