Старонка 287
◀ / 290 ▶
дваюрадныя братэ хацелі папалавічыць гэто багацё, але ні ўдалосё. Савоні Стаўб. ПАПАЛЯВАЦЬ зак. Апладніцца. Прыдзяцца, карова папалюя, дык пагані к быку, дак пан табе кажа: „От чатэры дні аджаць на жыці". Такія дні! Таўкачэвічы Уздз. ПАПАР м. 1. Пустое месца (на градзе). Пасадзіла часнок на градзе, але папару многа. Трэба глядзець, чым засадзіць папар гэты. Хожава Маладз. 2. Выпас, дзе кароў пасвяць. Падбяжыш на папар, клікнеш мяне, калі прыедзе аўталаўка. Літва Стаўб. ПАПАРАБЛЯЦЬ зак. Папрацаваць многа. А што я папарабляла за сваё жыцьцё, не дай бог добраму нікому. Завішына Лаг. ПАПАРАГАТАЦЬ зак. Пасмяяцца (неаднаразова). От вы зарас папарагочаце, бо хлопяц гэты добры весялун. Пудзіцк Пух. ПАПАРАТНІК м. Кулін. Хлеб з жытняй мукі і тоўчанай папараці. Маці, бывала, сушыць у печы папараць, таўчэць, сеіць яе, тады рашчыняіць, шчыпотачку мукі ўкініць, вот і ясі гэты папаратнік. Цяпер ні верыцца, што елі такі хлеп. Калодкі Віл. ПАПАРАТНІКОВЫ прым. Папаратнікавы. Папаратніковым лістом накрываюць ягады, як ідуць зь лесу. Забалоцце Смал. ПАПАРАЦЬ м. Бат. Споравая расліна з буйнымі, моцна рассечанымі лістамі (Athyrium filix). Папараць гэты расьце ў лесе, звычайна дзе трохі балотная зямля. Лічыцца, што на Ивана Купалу калі ўбачыш, як цьвіце папараць, дык знайшоў сваё шчасьця. Саланая Валож. ПАПАРВАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад папарваць. Падраны. Хаця нічога ні кладзіця ў гэту ватоўку, а то ў ёй кішані папарваныя. Літва Стаўб. ПАПАРЭГЧЫ зак. Папасмяяцца, парагатаць. Што яны папарэглі зь мяне! Дукора Пух. ПАПАСАВАЦЬ незак. Пасвіць (на працягу доўгага часу), напасваць. Ганяла быкі пасьвіць. Тры быкі былі, і трэба было папасаваць. Замошша Віл. ПАПАСМАГНУЦЬ зак. Папасохнуць, папамучыцца. А сколькі папасмагнеш, пакуль выччаш сераке. Сьвет нямілы станя. Зазерка Пух. ПАПАСЦІ зак. ◊ Як папала — абы-як. А есьці як папала: дасьць дак дасьць, а ня дасьць, дак хто пад'еўшы, як з дому бярэ, а хто й галодны. Таўкачэвічы Уздз. А есьці як папала. Замошша Віл. ПАПАСЦІСЯ зак. Загнаць, убіць сілай. Як я ў маладосьці мыла вокны, дык іголка папалася ў руку і схавалася тамака. Камарова Мядз. ПАПАСЫЛАЦЬ зак. Накіраваць (у навуку). Папасылалі дзяцей вучыцца, бо хочуць, каб граматныя былі. Літва Стаўб. ПАПАТЫКАЦЬ зак. Доўга, неаднаразова ткаць; наткаць многа чаго. От папатыкала я палотнаў дзеўкаю! Дрычын Пух. ПАПАЎЦЯКАЦЬ зак. Паўцякаць. Парасяты гэтыя неяк папаўцякалі зь мяшка. Аднага злавілі, а другі й сяганьня нямаведама дзе. Язні Віл. ПАПАЦЁНКУ прысл. Папацёмку. Чаго ты папацёнку там лазіш? Рубяжэвічы Стаўб. ПАПАШЫВАЦЬ зак. Панашываць. Ды мала таго, што хату за ўвесь гот чысьцілі, трэба было шчэ і дзецям новыя кашулі папашываць, лапцей панаплясьці, каб на сьвята ў новыя прыбраліся. Радашковічы Маладз. ПАПЕРА ж. Шпалеры. Табе, мусіць, дачка з гораду паперы прывезла, на нашай базі такой німа. Літва Стаўб. ПАПЕРАДЗЕ прысл. 1. Перш, спачатку. Цяперака вясельля гуляюць так: паперадзя ў маладой гуляюць, а тады к маладому едуць. І на трэці дзень шчэ гуляюць. Кукшавічы Дзярж. 2. Раней. Ён жа паперадзі ўцёк. Цялякава Уздз. ПАПЕРАДНЯ ж. Тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы (з сенам, саломай, снапамі і пад.). Паперадня — вяроўка сена ці снопы ўвязваць. Загор'е Маладз. Вяроўку, паперадня называіцца, зачэпяць за сані, потым за парубень і ўціскалі гэтак ужышчам. Мацкі Мядз. ПАПЕРАДУ прысл. 1. Тое, што і паперадзе (у 1 знач.). Сястра мая папераду пайшла замуж, а я потым. Дрычын Пух. 2. Спераду. Ідом лесам, адна папераду, другая ззаду, страшна, аш жуць бярэ. Дрычын Пух. Коні папераду йдуць, а я ззаду, за бараной. Зазерка Пух. Прыехала своячка на кані, папераду забрала мяне і маці, а потым Вольгу і Насту да сябе. Капейнае Пух. ПАПЕРЦІ зак. Груб. Украсці, сперці. Табе п толькі паперці што-небуць, а хто адказваць будзя, ты ня думаяш. Дукора Пух. Глядзіш, каб дзе хлеба паперці ды зьесьці — такі голат быў. Баяры Віл. ПАПЕРЦІ зак. Груб. Прымусіць ісці куды-н. Першымі папёрлі ў зямлянкі старух нейкіх. Толькі яны зайшлі — др-др-др, гарыць. Хто ў другую [чаргу] пойдзе? Снягла Віл. ПАПІНКА ж. Сад. Пепін шафранавы, зімовы сорт яблык. Папінкі — маленькія, дробнінькія яблычкі, кісла-салоткія на смак. Рудня Лаг. ПАПІРАЦЬ зак. Папіхаць. У людзей нявесткі робяць, а вы ўсё нас, старых, папіраяця. Цялякава Уздз. ПАПІХАЙЛА м. і н. Папіхіч; чалавек, якім панукаюць, камандуюць. Каб яго халерая, папіхайлу гэтага. Хоць ты во на ланцугу дамоў цягні. Забалоцце Смал. За якія грахі доў бог мне гэта папіхайла?! Суднікі Валож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶