маслам, як зальеш млекам, вельмі запах тады смашны. Літва Стаўб. 2. Суп з ячных круп. Мамуся, я вельмі захацела есьці, улій мне пансаку. Рубяжэвічы Стаўб. Забелены панцак некалі варылі. Забалоцце Смал. Панцаку зварыла, трошкі бульбы ўкрышыла, кап смашней было. Муляры Віл.; параўн. польск. pęcak 'тс'. ПАНТОПЛІ мн.; адз. пантопель м. Тапачкі. Насунь пантоплі на ногі ды памажы бацьку каня распрэхчы. Зазерка Пух.; параўн. польск. pantofle 'тс'. ПАНТЭПЦІ мн.; адз. пантэпця ж. Экспр. Тое, што і пантоплі. Ногі баляць, дык у нейкіх пантэпцях хаджу. Рубяжэвічы Стаўб. ПАНЦАК гл. пансак ПАНЦАКОВЫ прым. Ячны. На абет часта варым панцаковы суп. Камянка Уздз. Сем нядзель цыганы з раўгеняй елі ці панцаковую кашу. Пасынкі Мядз. ПАНЧОХА ж. ◊ Панчоху набіваць — багацець, разжывацца. Вайной хто галаву ложыць, а хто і панчоху набіваіць. Язні Віл. ПАНЧОШКА ж. Тое, што і падбаляцянка. Гэтыя панчошкі ото смачныя грыбы, толькі трэба доўга варыць. Нізок Уздз. Панчошка белянькая зьверху, чуць прыжаўтавацянькая, кругом шапкі плевачка. Вялікая Вуса Уздз. Растуць панчошкі не па 'днаму, а вот то два, то тры дзе, такімі кучкамі; зьверху сам жаўтаваты, а паднізом ношка пакрыта плёначкай. Слабада Бярэз. ПАНЧОШКА ж. Бат. Расянка (Drosera). Ведаю, што ёсь у нас панчошка, а якая, то добра ніколі не прыглядала. На балоце расьце. Саланая Валож. ПАНЧОШНІК м. Бат. Светнік (Coronaria). Панчошнік на балоце расьце, на мокрых сенажацях. Цьвіце ружова-чырвоным цьветам. Хожава Маладз. ПАНШЧЫЗНА ж. Гіст. Паншчына. Хадзілі да пана на работу задарам, пан ні плаціў. Гэта была паньшчызна. Забар'е Віл.; параўн. польск. pańszczyzna 'тс'. ПАНЭЛКА ж. Квадратная або прамавугольная дошка на ганчарным крузе, на якую абапіраецца ніжні канец восі вертыкальнага вала. Панэлкамі мало хто зарас карыстаецца, на патшыпніках стаіць верацяно. Івянец Валож. ПАНЮСЯ ж. Неадабр. Пра кабету з замашкамі пані, якая ўхіляецца ад работы. А сын?! Што ён вытварыў! Узяў некую панюсю, рабіць ні хацела, з маткай дрэнна жылі, атсудзіў паўхаты і спаліў. От які быў хазяін! Савоні Стаўб. ПАНЯВУКА м. Чалавек нерашучы, няўпэўнены ў сабе. З другіх мае манеру кпіць, а як самому што рашыць — панявука. Верхмень Смал. ПАНЯДЗЕЛЯ агульн. Народжанае ў панядзелак. Калі карова ацялілася ў панядзелак, то цялё называюць панядзеля. Завішына Лаг. ПАНЯТАК м. Паняцце, уяўленне. А ён панятку ў гэтым не мае. Завішына Лаг. ПАПА ж. Хлеб (з дзіцячага лексікону). Еш с папай супчык, а то так ні смашно. Горкі Стаўб. ПАПА м. Тата. Гэта ціперака папа кажуць, а даўней то тата казалі. Вязынка Маладз. Як ласкавая нявестка, то ні толькі папа, а й папачка ці папка скажа. Там жа. Як прывыкне дзіця змалку казаць папа, дык так і дарослым гаворыць. Нізок Уздз. Папа, дай мне хоць трошкі вуду патрымаць. Рудня Лаг. Як малое дзіця, дык кажа папачка. І яшчэ гавораць папачка, калі лашчацца. Вялікая Вуса Уздз. ПАПАБІВАЦЬ зак. Біць неаднаразова. Я помню, колькі мы яго папабівалі, коні пасучы. Вялікая Вуса Уздз. ПАПАГАЛОШВАЦЬ зак. Доўга, неаднаразова галасіць. Папагалошвала, як замуш пайшла, пакуль прывыкла да яго сям'і. Дрычын Пух. ПАПАГАРАВАЦЬ зак. Доўгі час жыць у беднасці, цярпець нястачы. Як пайшла замуш, дык папагаравала: рабіць усё нада, а есьці няма чаго. Дрычын Пух. ПАПАДАЦЬ зак. Згінуць. Тыя гадэ арцюхоўцы — гэто главныя прадаўцэ былі гуркоў у Стоўпцах, а цяпер ні будзя: папддалі. Арцюхі Стаўб. ПАПАДЛАВІЧЧУ прысл. Пад лавамі, у кутках каля сцяны. Як была дзеўка ў хаця, дык прыбірала, і было чыста, а як аддала замуш, дык казьлячкі павырасталі пападлавіччу. Хожава Маладз. ПАПАДОКАННЮ, ПАПАДАКОННЮ прысл. Пад вокнамі. На купальле варажылі, расой мыліся, пападоканьню бегалі. Зазерка Пух. На вялічка сабіраюцца мальцы, бяруць скрыпку, бяруць пачынальніка, дзеда старога, і ідуць па валачэбніках, срадзь начы пападаконьню. Весялова Круп. ПАПАЁДАВАЦЬ зак. Папаесці ў смак. Трэба запомніць тоя чысло, як пойдзіць первы сьнех увосінь, і ў тоя чысло агуркі садзіць. Дык будзіць адна завісь, ня будзіць пустацьвету. Во тады папаёдаваіця агуркоў! Халмоўка Барыс. ПАПАЖЫНАЦЬ зак. Многа зжаць, жаць неаднаразова. Колькі я людзям папажынала жыта, ні верыцца самой. Вялікая Вуса Уздз. ПАПАКЛІНАЦЬ зак. Доўга, неаднаразова праклінаць, пасылаць праклёны. І папакліналі людзі юду гэтага за яго справы, што выдаў хлопцаў. Дрычын Пух. ПАПАЛАВІНІЦЬ, ПАПАЛАВІЧЫЦЬ зак. Падзяліць папалам. Яна добры ўхват. Паслалі цыбулю выбіраць, дак папалавініла. Цялякава Уздз. Яго брат нажыў састаянё, але быў бязьдзетны, дак усё, што меў, адказаў яму. А
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁