Трэба палажыць памост у таку, каб жыта не гніло. Пруды Стаўб. 3. Збудаванне баброў. Бабры збудавалі сабе трохатажны памост, як бы хатку такую. Нізок Уздз. 4. Тое, што і пасьцёль (у 2 знач.). Зрабіў сані поўнасьцю, яшчэ толькі памост асталося. Бясяды Лаг. 5. Тое, што і падлога (у 2 знач.). Памост робіцца з моцнага глаткага бярвеньня або тоўстых дошак. Саланая Валож.
ПАМОСЦІК м. Стажар'е. Памосьцік — гэта патсьцілка пат снапы ці салому, як кладуць у сьцірту. Саланая Валож.
ПАМОЦНІК гл. памацнік
ПАМУЖАЦЦА зак. Пажыць, пазмагацца з нядугам. Можа яшчэ з які гот памужаюся, калі бох здароўя дасьць. Пудзіцк Пух.
ПАМЫДЛІНЫ толькі мн. Тое, што і пазалка. Куды выліць памыдліны, вядро занята. Хожава Маладз.
ПАМЫІ толькі мн. Тое, што і пазалка. Памыямі добра мыць падлогу. Мікалаеўшчына Стаўб. Памыі выліў у тазік і ператры падлогу. Нізок Уздз.
ПАМЫЙНІК м. Памыйніца. Сабака як галодны, дык і на памыйніку рады што знайсьці. Зазерка Пух.
ПАМЫЙНІЦА ж. Адтуліна ў бакавым бервяне кожнага звяна плыта. Прадзяўбаў памыйніцу ў бервяне — начала зроблена. Бытча Барыс.
ПАМЫЛАЧАК м. Палічка на мыла. Памылачкі робяць, каб мыла было дзе палажыць. Княгініна Мядз.
ПАМЫСЛЫ, ПАМЫСНЫ прым. Удалы. Зяць у мяне памыслы. Кузьмічы Мядз. Памысная дзіця, хоць і малоя. Слабада Стаўб.
ПАМЯЖКОВЫ прым. Размешчаны на граніцы з іншымі ўгоддзямі, сумежны. У памяшковым лесе сыра. Забалоцце Смал.
ПАМЯЖКОВЫ КУРАСЛЁП. Бат. Анемона, кураслеп (Anemone). Памяшковы курасьлёп расьце на памешках, белы, а пасярэдзіне жоўты цьвяток. Забалоцце Смал.
ПАМЯЛІШЧА н. Палка, на якую насаджваюць памяло. Памялішча было нека няўдала і тое зламалася. Вецярэвічы Пух.
ПАМЯЛО н. 1. Венік звычайны. Вунь стаіць памяло ў куце, дык ім мяці падлогу. Чараўкі Мядз. Мне стары зьвязаў натта ш добрае памяло хату падмятаць. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Прылада з гусінага крыла замятаць прыпек. У мяне памяло з гусінага крыла. Забалоцце Смал.
ПАМЯЛО н. Бат. Хвошч палявы, таўкачык (Equisetum arvense). Памяло расьцець на полі, у бульбе. У памяла драбнейшыя ёлачкі, чым у хвошчанкі. Малмыгі Віл.
ПАМЯЛЬНІК м. Качарэжнік. А венік чаго тут валяіцца? Пастаў яго ў памяльнік. Лісічана Круп.
ПАМЯНТАЖЫЦЬ зак. Памянціць. Трэба ш спачатку памянтажыць, навастрыць касу. Гранічы Маладз.
ПАМЯРЦІ зак. Памерці. Жонка рана памярла, сьветлая ей памяць, пакінула мне чацьвёра сыночкаў. Старыя Габы Мядз. Па нейкім часе, нізадоўга ўзяла і памярла яго малая дзяўчынка. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАМЯСІЦЬ зак. Патаптаць. З Мінску як папрыяжджаюць, дык усе ягады памесяць, усё бегаюць па лесі. Вялікая Вуса Уздз.
ПАМЯТУШЧЫ прым. Памятлівы. Я дык, бывая, й забудуся, дзе што палажыла, а маці мая такая памятушчая, усё помніць, а ёй жа 86 год! Гілікі Валож.
ПАМЯЦЬ ж. ◊ Памяць курыная — дрэнная, слабая памяць. Памяць у цябе курыная. Ну, як тут не прыгадаць: „Пашлі дурнога, а за ім усьлет другога". Бясяды Лаг.
ПАМЯШАННЕ н. Псіхічнае захворванне. Бывае рознае памяшаньне: адны ціха трымаюць сябе, а другія — кідаюцца. Пруды Стаўб. У яго памяшаньне ад перажываньня: жонка памерла і сын забіўся на матацыкле. Гілікі Валож.
ПАМЯШАЦЦА зак. Здурнець, страціць розум. Гэтак і памяшацца нідоўга: ня ўсьпея адну бяду перажыць, другая ў хату ўваліцца. Малмыгі Віл. Тут чалавек адзін памяшоўся ў нас. Зазерка Пух.
ПАМЯШКАЦЦА незак. Жыць, кватараваць. А ці доўга вы будзяця ў нас памяшкацца? Пудзіцк Пух.
ПАНАВАЦЬ незак. 1. Жыць у раскошы. Мая дачка вышла замуш і ні жыве ў выгодзе цяпер, а пануя. Вялікая Вуса Уздз. Пойдуць у магазін, набяруць харчоўкі ды сваё ёсьць не жывуць, а пануюць. Нізок Уздз. 2. Цешыцца спакоем, бестурботнасцю. Зусім было ні так, як цяпер, што маладухі пануюць за мужыкамі, седзячы дома зь дзецьмі. Палессе Мядз.
ПАНАВОДЗІЦЬ зак. Прывесці да шыкоўнага стану, надаць адпаведны выгляд. У хаце ўсё панаводжвалі, новую мэблю купілі. Дрычын Пух.
ПАНАВЫРАБЛЯЦЬ зак. Нагатаваць многа чаго-н. А на сьвята мяса было на стале. На сьвята булкі пякуць, мяса вараць, усяго панавырабляюць. Налісьнікі пякуць, пончыкі. Дзераўная Стаўб.
ПАНАВЯЗАНЫ у знач. прым. Навязаны. Нашы цяляткі панавязаныя стаяць, трэба пойла занесьці ім. Пудзіцк Пух.
ПАНАДВОРАК м. Двор (каля дома). Панадворак вялікі наш, многа травы на панадворку. Юшкаўка Віл.
ПАНАДЗЯВАЦЦА зак. Выстраіцца, апрануцца лепш, як звычайна. Панадзяюцца, па
109 👁