Старонка 283
◀ / 290 ▶
ка, як у цябе памагачка ёсьць, усё робя па хазяйству. Бясяды Лаг. ПА-МАЕМУ прысл. Па-мойму. Па-маему і выйшла. Цялякава Уздз. Цяпер ні глядзяць на чужы савет, шго свае мазгі зробяць, так і добра. Ні па-маему замужжа, ні наравіцца мне - й гаварыць ні хачу. Праўда! Пагост Віл. ПАМАЗОК м. 1. Пэндзлік малярны на драўлянай ручцы. Памаска нідзе ні дастала, шчоткай бяліць стала, натта рукі есьць. Княгініна Мядз. Часьцей за ўсё печку белім памаском, памазок вускі, доўгі, зь дзеравянкай ручкай. Бытча Барыс. 2. Подмазка. Увярці нутранога сала ў анучку, і будзе табе памазок. Ляшчынск Мядз. ПАМАК м. Пук вымачанага льну, канапель. Каб выляжаўся лён, яго слалі на поплавя, а пасьля, каб вымак, мочуць яго, у такія пукі вяжуць, як з вады дастануць, і гэта называяцца памак. Нізок Уздз. Памак — зьвяска вымачаных канапель. Кукалеўка Чэрв. ПАМАЛАЦІЦЬ зак. Пабіць. Усё памалаціў, што стаяла на стале. Цялякава Уздз. ПАМАЛЁНЕЧКУ прысл. Не спяшаючыся, паціху. Увойдзіш у лес, сабака яшчэ ня чуе зьвера, дык ён памаленічку бяжыць, прынюхіваіцца. Саланая Валож. ПАМАЛУ прысл. Ціха. Я ня чую, дзеткі, нічога, а вы памалу гаворыця, нам сталкавацца цяшка. Пудзіцк Пух. ПАМАНІЦЬ зак. Паклікаць. Памані, вунь куды забег. Дукора Пух. Памані пачтарку, дзевачка мая, не магу сама ўстаць. Дрычын Пух. ПАМАНЬВАЦЦА незак. Пацвельвацца, падражнівацца. А хлопцы прыдуць, атрываюць нітку ад барады, дзеўка сварыцца, а яны паманьваюцца. Дрычын Пух. ПАМАНЬВАЦЬ незак. Дражніць. Яго паманююць „Мальчык". Дукора Пух. Яго так паманьваюць — Нахема, а фамілія яму — Лявонаў. Дрычын Пух. Баба, якую так паманювалі, померла, алі ўнучку яе паманююць Маначышка, бо яна такая самая, як і яе баба. Плецівішча Чэрв. ПАМАРАНЧОВЫ прым. Апельсінавы (колер), цёмна-жоўты. Як у дзеўках была, дык ткала памаранчовы дыван. Вішнева Валож. ПАМАРАЦЬ зак. Выпацкаць, вымазаць, забрудзіць. Дзе ш ты так сукеначку памарала? Во толькі што надзела, а ўжо мяняць трэба. Літва Стаўб. ПАМАРЫЦЬ зак. Стаміць. Самі намучыліся і дзяцей памарылі. Жораўка Пух. ПАМАСНІЧЫНА ж. Тое, што і падлож ы на. Памасьнічына — гэта доска палавая. Ігрушка Круп. ПАМАСЦІЦЬ зак. Паслаць падлогу. Есьціка доскі і на столь і на памост, толькі асталося, памасьціць і засталіць. Халмоўка Барыс. ПАМАТЫЧЫЦЬ зак. Асыпаць бульбу матыкай. Паматычыла бульбу за хлевам, хай расьце. Вялікая Вуса Уздз. ПАМАЎЗА м. і ж. Неадабр. Шкоднік, свавольнік. Нідзе ад гэтага памаўзы не схаваесься. Цярэшкі Барыс. Куды ты пасылаіш гэту памаўзу?! Луччы сама схадзі! Лісічана Круп. ПАМАЎЗЛІВЫ прым. Шкадлівы, шкодны. Старая кошка такая гаткая, памаўзьлівая, а шкадую яе. Ляхавічы Дзярж. ПАМАЧНІЦА ж. Памочніца. Дачка ў мяне расьце, памачніца. Зайцы Чэрв. ПАМАЦАВАЦЬ зак. Падужаць. Нябосьтка, як Мішавага мальца баіцца, дык ня чапае, а цябе яна памацуя, дык і лезя. Купленка Круп. ПАМАЦНІК і ПАМОЦНІК м. Тое, што і памагатар. Прыехалі мае памацнікі з горада, сабраліся да маткі памацнікі. Гілікі Валож. Да мяне памацнікоў з горада прыехала, а рабіць ня ўмеюць. Там жа. Во які ў мяне слаўны расьце памоцнік! Хожава Маладз.; параўн. польск. pomocnik 'тс'. ПАМЕЖАК м. Узмежак. Каля памешку добра расьце фасоля. Нарбутава Лаг. А лён сьцеляць на памежак. Мацкі Мядз. ПАМЕНЕЦЬ зак. 1. Паменшаць. Карова паменяла малака на тры літры. Дукора Пух. 2. Стаць меншым (ростам). Іван паменяў, стоў намнога меншы, стаптоўся, небарака, за 93 гады! Дукора Пух. ПАМЕХ м. Перашкода. Рана выехаў, памеха мне німа, я ўсё ўрэмя сто й сто, за час дзесяць прыехаў. Замошша Віл. ПАМЕШАНЫ у знач. прым. Псіхічна хворы. Ён ад роду памешаны быў, і росту бог яму не даў. Малмыгі Віл. С памешаным чалавекам трэба асьцярожна гаварыць. Нізок Уздз. // перан. Ходзіць, як памешаны. Ляшчынск Мядз. ПАМІЗ прыназ. з родн. Ужываецца для ўказання на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку між якімі што-н. знаходзіцца. Паміз гэтых хатак і стаяў будынак нашай старой школы. Зазерка Пух. ПАМКІ мн. ◊ Не ў памкі — не ў памяць. Падзяюцца хораша і на спацыр, цэлаю ноч ходзяць, гуляюць і не ў памкі, што ноч: усюды відна. Дубіна Юрздыцкая Валож. ПАМОР м. Пчал. Дохлыя пчолы. Пасьля аблёту пчолы ачышчаюцца. Яны самі выносяць памор, але ім многа работы і людзі памагаюць ачышчацца. Ляхавічы Дзярж. ПАМОСТ м. 1. Падлога. Як пакрасіў сын памост, то намнога ляхчэй мыць стала. Кукалеўка Чэрв. На нядзелі па два рас памост шаруем. Рубяжэвічы Стаўб. Некалі памост быў гліняны, а цяпер дашчаты памост. Ляшчынск Мядз. 2. Насціл з дошак. Як у хаця, сьцелюць пол, а як у хлеве, то памост. Хожава Маладз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 290 ▶