цяці, кап ты другой пашла межачкай". Восава Мядз.
ПАКІНУЦЬ зак. Пакінуць на гадоўлю — вырашыць даглядаць, трымаць у гаспадарцы. У гэтым годзе пакінулі цёлачку на гадоўлю. Вялікая Вуса Уздз.
ПАКІШЭННІК м. Кішэнны злодзей, кішэншчык. А я ведаю, чаму пакішэньнікам завуць. Лазіць па кішэнях! Турэц Чэрв.
ПАКЛАДАНЕЦ м. Кастрыраваны бык. Пакладанца аднаго ў нас на базу здалі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАКЛАДЫ мн. Будаўн. Доўгія тоўстыя жэрдкі, па якіх коцяць бервяно. Па пакладах коцяць бярвеньні на сьцену зруба. Вязынка Маладз. На пакладах узвальваюць цяжар на машыну. Хожава Маладз. Рыхтуй паклады, у лес паедзім. Папоўцы Віл.
ПАКЛЕСА ж. Палачка з пятлёй на канцы, якой загатаўляюць звязачны матэрыял з маладых дрэўцаў. Выбіраемся ў дарогу, не забыцца б паклесы дома, бо не будзе чаго рабіць у лесе. Бес паклесы як без рук, не будзе чым „скручваць" дрэўца. Кукалеўка Чэрв.
ПАКНУЦЬ зак. Забіць. Каб не ўцякла, ён бы яе пакнуў. Завішына Лаг. Раз мяне былі чуць не пакнулі. Бяларучы Лаг.
ПАКОЙНІК м. Нябожчык. Памянуць людзі пакойніка і разыйдуцца, а сямейка застаецца с сваім горам. Вецярэвічы Пух.
ПАКОМЧАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад пакомчыць 'скамячыць'. Пакамечаны. Уй, пакомчаны які ўціральнік, не магла другі які даць! Ратуцічы Барыс.
ПАКОПІШЧА н. Месца, дзе стаяла капа сена. Трэба ісьці пакопішчы падграбаць. Вялікая Вуса Уздз.
ПАКОС м. Пракос. Дужый, відаць: такей пакос заняў! Паплавы Бярэз. Як косюць сена, дак раткі — гэта пакосы. Ратуцічы Барыс. Коля добра косіць, як струна, пакосы ідуць. Забалоцце Смал. Валок скошанай ручным спосабам травы. Сена ў пакосы мы косім. Ляшчынск Мядз. Таўшчыня пакосу залежыць ат касца і ат касы. Калі каса дліннейшая, то таўсьцейшы пакос. Забалоцце Смал. Скошаная сенажаць. На пакос пусьцілі каровы, бо не будуць гадаваць атаву. Гілікі Валож. Укос. Пакос зь дзесяці сотак злажылі ў стох. Вялікая Вуса Уздз.
ПАКОСНІК м. Абрад. Шафер. Мая плямяньніца ідзе замуж, то сын мой пакосьнікам будзе. Чабаі Валож.
ПАКРАПІЎНІК м. Тое, што і падкрапіўнік. Пакрапіўнік зваядыш завуць, далёка не ўцякая, а злавіць ня зловіш. Хожава Маладз.
ПАКРАПІЎНІЦА ж. Мед. Высыпка на целе дзіцяці. Як пакрапіўніца, цела дзіцяці робіцца як крапівой апечана, высыпка як мак і чэшацца. Жычковую крапіву параць і купаюць дзіця, і праходзіць. Малмыгі Віл.
ПАКРАСА ж. Незвычайная прыгажосць. Наша сястрычка пакраса. Ты ш пакрасіла два дамы: адзін дамочак, дзе расла, другі дамочак, што прышла. Бубны Віл.
ПАКРАСАВАЦЦА зак. Пажыць шчасліва. А я табе, Мар'я, у вочы скажу: пакрасавалася ты за ім і хопіць! Цяпер дай другой пакрасавацца. Дрычын Пух.
ПАКРАСІЦЬ зак. Пафарбаваць. Падлогу пакрасілі. Вязынка Маладз. Упрыгожыць (ілюстрацыю гл. на пакраса).
ПАКРАТАЦЬ зак. Пагушкаць, пакалыхаць. Пакратаеш калубель, пакуль дзіця не засьне, а я пайду. Зазерка Пух.
ПАКРОВЕЦ м. Тое, што і пададзіяльнік. А тады возьміш у печы ваду за заслонкай і памыіш адзежу, пошаўкі і пакровец разам з імі. Чараўкі Мядз.
ПАКРОЎКІ мн.; адз. пакроўка ж. Позні гатунак груш. Вунь там далей пакроўкі растуць, а пад акном — бэры. Зазерка Пух.
ПАКРОЦЫ прысл. Пакрысе, паступова. Яна, бедная, плакала, плакала па маццы, але ўжо пакроца стала забывацца. Дукора Пух.
ПАКРУЦІЦЬ зак. Выгнаўшы ў поле, пасвіць на адным месцы. Паша благая ў нас і пастух благі: выганіць, пакруціць, пакруціць і паставіць [каровы]. Вязынка Маладз. Галовы пакруціць — загінуць. Але і яны галовы пакруцілі, каторыя застаўшыся былі. Баяры Маладз.
ПАКРЫВАДЛА н. Вышытая ці вымеражаная накідка. Пакрывадла на падушку зрабіла ў гэтым годзе. Пруды Стаўб.
ПАКРЫВАЛА н. Тое, што і пакрывадла. Нашы пакрывалы Галінка сама вышывала. Вязынка Маладз. Я сама мярэжыла пакрывалы на падушкі. Паплавы Бярэз. Падушкі пакрыты прыгожымі пакрываламі. Саланая Валож. Накінь мярэжаныя пакрывалы: сьвята. Ляхавічы Дзярж. Падушкі былі курыныя, цяшкія. Крамная наўлечка, гэта ўжо пошаўка тожа с крамнага. Ніякіх ніхто ні знаў пакрывалаў гэтых. Дзераўная Стаўб. Палатно, якім пакрываюць пакойніка. Пакойніка памыюць, адзенуць ды накрыюць пакрывалам. Вецярэвічы Пух. Уст. Палатно, якім кума пакрывала дзіця пры абрадзе хрышчэння. Пакрывала можа быць іс палатна простага, можа быць са штапялю, ложаць дзіця на пакрывала і бацюшка ахрысьціць. Саланая Валож.
ПАКРЫВАЛЦА н. Памянш. да пакрывала (у 1 знач.). У мяне, калі я была маладая, была падруга, Насьця звалі, от у яе былі красівыя гэтыя пакрывалца. Болей ні ў кога такіх пакрывалцаў ні бачыла. Хожава Маладз.
ПАКРЫВАЛЬНАЕ БЕРВЯНО будаўн. Ашлапнае бервяно. Пакрывальнае бервяно — гэта суцэльнае бервяно ў сцяне, якое кладзецца
81 👁