Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
АСТОПКІ А АСГбП КІ толькі мн. Стары, стаптаны абутак. У нас дык усе асюпкі валяюцца на гарэ. Паплавы Бярэз. АСТРбВАЧКІ толькі мн. Прыстасаванне ў выглядзе піраміды з сукаватых яловых жэрдак i калоў для сушкі сена, вікі, гароху, ільну i г. д. Высікалі елачкі сукаватыя, убівалі у зямлю, а на сукі кпалі яшчэ елачкі, лажылі солому i на такія астроеачкі насыпалі галоўкі лёну. На астровачках яны сохлі, як пагода добрая, як не, дасушвалі ў ёўні. Якімаўка Круп. _ АСТУІЙЦЬ зак. Уз5щь у кальцо, акружыць з паветра. Я к аступілі нас нямецкія ірапланы, чуць м ы р лес уехалі. Альсевічы Мядз. А СЦ А ж. Сліна. Мне часта дрэнна становіццо, асцугоніць, ташніць. Вецярэвічы Пух. A CbM faA ж. Уст. Драўляная бочка з клёпак для адмервання збожжа, роўная 50 кг. Калі ў бочцы паўтара пуда, гэта шаснастка, а калі тры — асьміна. Рудня Чэрв. Шаснасткай мераюць семяно, жыта, можна — бульбу, яблыкі, сьлівы. Адну набраць шаснастку, другую — гэга будзя ўжо асьміна. Дукора Пух. АСЬМИПСА ж. Памянш. да асьмша. А замути я к цяшка было выйсьціі Навіт самі хлопцы сьміяліся, што ніхай будзя жонка як сьвінка, альбы грошы была асьмінка. Юнцавічы Віл. АСЬМ УШ КАж. Усг. Восьмая частка надзелу. Зямлі мала было у нас, толькі осьмушка, жылі бедна. Рудня Лаг. АСЯНЧУК м. Парася асенняга прыплоду. Прыдзецца продаць асянчука, бо ня хопіць корму нават для сьвіньні. Клетнае Барыс. АТАБАРЫЦЦА зак. Прыпыніцца на некаторы час, асесці, часова пасяліцца. Добра ж вы тут атабарыліся. Сакаўшчына Валож. АТВАРбГ м. Тварог. Атварогу аттаплю i ў лёхкі дух устаўлю. Дукора Пух. АТОЖЬША ж. Атожылак. Да войны быў у нас сот вялікі, але зьмёрс, толькі на стволе одной яблыны адрасла атожыла, дык цяпер яна самая большая ў садзі. Нізок Уздз. АТРбСАК м. Асудж. Нікому не патрэбны чалавек. Щ што чалавек? Гэта ж атросак нёйкі! Клетнае Барыс. АТРЗПНЫ прым. Вытканы з атрэп'я. Раней дзяўчыне ў пасах давалі дзяругу атрэпную, а тая дзяруга грубая, колючая. Дрычын Пух. АЎЗБРКА ж. Наглядчыца канцлагера. Дваццаць рас нас аўзеркі шчытаюць. Дваццаць рас мы па пёнткам стаім (3 песні вязняў канцлагера). Ухвала Круп. АУГАБУСаі. Аўтобус. „Куды, - кажыць, ідзеш, цётка?п „ Іду, — кажу, — можа, Толя мой прыедзіць гэтым аўтабусам, меецца на гэтых днях прыехаць*. Язні Віл. АЎчА рНІК м. Авечы хлеў. Аспадыня была добрая, учоная такая баба, сознавала ўсё. Аспадар жа як усходзіцца, нікому места німа, адзін займае дзьвехаты. Мы тады йдзем у сьвінарнік, ув аўчарнік i з жонкай, i з дзяцямі. Замошша Віл. АЎш А К м. Вуш ак. Ён як стукнуўся об аўшак, так i сумка на пол грукнула. Навасёлкі Валож. а ф ірА н к а ж. Фіранка. Афіранкі белыя, ды такія празрыстыя, прыгожыя ў цъвяточки ВялікаяДуса Уздз. АФЩЬША ж. Усг. Флігель, падсобнае памяшканне для служачых у панскім маёнтку. Кухарка i пакаёўка жылі ў афіцыні. Цялякава Уздз.; параўн. польск. oficyna 'тс*. АФЭРМА ж. Нязгрэба. Вот афэрма, — думаю, - не мог стрымацца, наброўся я к мае быць. Я к дамоў дабрацца?! Порычы Валож.; параўн. польск. oferma ням. ohne Forme 'тс\ А ХА П АК лі. Камяк. Boŭ, які сьнех! Валіць вялікімі ахапкамі, па бапскаму кулаку. Праўда! Саланая Валож. АХКАЦЬ незак. Яхкаць (пра сабаку). Калі собака ахкае, гэта добра: чуваць, дзе зьвер ідзе. Рудня Лаг. АХЛУПАВАт Ы прым. Спадзісты. Стромая страха жыве даўжэй, чым ахлупаватая. Бясяды Лаг. АХМ ІСТРиНЯ ж. Усг. Аканомка; жанчына, якая вяла гаспадарку ў багатым доме. А хмістрыня была на кухні, варыла, подавала на стол, ключамі заведовала. Ахмістрыня — которая хадзіла каля паноў, гэта быў чалавек аўтарыцетны ў доме. Бяларучы Лаг.; параўн. польск. ochmistrzyni 'тс\ АХбДАВАЦЬ зак. Спарадкаваць, даць лад. Я люблю сваю курочку зарэзаць. Аходуеш яе, яна гэткая жоущшькая — любата. Савоні Стаўб. Чалавек закалоў сытого кабана, не ахоіув а ў сёня, позна было, а пакінуў назаўтро, кішак ні вы кінуў - i пропало мясо, затхлосё. Горкі Стаўб. АХбДЖ ВАЦЬ незак. Клапатліва даглядаць. Карова мая хворая была, я так яе аходжвала. Вялікая Вуса Уздз. А ХбП АК м. Абярэмак. Вазьмі ты ў мяне ахопак сена, я ні шкадую. Бясяды Лаг. А Х-О Х выкл. Перадае спагаду, жаль да самой сябе з прычыны цяжкай работы. Ах-ох, много надо было наткаць, патаму што ў нас куплёнага ні было за што купляць. Своё што выччам i своё толькі гэта во й насШ. Ракаў Валож. АХРАп К А ж. Храпка. Мой сомы малочшы Уладзь усё просіць: „Мама, абрэж мне ахрапку". Хацюхова Круп. АХРбН м. Ват. Хрэн (Armoracia). Да ўжо выпаліць печ [мама], выгарня качаргою попял гэты, да ужо на лопату пасьцеля ахрэну або капуснага лісту i пасадзіць булку. Дрычын П ух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асьмйпса, асянчўк, атрэпя, аугабўсаі, істрйня
14 👁
 ◀  / 290  ▶