ПАПЛАВІНА ж. Сухая частка сенажаці пры балоце. Паплавіна — гэта не заліўная, а сухапутная часьць луга. Бытча Барыс.
ПАПЛАЎЧУК м. Зарослы травою, умуравелы кавалак прысядзібнага ўчастка. У мяне во ў гародзе паплаўчук, малы кусочак травы, а каб болей было, дык поплаў быў бы. Бытча Барыс. Каб зямлю вада не вымывала, пакідаюць паплаўчук. Аздзяцічы Барыс.
ПАПЛАЎЧУЧОК м. Памянш. да паплаўчук. У нас там трохі ёсь паплаўчучка, сёліта трава расла добрая. Вялікая Вуса Уздз.
ПА-ПЛАХОМУ прысл. Не па-людску, не па-чалавечы. Ілюстрацыю гл. на па-харошаму.
ПАПЛЕЦІНА ж. 1. Тонкі доўгі дубец. Як схаплю паплеціну ды як аперажу, дык хуценька супакоісься. Дукора Пух. От я вас січас паплецінай як паганю, дык другі рас баяцца будзіця. Зазерка Пух.
ПАПЛЕВІЧ м. Неадабр. Чалавек з адмоўнай прывычкай плявацца. Паплёвіч гэты. Усю хату сплёвая, як станя курыць. Цялякава Уздз.
ПАПЛЁВЫ мн. Адыходы пры прадзіве: кусочкі кудзелі з кастрыцай, сучкамі. Багатыя гэтыя дзіўчаты як пралі, дык хуччую кудзелю аткідывалі, а я ні аткідывала, сабірала — гэта паплёвы называліся. І за зімы тры, мусі, на гупкі чатыры собрала я гэтых паплёў, выткала гупкі ш чатыры благога такога, таўстога нейкага. Малінаўка Лаг.
ПАПЛЁТ м. Зб. Жэрдкі (латы, пруты), якія насцілаюцца на кроквы. Цяпер называюць латы, а не паплёт. Ігрушка Круп.
ПАПЛЁЦІНА ж. Тонкая жэрдка, якой прымацоўваюць салому да латаў. Сьцелецца футровачка с соломы па страсе, солома кулявая. Затым распускаюць новы куль, накладваюць паплёціну і прывязваюць дубцом. Паплавы Бярэз.
ПАПЛІСАК м. Палка. Аччапіся ад мяне, бо як вазьму паплісак да як сьцёбну, дак будзяш ведаць. Дукора Пух.
ПА-ПЛОТНІЦКУ прысл. Па-цяслярску. А гэны мой сын мох хорошо па-плотніцку рабіць, плотнічаць. Пруды Стаўб.
ПАПЛЫВУХА ж. Трава, што расце на вадзе. Сажалка ўся паплывухай заросла. Скамарошкі Стаўб.
ПАПЛЯМІЦЬ зак. Забрудзіць, пакрыць плямамі што-н. у многіх месцах. Ш усьпеяш надзець чыстаю сукенку, як яно [дзіця] ужо папляміла. Цялякава Уздз. Усю кофту нечым папляміла, ня ведаю і калі. Дрычын Пух.
ПАПОНЯ ж. Сукенка тыпу апінахі, доўгая. И у ў плацьця, папоня нейкая! Лісічана Круц.
ПАПОТЧАВАЦЬ зак. Пачаставаць. Дзеўкі, ідзеця, я вас попотчую парэчками. Цялякава Уздз.
ПАПОЎНІЦЫ прысл. Прагна (есці), на поўны рот. Есьць папоўніцы, завіхаяцца. Вялікая Вуса Уздз.
ПАПОЎШЧЫНА ж. Былая папоўская зямля. На папоўшчыну сёньня прыпускаліся, там трава добрая. Завішына Лаг.
ПАПОХНУЦЬ зак. Апухнуць (пра шмат каго). У вайну мы ўсе з голаду папохлі. Нарбутава Лаг.
ПАПРАВІЦЬ зак. Пагаварыць, расказаць. Папраўлю я пра тое, як даўней расьцілі мы лён і ткалі зь яга палатно, а посьля шылі кашулі, спадніцы, сукенкі. Рубяжэвічы Стаўб.
ПАПРАДАЦЬ зак. Папрасці крыху, нейкі час. Вот папрадаіш, тады ш трэба ісьці сьвінням даваць, а другое ш дзіця плачыць, есьці хочыць. Кажыш: „Ні плач, от я трошкі папрадаю, тады табе есьці дам". Сцешыцы Віл.
ПАПРАДУХІ і ПАПРАДУХІ толькі мн. Зборы вясковай моладзі зімовымі вечарамі для сумеснай работы; вячоркі. Бывала, як пойдзіш на папрадухі, дык до самага ранку заседзісься. І спаць не было калі за гэтымі папрадухамі. Баяры Маладз. Многа бап і дзевак сабіралася на папрадухі. Зазерка Пух. Я была на папрадухах, тады бачу, да міне ш сват пашоў у распыты. Старыя Габы Мядз. Дзеўка анна да аннэй на папрадухі бегалі: сёньня ў аннэй, заўтра — у другой, па чарзе. Задор'е Лаг. А мая сястра да хораша сьпявала, дык да яе на папрадухі многа зьбіралася бап. Зазерка Пух.
ПАПРАПРАДАЦЬ зак. Абрэзаць (ніткамі). Папрапрадаяш пальцы, такія канаўкі на пальцах паробяцца, аш кроў ідзе. Дрычын Пух. Цэлую зіму прадзём, прадзём, дзіркі ў пальцах папрапрадаям, а ў марцы месяцы ччом. Дзераўная Стаўб. Папрапрадаям пальцы сабе, кроў ліецца с пальцаў — прадзём да якога часу. Даўгінава Віл.
ПАПРАЎКА ж. Адпачынак з мэтай выздараўлення. Далі мне тры месяцы папраўкі. Дрычын Пух.
ПАПРАЦІВІЦЬ незак. Супраціўляцца, рабіць насуперак. Папрацівіць брыгадзір ня можа, ба людзі працаваць ня будуць, таму ён ладзіць зь людзьмі. Дрычын Пух.
ПАПРОДАЦЬ зак. Прадаць, збыць. Папродаў абедзьвя хаты. Дукора Пух.
ПАПРОСЬКА м. і ж. Папрашайка. Ня сором табе прасіць закурыць кожны рас. Вот дзе ўжо папроська, вечна ўсё просіш. Дукора Пух.
ПАПРУЖКА ж. Спец. Раменьчык для наручнага гадзінніка. Купі мне новую папружку, бо старая ўжо рвецца, чаго доброго, часы згублю. Ляхавічы Дзярж.
ПАПРЫБІВАТЫ дзеепрым. зал. пр. ад папрыбіваць. Папрыбіваны. Жэрткі папрыбіватыя. Пудзіцк Пух
129 👁