косьці, а глядзі ты, адышоў, палюднеў. Палессе Мядз.
ПАЛЮК м. Ручка ў касільне. У мяне палюк зламаўся, а запасной касы няма. Нада новы палюк наварыць. Апенькі Віл.
ПАЛЮЛЯКАЦЬ зак. Пакалыхаць. Прышла дамоў, а дзіця плача, німа каму палюлякаць. Жораўка Пух.
ПАЛЮЛЯЦЬ зак. Тое, што і палюлякаць. Палюляй малую, а то плачыць. Кузьмічы Мядз.
ПАЛЯВІК м. 1. Палявод. Палявікі многа палучаюць, бо ў калгасе многа работы. Дрычын Пух. 2. Шампіньён. Ішла ад маці, вой, як палявікоў шмат на полі. Іх некаторыя зьбіраюць, кажуць, што салоткія палявікі. Дукора Пух. 3. У старажытнай беларускай міфалогіі – гаспадар поля. Палявік, бывае, так пакруціць жыта або лён, што дзіву даесься, як ён гэта зробіць. Забалоцце Смал. Палявік у жыце сядзіць і шкодзіць. Ігрушка Круп.
ПАЛЯВЫ прым. ◊ бат. Палявая грачыха – стрэлкі (Capsella). Род аднагадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Палявая грачыха – трава такая зь белымі кветкамі, сабранымі ў гронкі, прамым сьцяблом і прыкаранёвым зубчастым лісьцем. У батаніцы нашай ёсьць на карцінцы. Ляхавічы Дзярж. Палявая заечая капуста – расходнік (Sedum). Палявая заечая капуста расьце на лузе, пры дарогах, на полі, у лясах. Ядраная, лапушыстая. Цьвіцець жоўтым, белым, галубенькім цьветам, красіва. Вішнева Валож. Палявая ляўконія (Oenothera). Палявая ляўконія расьцець на палях, каля дарох, дзе пясок. Кветкі сьветлажоўцінькія, распускаюцца пад вечар. Вішнева Валож. Палявы жывахвост – рагулькі (Delphinium). У палявога жывахвоста лісьцікі расьсечаныя, цьвет сіні, высатой можа быць і метар. Кальчуны Ашм.
ПАЛЯГОН м. Палігон. Я добра ведала хады на палягон, і вот я іду ў разьветку на гэты палягон. А парцізаны чатэры за мной. Чырвоны Пасёлак Пух.
ПАЛЯГОШАЦЬ зак., безас. Стаць лягчэй, лепш (пра самаадчуванне, настрой). Як прышоў мужык с фронта, дык на душы палягошала, сьвет мне аткрыўся. Дрычын Пух.
ПАЛЯДЗЕЦЬ зак. Паглядзець. Толькі палядзелі ў той бок, як убачылі, што нехта йдзе. Дрычын Пух.
ПАЛЯМБІЦА, ПАЛЯНГВІЦА ж. Мяса вышэйшага сорту з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць. Палямбіцу выбіраюць, соляць, запраўляюць прыправамі, вяляць і ядуць. Вецярэвічы Пух. Палямбіцу с хлебам еш, хто гэта есь палямбіцу бяс хлеба. Пудзіцк Пух. Закалолі сьвінчо, каўбас усякіх наробім, а ўнучкі вельмі палянгвіцы любяць. Пудзіцк Пух.
ПАЛЯНУЦЬ зак. Паглядзець. Палянь, як хораша навокал, а ты ўсё ў хаце ды ў хаце. Вішнева Валож.
ПАЛЯПАЦЬ зак. Пастукаць. Захацела дзеўка дуль, хлопяц панапіхоў карманы і прышоў, паляпаў у дзьверы, яна ўпусьціла яго. Дрычын Пух.
ПАЛЯРГОНІЯ ж. Бат. Пеларгонія (Pelargonium). Палярґонія наша расьцьвіла, пахаціць на ўсю хату. Ляшчынск Мядз.
ПАЛЯРУШ м. Мед. Параліч. Яго паляруш разьбіў, ляжыць унет спалярыжаваны. Пруды Стаўб. ∇ Кап цябе паляруш разьбіў. Нарач Мядз. Хай яго паляруш возьмя. Хожава Маладз.
ПАЛЯРЫЧ м. Тое, што і паляруш. Яго на старасьць палярыч разьбіў. Малмыгі Віл. Палярыч зламаў мяне, шосты год прыкаваны к пасьцелі. Ляхавічы Дзярж.
ПАЛЯТЫНКА ж. Мужчынская верхняя вопратка з даматканага сукна. У палятынках да касьцёла хадзілі некалі, у дзеда захавалася. Пруды Стаўб.
ПАЛЯЎКА ж. Тое, што і палявая мыш; гл. палявы. Паляўкі ў полі жывуць, рудзенькія такія, робяць норы ў пшаніцы, жыце. Паляўка – гэта тая мышка, што падымаецца па каласку і зярняты лушчыць. Рудня Лаг.
ПАЛЯЎНІЦТВА н. Паляванне як від занятку. У ліпені паляўніцтва дазволена на птушак. Забалоцце Смал.
ПАЛЯЎРЫТ м. Мед. Плеўрыт. Мокры паляўрыт яму ў баку стаў, мучыцца бедны. Пудзіцк Пух.
ПАЛЯЦЕЦЬ зак. Хутка пайсці, пабегчы. Хвачу фартух і вілкі і паляту на работу. Пасынкі Мядз. Адна дзяўчына паляцела разораю, а другая сярэдзінаю. Вялікая Вуса Уздз.
ПАЛЯЦКІ прым. Польскі. Сусецы ўчора паляцкую тканіну прывезьлі, прэзэнт сястра пераслала. Рубяжэвічы Стаўб.
ПАМАГАЛЬНІК м. Тое, што і падхватнічак. На першы дзень паскі сабіраюцца валачобнікі, запявалы, памагальнікі, музыканта прасілі, і, сьцямнеўшы, ішлі спяваць. Усякі спасібуя запявалам, памагальнікам, стараецца заплаціць добра, каб ні абгаварылі на вёсцы. Бяларучы Лаг.
ПАМАГАТАР м. Памагаты, памочнік у якой-н. справе. Сабрала я вузялок, папрасіла двух хлапчукоў-памагатараў, і пайшлі мы торф капаць. Порычы Валож.
ПАМАГАЧ м. Тое, што і памагатар. Добра, як у каго ёсь памагачы, а як я адзінокая, то мне помачы няма ждаць аткуль. Паплавы Бярэз.
ПАМАГАЧКА ж. Жан. да памагач. Во памагачка расьце ў мяне, а пакуль я ўсё раблю за яе. Рабунь Віл. Добра табе жывецца, Мань
86 👁