выстройваюцца і йдуць на вячоркі. Зазерка Пух.
ПАНАЖОК м. Спец. Частка ў калаўроце, якая служыць педалем. Дзе нагой круцяць, тую дошчачку панашком завуць. Вялікая Вуса Уздз.
ПАНАЖЫНА і ПАНАЖЫНА ж. Ткац. Понаж. Паднізам прывязываюцца дзьве панажыны, на гэтыя панажыны ступаеш нагамі – робіцца зеў. Баранцы Віл. Прагані катка, а то лезя пад панажыны, яшчэ раздушу. Хожава Маладз.
ПАНАЗНАЧЫВАЦЬ зак. Паставіць метку; абазначыць. Дык я вазьму ды паназначываю, на палатне на кожным кавалку крыжычак нашыю чырвонінькі, дык мама пойдзіць бяліць, пазнае, якоя палатно наша. Ластаянцы Валож.
ПАНАКУПЛЁЎВАЦЬ зак. Накупіць. Палучыла грошы, зайшла ў магазін, панакуплёўвала ўсяго: і сыру, і пячэньня. Савоні Стаўб.
ПАНАМОРШЧВАЦЬ зак. Паназбірваць. Тамака мы панаморшчвалі ягат як панесьці. Пудзіцк Пух.
ПАНАРАВІЦЦА зак. Спадабацца, прыйсціся да густу. Калі маладыя панаравяцца адзін другому, дагаворваюцца, каб золата колькінебудзь бацькі далі, каня, авечку, прасьціны і рознае, што патрэбна ў прыданым. Багрыцоўшчына Дзярж. Панаравілася яму там. Прыехаў ён дахаты і так красіва расказаў, што ўсёй сям'ёй парашылі ехаць, акрамя старых і малых. Восава Круп. Ну, як панаравіцца маладая, тады засватваюць. Таўкачэвічы Уздз.
ПАНАРАВІЦЬ зак. Пакахаць; спадабацца. Калі вы ўжо панаравілі адзін аднаго, то жаніцеся. Баяры Маладз. Мой сын с арміі нявестку прывёс: панаравіў дужа і жаніўся. Пудзіцк Пух. Панаравіў мяне хлопіц с сусеньняга сяла. Восава Круп. Паступіла на работу ўжо ш я, ужо ш усе панаравілі мяне. Пагост Віл.
ПАНАРАД м. Ткацкі станок з усімі прыладамі да яго. Калісь у нас быў увесь панарат, а цяпер няма. Ды і не патрэбен ён. Забалоцце Смал.
ПАНАРАЎЛЕНА дзеепрым. зал. пр. ад панаравіць. Усем я панараўлена, с таварышкамі ладзіла, паважалі мяне, к майстру патхот мела. Пагост Віл.
ПАНАЎ прым. Які належыць пану. А даўней хто мох учыцца? Мох учыцца панаў і папоў сын, папова дачка, яшчэ хто багаты мох учыць – і дойсьць. Мікольцы Мядз.
ПАНАЧЫ прысл. Поначы, ноччу. Узяла моду чытаць паначы, спаць не даеш, сьвет мяшая. Дрычын Пух.
ПАНЕНКА ж. 1. Дзяўчына да замужжа. Наша паненка фарсова, кажды дзень на танцы нову сукенку кладзе. Вялікая Вуса Уздз. У нас для вас паненак хваціць, анна лепшая за другую. Вецярэвічы Пух. А нашай паненкі ня бачылі ў ягадах? Пруды Стаўб. 2. Дзяўчына-партнёрша ў танцы. Што гэта за паненка зь ім, от хораша танцуюць! Гілікі Валож. Гэтай паненцэ й кавалер дзісь добры даўся. Там жа. 3. Замужняя маладзіца, да якой заляцаецца кавалер. Ён і цяпер ходзіць к паненцы, я сама бачыла. Як тая жонка церпіць? Цялякава Уздз.
ПАНЕНСКІ ВЕЧАР. Абрад. Вясельны рытуал у маладой напярэдадні шлюбу. Даўней вясельля пачыналася с паненскага вечара. Маладой шылі вянок, цэлы вечар шылі. Пелі песьні спіцыяльна такія жаласныя, што ўжо дзеўка выходзіць замуш. Пашыюць вянок, малады ставіць гарэлку, гуляюць. Белая Лаг. Перад вясельлем у нас усягды робяць паненскі вечар. Няверы Мядз.
ПАНЕСЦІ зак. Зацяжараць. Ня ўсьпея панесьці, як усё сяло ведая. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАНІКЛІВЫ прым. Блізарукі. Калі яму выгадна, то ён становіцца паніклівым, а так усё бачыць. Малмыгі Віл. Паніклівы той, хто пад носам у сябе нічога не прачытаець, бо не бачыць. Ляшчынск Мядз.
ПАНІКЛЯВЫ прым. Тое, што і паніклівы. Слаба бачыць, паніклявы, прыпісалі акуляры, а ён ня носіць. Ляшчынск Мядз.
ПАНІКНУХА ж. Бат. Панікніца (Geum). Панікнуха – трава луговая, кветачкі на ёй. „Панікнуха ўніс скланяіцца, але нікому не паддаваецца", – кажуць у нас. Ляшчынск Мядз.
ПАНІСТОЖЫЦЬ зак. Зніштожыць. А як прышлі немцы, параскідалі ўсё, паністожылі. Рубяжэвічы Стаўб.
ПАНІЦЕЦЬ зак. Парасці тонкімі сцяблінкамі. Бульба ў цяні паніцела. Гілікі Валож. Зусім бульба ў цяні бяс сонца паніцела. Пруды Стаўб. Катороя ў цяню расла, то ўся паніцілася. Ігрушка Круп.
ПАНІЧ м. Хто імкнецца выдзеліцца (адзеннем, манерамі і інш.). О-о, ён! Ён шчэ панічом хоча быць: адзене камізэльку, галіфэ і капялюш на лысіну насуне. Забрэжжа Валож.
ПАНОСІЦЬ незак. Хварэць расстройствам кішэчніка. Колькі хацелася, тады елі, і вельмі мы тагды паправіліся, праўда, зь месіц балелі, усе паносілі, а потым настаяшча папраівіліся. Ухвала Круп.
ПАНОША ж. Цяжарнасць. Я помню хазяіна, што ў жонкі яго тры паношы былі блізьнятачкі. Бяларучы Лаг.
ПАНСАК, ПАНЦАК м. 1. Буйныя ячныя крупы. Навары, маці, крупніку с пансаку. Мікалаеўшчына Стаўб. Варылі панцак, і такі смашны быў, а цяпер навару, то не такі смашны. Арцюхі Стаўб. Панцаку ў ступе натаўчэш, навырыш супу, да ён смашны – не ад'есьціся. Савоні Стаўб. Як прыкінеш кашу с панцаку
83 👁