ПАЛУМІСАК м. Глыбокая талерка. Палумісак пабіўся, але купляць ня буду гэдакага. Ляшчынск Мядз. Бяжы, Мар'ячка, у краму, прывезьлі натта харошыя палуміскі і відэльцы. Буцькавічы Стаўб.
ПАЛУМІСКА ж. Тое, што і палумісак. Вышаў бацька яга с палуміскай, а на палумісцы стаяла сто грам, ляжаў хлеп і соль. Баранцы Віл.
ПАЛУННАВАЦЬ незак. Падвячоркаваць. Ні палуннаваў, а ўжо вячэраць пара. Ігрушка Круп.
ПАЛУПІЦЬ зак. 1. Парваць. Ах ты, гіцаль, новыя штанэ палупіў! Цялякава Уздз. Зноў порткі палупіў, хоць забі яго. Літва Стаўб. 2. Павырываць з каранямі. Укроп палупіла, павыкідала. Дрычын Пух. 3. Пабіць. Гэткі гат, усе збанкі палупіў. Літва Стаўб.
ПАЛУТАРКА ж. Мера колатых дроў. Палутарка, дзеткі, — гэта каля паўтары сажня коланых дроў. Вялікая Вуса Уздз. За зіму спальваям тры палутаркі дроў. Дукора Пух.
ПАЛУЧОК м. Спец. Назва правага ствала двухстволкі. У дубальтоўцы левы ствол чок, а правы палучок называюць. Пруды Стаўб.
ПАЛУШКА ж. Жменя (ільнотрасты). Палушку я хутка зьмяла. Ваўкалатка Віл. Павесма складалася ш шасьці ручэяк, а ў ручэйцы было тры палушкі. Даўгінава Віл.
ПАЛУЧКА ж. 1. Зарплата. У тым месяцы атрымала палучкі сто шэсьдзісят тры рублі. Паплавы Бярэз. Ён заўсёды прыносіць усю палучку дахаты. Бытча Барыс. 2. Выплата, атрыманне зарплаты. Палучка яшчэ ня скора, а грошай няма. Турэц Чэрв. У нас сёньня палучка. Гілікі Валож.
ПАЛЫКАЦЬ незак. Глытаць. Я як сяджу ў іх, адно сьлінкі палыкаю, мне здаецца, іх такоя смашная. А як сама навару, нешто ні вельмі. Арцюхі Стаўб. Ня жвець, а так палыкае: зубоў няма. Бясяды Лаг. Толькі ўсё не палыкай адразу, бо апячэсься. Дрычын Пух.
ПАЛЫКНУЦЬ зак. 1. Праглынуць. Я тыя булкі выкінула курам, ні палыкнуць: ні то сьмярдзіць, ні то пахня. Савоні Стаўб. Палкні ў жару халоднай крынічнай вады, садразу горла заваліць. Літва Стаўб. 2. Крышку выпіць. І дзе ўсьпеў ужо палыкнуць! Ідзе як бэля. Літва Стаўб.
ПАЛЫНАВЫ прым. Палыновы. Палынавы адвар п'юць для апяціту, ад глістоў даюць сьвіньням. Ігрушка Круп. Вельмі непрыемны палынавы пах. Хожава Маладз.
ПАЛЫСКАВАЦЦА незак. Блішчаць. А ў кабінеце гэтым усё палыскуецца: крэслы бархатныя, сталы і атажэркі лакавыя. Ракаў Валож. У хаце ўсё акуратна, добра, ажно палыскуяцца ўсё. Малінаўка Лаг. Які спрытны хлопяц і адзеты як файна — касьцюм на ім аш палыскуіцца. Чараўкі Маладз.
ПАЛЫХАЦЬ незак. Тое, што і паліць (у 1 знач.). Летам часта палыхаюць маланкі. Пруды Стаўб. Маланка палыхала праз усю ноч. Савоні Стаўб.
ПАЛЬНУЦЬ зак. Тое, што і падубальтаваць. Выстрал — прамазаў, тады злажыўся і пальнуў з другога ствала. Ляшчынск Мядз.
ПАЛЬТО н. Паліто. Цяпер і ў сяле польты носяць. Цялякава Пух.
ПАЛЬТОН м. Тое, што і палітон. Пальтон некалі казалі на паліто. Бытча Барыс.
ПАЛЬЦЭЧКА н. Экспр. Паліто. Надзеўшыся ўсе стройнінька, туфількі ва ўсіх, пальцечкі. Як зьмянілася жыццё! Альсевічы Мядз.
ПАЛЬЦЫ толькі мн. Частка шкарпэткі, што прыкрывае пальцы ног. Яшчэ не зроблены пальцы, шкарпэтка негатова. Ляшчынск Мядз. Сягоньня дараблю пальцы, і будуць у хлопца цёплыя шкарпэткі. Княгініна Мядз.
ПАЛЬЦЫ мн.; адз. палец м. Цясл. 1. Канцы вушака, ніжні з якіх старчма ўпускаецца ў падрубу, а на верхні адзяецца шапка. Уверся на паляц адзяюць шапку, унізя паляц заганяюць у бервяно. Вязынка Маладз. Пальцы натта тоўстыя, таму й вушак туга йдзе. Забалоцце Смал. Вушак ставіцца пальцам у вушачнае гняздо ў падрубе, а зьверху на другі палец надзяецца шапка. Пруды Стаўб. 2. Драўляныя цвікі, якімі змацоўваюцца бярвенні ў прасценках. Кап прасьценак не выпучваўся, бярвеньні садзяць на пальцы, закрапляюць іх такім спосабам. Вязынка Маладз. 3. Штылі, шыпы. Пальцы заразаюцца ў бярвеньнях, каторыя ўпускаюць у вушак. Пруды Стаўб. Карацей пальцы зроп, тады і вушак прыстане. Забалоцце Смал. Пальцы ў бярвеньнях заразаюць пілой, а тапаром скалваюць. Саланая Валож. Паччашы пальцы, бо ня ўвойдуць у вушак. Паплавы Бярэз.
ПАЛЬШЧЫК м. Чалавек, які займаецца вырабам драўніннага вугалю. Бярэ драўніну харошых парод, закідвае ў сьпіціяльныя коміны, паліць, гэна і будзе пальшчык, Бясяды Лаг.
ПАЛЭПАЦЬ зак. Палопаць. Ён палэпаў мяне па плячу і сказаў: „Ець". Дукора Пух.
ПАЛЮБОЎНІЦА ж. Дзяўчына, да якой заляцаецца хлопец. — Гляньце, онь Колява палюбоўніца пайшла! — Дык нічога ш сабе, харошая. Ігрушка Круп.
ПАЛЮДЗЕЦЬ зак. Пакрасавацца ў людзях, пабыць у вясёлай кампаніі. У прошлым годзе я многа палюдзела, а ў гэным нешта ня жэніцца ніхто. Баяры Маладз. Гэта ш каб не заехаў зяць, той й не палюдзела б тут. Вязынка Маладз.
ПАЛЮДНЕЦЬ зак. Зрабіцца падобным на чалавека (пасля хваробы паправіцца). Так доўга хварэў, аслабеў зусім, быў кожа ды
85 👁