рэў, хварэў, ды ад запаленьня летась пайшоў на кладбішча. Баяры Маладз. Мне ўжо многа гадоў, скора пайду на могілкі. Дрычын Пух. Пайсці на працест — апратэставаць. Паехалі мы з бацькам да натарыуса апісываць зямлю, а брат пайшоў на працест, бацьку не даваў апісваць. Баранцы Віл. Пайсці на прымакі — прыстаць у прымы. Пайшоў на прымакі, як завуць у нас. Ну, і прышлося рабіць, як валу. Новікі Мядз. Пайсці па васолах абрад. — у велікодныя дні ісці па дварах з віншавальнымі песнямі. Гэта ж быў першы дзень свята. Пайдзём жа па васолах! Залазоўе Віл. Пайсці пад бой — загінуць. І жана мая пайшла пад бой, забілі жану маю, і таварыша жану забілі. Сваткі Мядз. Пайсці ў прымы — тое, што і пайсці на прымакі. Большы брат пайшоў у прымы, а меншы ажаніўся. Таўкачэвічы Уздз. Пайсці ў пуке (у сцябло) — пра такое развіццё агародніннай расліны, пры якім з'яўляюцца ствол і кветкі. Сёлята нешта ўся цыбуля ў пуке пайшла. Мікалаеўшчына Стаўб. Мой шчавель увесь у пучча пашоў. Паплавы Бярэз. Цыбуля ўся ў сьцябло пайшла. Ігрушка Круп.
ПАЙСЦІСЯ зак. Павесціся, знайсціся. Ні пайшліся дзеці ім. Цялякава Уздз. Не пашліся дзеці, так анна і жыву. Дрычын Пух.
ПАК м. 1. Скрыня з дошак на збожжа, муку, нават сала. Некалі пашню ссыпалі ў паке. Цялякава Уздз. Забілі кабана, ды такога вялізнага, што ўсё сала ў пак ні ўмесьцілася, прышлося зьбіваць новы. Баяры Маладз. Мука ў паку. Ляхавічы Дзярж. Пак спаражніць трэба ды вынесьці пасушыць. Слабада Стаўб. Зачарпні ў паку мукі крыху, трэба бліны рашчыніць. Ціханава Слабада Стаўб. 2. Любая скрынка з фанеры. На гары пакі ставяць і дробязь усякую кладуць. Ляшчынск Мядз.
ПАКАВАЦЬ незак. Запасіць, складаць (грошы). Жылі добро, лішнія грошы былі, яна ўсё пакавала на пошту. І масло, і яйкі, і ўсё пакавала. А во вайна ў чатырнаццатум гаду. І сягоньня тыя грошы там! Савоні Стаўб.
ПАКАЗАЦЦА зак. Паказацца на людзі — з'явіцца ў кампаніі людзей, выйсці куды-н. Патаму што, як кажуць, вучаная, і глядзела, каб і ён быў чалавек і ня страм было зь ім на людзі паказацца. Пагост Бярэз. Паказаць на смех — абсмяяць, высмяяць. Калі гаспадыня нічога рабіць ня ўмея, дык яе ўсе на сьмех пакажуць. Дрычын Пух.
ПАКАЛАК м. 1. Кол, паплеціна. А-о-о, кап ты маю жонку любіў, то я ўзяў пакалак і адразу п даў. Савоні Стаўб. 2. Жэрдка, вакол якой складаюць стог. Пакалак з любога дзерава робяць, кладуць стох. Вывершваюць, звязваюць пруты з лазы ці зь бярозы і надзяюць на пакалак, апсякаюць. Забалоцце Смал.
ПАКАЛАЦІЦЬ зак. Натрэсці. А цяпер струшанкі карове не калоцяць ужо, забыліся ці няма ш чаго. Бытча Барыс.
ПАКАЛАШМАЦІЦЬ зак. Пабіць. Шчэ ў тую вайну немцы нас троху пакалашмацілі, так што мы ведалі фашыскае іх нутро. Бяларучы Лаг.
ПАКАМІСЬ прысл. Пакуль. Пакамісь я тут з вамі стаёў, можа ўжо мая баба прышла. Каменка Уздз.
ПАКАПАНЫ у знач. прым. Васпаваты. Воспай хварэў, твар пакапаны. Вішнева Валож.
ПАКАСНЫ прым. Нядобры. Ён такі пакасны, так і стараяцца, кап каму шкоду зрабіць. Цялякава Уздз.
ПАКАТОК м. Круглая калодачка, якую падкладаюць пад вілкі, калі дастаюць з печы вялікія чыгуны. Пакладзі пакаток пад вілкі, бо так ня выміш гаршка. Паплавы Бярэз.
ПАКАТЫ толькі мн. Прыстасаванне для перакочвання калоды па зямлі. Пакаты — як сталюгі, прыстасаваньне такое падымаць калоды. Рудня Чэрв.
ПАКАЦІЦЦА зак. 1. Упасці, паваліцца. Як цюкнуў, дык ён і пакаціўся. Дрычын Пух. 2. Ног не цягаць, саслабець ад недаядання. Ну, што там за пяцьдзісят капеяк пад'ясі, пакаціўся п, кап свайго ні было. Бяларучы Лаг.
ПАКАЧАЦЬ зак. 1. Пацягаць па расе. Палатно як белім, пакачаім па расе, белая-белая зробіцца. Фалевічы Мядз. 2. Паскручваць, пазвіваць. Тады суваі пакачаім, паставім на лаве — чатыры суваі кужалю, а тады пачасься два суваі, сувой на спадніцы. Ластаянцы Валож.
ПАКВЭГАЦЬ зак. Экспр. Пакрочыць. Мінутку аддыхнула, ды й памаленьку паквэгала. Бясяды Лаг.
ПАКЕПЛІВАЦЬ незак. Насміхацца. З цёмнага чалавека заўсёды пакеплівалі. Цялякава Уздз. Грэх пакепліваць са старой бабы, скора й самі такія будзяця. Нізок Уздз.
ПАКЕТ м. Бандэроль. Мой унук служыў, дык яму ўсё пасылалі кнігі ў такіх пакетах. Што ён напіша ў пісьме, то яму пашлюць пакетам. Вязынка Маладз. Пакет і тут палучыць можна. Пруды Стаўб. Пакет па пошце прышоў, нейкіх бумах многа. Бытча Барыс.
ПАКІВАЦЬ зак. Паківаць пальцам — насварыцца, прыгразіць. Добра паківай пальцам, бо цяпер дзеці ня баяцца, крычы ты на яго ці ня крычы. Нізок Уздз.
ПАКІДАЛЕЦ м. Муж, пакінуты жонкай. У мяне ш сусет пакідалец. Шкода мне яго: натта добры чалавек. Зазерка Пух.
ПАКІДЗІШЧА н. Згубленае выпадкова, ненаўмысна дзіця. Гляджу — дзіця маё ляжыць! Дык я кажу: „Мама, вярніся, пакідзішча знайшла". Дак яна: „А-я-яй, у мяне паляхчэла на плячах. А божа мой, прышлі п дамоў безь дзі
76 👁