Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ПАНАЖОК П выстройваюцца i йдуць на вячоркі. Зазерка Пух. ПАНАЖ бК м. Спец. Частка ў калаўроце, якая служыць педалем. Дзе нагой круцяць, тую дошчачку панашком завуць. Вялікая Byca Уздз. ПАНАЖЫНА i ПАНАЖЫНА ж. Ткац. Понаж. Паднізам прывязываюцца дзьве панажыны, на гэтыя панажыны ступаеш нагамі - poбіцца зеў. Баранцы Віл. Прагані катка, а то лезя пад панажыны, яшчэ раздушу. Хожава Маладз. п а н а з н А ч ы в а ць зак. Паставіць метку; абазначыць. Дык я вазьму ды паназначываю, на палате на кожным кавалку крыжычак нашыю чырвонінькі, дык мама пойдзіць бяліць, пазнае, якоя палато наша. Ластаянцы Валож. ПАНАКУПЛЕЎВАЦЬ зак. Накупіць. Палучыла грошы, зайшла ў магазін, панакуплёўвала ўсяго: i сыру, i пячэньня. Савоні Стаўб. ПАНАМбРШЧВАЦЬ зак. Паназбірваць. Тамака мы панаморшчвалі ягат я к панесьці. Пудзіцк П ух. п а н а р Ав іц ц а зак. Спадабацца, прыйсціся да густу. Калі маладыя панаравяцца адзін другому, дагаворваюцца, каб золота колькінебуць бацькі далі, каня, авечку, прасьціны i рознае, што патрэбна ў прыданым. Багрыцоўшчына Дзярж. Панаравілася яму там. Прыехаў ён дахаты i так красіва расказаў, што ўсёй сям'ёй парашылі ехаць, акрамя старых i малых. Восава Круп. Ну, я к панаравіцца маладая, тады засватваюцъ. Таўкачэвічы Уздз. п а н а р Ав іць зак. Пакахаць; спадабацца. Калі вы ўжо панаравш адзін аднаго, то жаніцеся. Баяры Маладз. Мой сын с арміі нявестку прывёс: панаравіў дужа i жаніўся. Пудзіцк Пух. Панаравіў мяне хлопіц с сусеньняга сяла. Восава Круп. Паступіла на работу ўжо ш я, ужо ш усе панаравілі мяне. Пагост Віл. ПАНАРАД м. Ткацкі станок з усімі прыладамі да яго. Калісь у нас быў увесь панарат, а цяпер няма. Ды i не патрэбен ён. Забалоцце Смал. ПАНАРАЎЛЕНА дзеепрым. зал. пр. ад панаравіць. Усем я панараўлена, с таварышкамі ладзіла, паважалі мяне, к майстру патхот мела. Пагост Віл. П ІН А Ў прым. Які належыць пану. А даўней хто мох учыцца? М ох учыцца панаў i папоў сын, папова дачка, яшчэ хто багаты мох учыць - i дойсъць. Мікольцы Мядз. ПАНАЧЫ прысл. Поначы, ноччу. Узяла моду чытаць паначы, спацъ не даеш, сьвет мяшая. Дрычын Пух. ПАНЕНКА ж. 1. Дзяўчына да замужжа. Наша паненка фарсова, кажды дзень на танцы нову сукенку кладзе. Вялікая Вуса Уздз. У нас для вас паненак хваціць, анна лепшая за другую. Вецярэвічы Пух. А нашай паненкі ня бачылі ў ягадах? Пруды Стаўб. 2. Дзяўчынапартнёрша ў танцы Што гэта за паненка зь ім, от хораша танцуюць! Гілікі Валож. Гэтай паненцэ й кавалер дзісь добры даўся. Там жа. 3. Замужняя маладзіца, да якой заляцаецца кавалер. Ён i цяпер ходзіць к паненцы, я сама бачыла. Я к тая жонка церпіць? Цялякава Уздз. HAHEHCid ВИЧАР. Абрад. Вясельны рытуал у маладой напярэдадні шлюбу. Даўней вясельля пачыналася с паненскага вечара. Маладой шылі вянок, цэлы вечар шылі. Пелі песьні спіцыяльна такія жаласныя, што ўжо дзеўка выходзіць замуш. Пашыюць вянок, малады ставіць гарэлку, гуляюць. Белая Лаг. Перад вясельлем у нас усягды робяць паненскі вечар. Няверы Мядз. ПАНЕСЩ зак. Зацяжараць. Ня ўсьпея naнесьці, я к усё сяло ведая. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАНПСЛІВЫ прым. Блізарукі. Калі ям у выгодна, то ён становіцца паніклівым, а так усё бачыць. Малмыгі Віл. Паніклівы той, хто пад носам у сябе нічога не прачытаець, бо не бачыць. Ляшчынск Мядз. ПАНІКЛИВЫ прым. Тое, што i п а н і к л і вы. Слаба бачыць, паніклявы, прыпісалі окуляры, а ён ня носіць. Ляшчынск Мядз. ПАНбСНУХА ж. Бат. Панікніца (Geum). Панікнуха - трава луговая, кветачкі на ёй. „ Панікнуха ўніс скланяіцца, але нікому не паддаваецца", - кажуць у нас. Ляшчынск Мядз. ПАШСТбЖЬЩЬ зак. Зніштожыць. А як прышлі немцы, параскідалі ўсё, паністожылі. Рубяжэвічы Стаўб. ПАНЩЁЦЬ зак. Парасці тонкімі сцяблінкамі. Бульба ў цяні паніцела. Гілікі Валож. Зусім бульба ў цяні бяс сонца паніцела. Пруды Стаўб. Которая ў цяню расла, то ўся паніцілася. ІгрушкаКруп. ПАНИ м. Хто імкнецца выдзеліцца (адзеннем, манерамі i інш.). O-o, ён!Ен шчэ панічом хоча быць: адзене камізэльку, галіфэ i капялюш на лысіну насуне. Забрэжжа Валож. ПАНбСІЦЬ незак. Хварэць расстройствам кішэчніка. Колькі хацелася, тады елі, i вельмі мы тагды паправіліся, праўда, зь месіц болелi, yce паносілі, a потым настаяшча nanpaвіліся. УхвалаКруп. ПАНбШ А ж. Цяжарнасць. Я помню хазяіна, што ў жонкі яго тры паношы былі блізьнятачкі. Бяларучы Лаг. ПАНСАК, ПАНЦАК m. 1. Буйныя ячныя крупы. Навары, маці, крупніку c пансаку. Мікалаеўшчына Стаўб. Варылі панцак, i такі смашны быў, а цяпер навару, то не такі смашны. Арцюхі Стаўб. Панцаку ў ступе натаўчэш, наварыш супу, да ён смашны - не ад'есьціся. Савоні Стаўб. Я к прыкінеш кашу с панцаку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адесьціся, вйчар, паніклйвы, сямёй
16 👁
 ◀  / 290  ▶