Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
А АСТАРЫЦЦА 29 (Hymenoptera). H i хочу аб асее ўспамінаць: у іх джала балючае. Хожава Маладз. Пчала рас кусае, а восва дзесяць рас можа ўкусіць. Рудня Лаг. Восма можа пат крышай гняздо зьвіць ці у сьцяне, восма длінная такая, нападоб*е пчалы. Саланая Валож. 2. перан. Злы. Во злая, як асва. Ляшчынск Мядз. АСВІНЫ прым. Асіны. Я ўчора грабла сена, дык гняздо асьвінае знайшлі. Хожава Маладз. АСВбИТАЦЦА загс. Прывыкнуць да незнаёмага асяроддзя, прызвычаіцца. Скучна яму будзя, пакуль асвойтаяцца на новум месьці. Цялякава Уздз. АСКАБАЛАК м. Кавалак палена, дошкі. Гэта ш халерая кавалёва майму як урэзала аскабалкам міш плеч, дак ён i зайшоўся. Дукора П ух. АСКАЛбЩ нЫ толькі мн. Маслёнка. Мы аскалоціны з бульбай ядзім, съвежыя натта смачныя. Мацькаўцы Віл. АСЛАБАНІЦЬзак. Вызваліць. А як аслабанілі нас, дык i жыццё наладзілася. Вялікая Вуса Уздз. АСЛЕДАВАЦЬ зак. Асачыць, знайсці. А дзе ж мы нашу перапёлычку асьлядуім, там мы заначуім. Якімаўка Круп. АСЛІВЁНЬ м. Заал. Слівень. Мяне чуцъ быў ні ўкусіў асьлівень, такая бліскучая ядавітая змя я.т Ляшчынск Мядз. АСЛЯПЁНЬ м. Заал. Сляпень (Tabanidae). Асьляпень ляціць i адразу кідаецца на руку i кусаецца, нічога ня бачачы. Рудня Лаг. АСМ АКбУВАЦЦА незак. Наганяць апетыт. — От булак мне хочацца, а ў нас німа ў магазіні. — На во, укусі, кап хаця ні памерла. - А німа чаго асмакоўвацца. Каб добра паеў, а то трошкі ўкусіш. Бяларучы Лаг. а с м Ал а ч а к м. Прыгарачка. Дзеці вельма любяць арлалачкі. Кукалеўка Чэрв. АСМ АЛБНКАж. Спечаная ў прыску бульбіна. Мы капалі бульбу, а дзеці расклалі агонь, пяклі сабе асмалёнкі. Калодкі Віл. АСМЁЛЩ ЦА зак. Прыцярпецца. Вада халаднавата, але нічога, як асьмелісься, то й цёпло, можно купацца, нават цяплей, як на беразі. Савоні Стаўб. АСМ бЛАК м. Тоўстая жэрдка, да якой прымацоўваюцца кроквы. Паставілі кроквы, на іх палажылі асмолак i пачалі драбясьціць. Бясяды Лаг. АСМИЧЫНЫ толькі мн. Адыходы пры абдзіранні лёну. Сабяры асмычыны, а то нарабіла тут пылу на ўсё хату, носа нельга ўсунуць. Ляхавічы Дзярж. АСН бВА ж. Апорная частка. Гэтыя лапці будуць доўга насіцца, бо основа моцная. Рудня Лаг. АСН бУКА ж. Тое, што i а с н б в а. Дзелаюць асноўкі ў тры столкі, тады ў гэтую асноўку закладаюць лыка, задзелываюць нос лапця i плятуць на даўжыню наги Тады задзелаюць пяту i гэтым жа самым лыкам потплятаюцъ. Ластаянцы Валож. АСбБА прысл. Паасобку. Малады бярэ молодую пад руку i выходзяцъ с цэрківі, садзяцца на воз разам, а так, пакуль ні павянчаюцца, малады особа, молодая — особа ў друшках, не саіцца зь ш. Таўкачэвічы Уздз. АСбБЕННА прысл. Асобна. На кожнага плітка асобянна. Цялякава Уздз. А СбТ АГАРбДНЫ (Sonchus oleraceus). Расліна з тоўстым паўзучым коранем; лісце цёмна-зялёнае, буйное, мяккае, па краях з некалючымі зубчыкамі; кветкі светла-жоўтыя. Асот гародны ў гародзе расьцець. Бясяды Лаг. Асотагародны большы расьце, бо больш гнойная зямля, а так фасон адзін. У агароднага осота лісткі мяккія, нават вараць яго. Малмыгі Віл. А СбТ ПАЛИВЫ (Sonchus arvensis). Расліна мае шнурападобны корань, цвёрдае лісце з калючкамі па краях, ярка-жоўтыя кветкі. Палявога асоту много ў жыце, калючы i вялікі. Малмыгі Віл. Палявы асот расьцець на полі. Натта коліць рукі, калі рвеш. Бясяды Лаг. АСбТЫ толькі мн. Пчал. Соты. Пчолкі ca мі асоты робяць, чашачкі такія клеюць зьверх у i каля бакоў, гэтыя чашачкі напаўняюць мёдам і,каб ён ні выліваўся, заклеюць асоты. Бясяды Лаг. АСПАДАр m. Гаспадар. Аспадар сам барануя, а мяне заставіць араць. Саха вялікая, дык я ару, аш павалюся. Партызанскі Віл. / вот я служыла ў другого аспадара. Замошша Віл. А ўжо як канчаім жаць, дык аспадара абвяжым вязьмом скручаным i надзенім яму вянок, 4спадару. Бубны Віл. Некалі ж быў добры аспадар, што зь ім такое здарылася? Будслаў Мядз. АСПАДНЩ А ж. Спадніца. Цяпер ні ччом, ні прадзём лёну i ні носім парцяных аспаньніц. Рудня Лаг. Была яна у чорнай аспадніцы i прыгожай квяцістай нажуццы. Сакольшчына Уздз. АШ АДЫ НЯ ж. Гаспадыня. / быў у яе, этой мае аспадыні, пасынок, i яна ям у есьці шкадавала. Замошша Віл. АСПАКбІЦЦА за к. Супакоіцца, уладзіцца. Сьвёкар чорт быў, ня раз я плакала ад яго. Тады, праўда, неяк аспакоілася, аспакоілася, перасталі сварыцца, жыць можно стала. Язні Віл. АСТАЛЯВАц ЦА зак. Замацавацца, прыжыцца. Добра было б, каб асталяволася там, каб ізноў ні прибегла да маткі. Цялякава Уздз. АСТАрЬЩЦА зак. Пастарэць. А дзяўчына, як i расада, абізацільна пірасадзіць надо, а то астарыцца, астарыцца, ніхто аб яе нават не папытаіцца. Язні Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акбўвацца, асвбйтацца, асмйчыны, бўка, палйвы
13 👁
 ◀  / 290  ▶