ны. Сёліта варыла я паземкавы канфітур, але неяк гарэніць. Ляшчынск Мядз. У мяне свайго ня было, але, дзякуй ёй, нявестка прынясла поўны слоік пазёмкавага варэньня. Хожава Маладз.; параўн. польск. poziomkowy 'тс'.
ПАЗЕМКІ, ПАЗЁМКІ мн. Суніцы (Fragaria). Во тут у нас на Замкавай гары ёсь троха паземак, за час слоік набярэш. Баяры Маладз. Красьнінькія ў нас пазёмкі растуць. Ляшчынск Мядз. Яшчэ ў лесе ягат німа, калі-то пазёмкі можа. Бясяды Лаг.; параўн. польск. poziemka, poziomka 'тс'.
ПАЗЁМНІК м. Тое, што і пазёмачнік. Дзе пазёмнік, там пазёмкі. Пазёмнік — гэта з польскага, у нас завуць сунічнік. Саланая Валож.
ПАЗІРАДЛА н. Экспр. Люстэрка. Прыехала з андуляцыяй на галаве, дык усё ў пазірадла глядзіцца з самай раніцы. Восава Мядз.
ПАЗІРАЦЬ незак. Глядзець. Прыдзе вечар, цілевізер, калі хочаш, пазірай. Дрычын Пух.
ПАЗЛІЗВАЦЦА зак. Пазлазіць, злізацца. Нават шкура пазьлізваяцца на пальцах, кроў цячэ, як прадзеш. Дрычын Пух.
ПАЗЛОЎВАЦЬ незак. Крыху злавацца. Оля пазлоўвая на мяне з-за Рэні. Арцюхі Стаўб.
ПАЗМІРАЦЬ зак. Паўміраць. Падлеткам я яшчэ была, калі бацькі мае пазьміралі. Зазерка Пух.
ПАЗНАЦЦА зак. Пазнаёміцца, пасябраваць. Ён пазноўся з нейкай маладой, пасьля школы, дзяўчынкай, і пажаніліся. Гілікі Валож. Пазноўся пя з гэтымі дзеўкамі, да стараваты. Вецярэвічы Пух.
ПАЗНАЦЬ зак. Разабраць, зразумець. Як вып'я, дак я ня пазнаю, што ён гаворыць. Цялякава Уздз.
ПАЗНІМАТЫ дзеепрым. зал. пр. ад пазнімаць 'садраць'. Пазніманы, паздыманы. Пазразывалі ногі ўсе, хаця там крыві ні было, но кожы былі пазьніматыя ад гэтых калодак. Ухвала Круп.
ПАЗОЛКІ мн. Рэшткі мокрага попелу. Сыпляш попял у торбу, такія торбы шылі спецыяльна, ліеш круты кіпянь. Наробім лугу поўную жлукту, і мыліся самі, плацця мылі. А гэтыя пазолкі, што ў торбя аставаліся, выкідалі на чарот. Вецярэвічы Пух.
ПАЗРАЗЫВАЦЬ зак. Намуляць, трэннем пашкодзіць ногі. Такія калоткі як чоўны толькі. Ні шнуркоў, ні завязык. Пазразывалі ногі ўсе, хая там крыві ні было, но кожы былі пазьніматыя ад гэтых калодак. Ухвала Круп.
ПАЗРУБ'Е н. Ніжні вянок будынка. Пат пазруб'ем баравіке растуць, ото роскаш! Савоні Стаўб.
ПАЗУР м. Пазногаць. Намазала нейкай гадасьцю чырвонай пазурэ, што гатка глядзець. Вялікая Вуса Уздз. Кіпцюр. Ну ш і пазуры ў арла! Пруды Стаўб.
ПАЗЫВАЦЬ незак. Выклікаць. Пазываюць усіх на райспалком. Цялякава Уздз. Запрашаць у госці. Ён на вялікдзень пазывая нас. Нізок Уздз. І на трэці дзень шчэ гуляюць, і пошля шчэ пазываюць на нядзелю. Кукшавічы Дзярж. Пакуль жаніх, дык на раніцу пазываюць гасьцей, саджаюць за стол, п'юць, ядуць і гасьцей з маладым ждуць. Любань Віл. Называць, мець назву. Тую вёску пазываюць Нестанавічы. Завішына Лаг.
ПАЗЫВІСТЫ прым. Здольны адклікацца на голас гаспадара. Пазывісты сабака адразу атклікаецца, калі трэба. Бясяды Лаг.
ПАЗЫГАВАЦЬ зак. Пайсці шпаркім крокам. Дзе нашы бабы пазыгавалі? А во, аш вуньдзяка ўжо, толькі спаньніцы матнуліся. Даганяй цяпер. Бяларучы Лаг.
ПАЗЫКАЦЦА зак. Загізаваць. Адабраў пан цялушку ў дзеда і пасець са сваей скацінай. А гэта было летам. А гэтыя каровы як пазыкаліся, гэта цялушка адразу да дзеда — і прывіла панскія каровы дзеду на двор. А дзет тады іх запёр. Лубень Віл.
ПАЗЫЧКА ж. Доўг з дзяржаўнай касы. Узялі пазычкі пяцьсот злотых. І нада пазычку аддаваць, і нада дзяцей у школу выпруўляць. Восава Мядз.
ПАЗЮР м. Тое, што і пазур (у 1 знач.). Вазьмі сапу ў пуні, а то пазюры пазьдзіраеш. Скамарошкі Стаўб.
ПАЙДА ж. Экспр. Пляткарка. Такую пайду, як яна, нідзе ня знойдзяш. Судабоўка Смал.
ПАЙКА ж. Устаноўленая мера, норма чаго. Цяпер кажуць норму жжаць, пайку, а мы жалі постаці. „Я ўжо сваю пайку жжала", — скажуць. Малмыгі Віл.
ПАЙМА ж. Пук. З лазьні лён паймамі выносілі. Ляшчынск Мядз.
ПАЙСЦІ зак. Шпарка расці. Ну й пайшлі мае бураке! Люба глядзець. Вялікая Вуса Уздз. Узяць кірунак. Гарбузэ пайшлі ў разору. Вялікая Вуса Уздз. Сысці. Чаму ты пашоў ад сваіх дзяцей і жонкі, адумайся! Вялікая Вуса Уздз. Уступіць. У трыццаць чацьвёртым годзе пайшлі ў калхос. Дрычын Пух. ◊ Пайсці з дымам — Згарэць. На папялішчы ляжалі курсаткі, недагаркі: хата пайшла з дымам. Палессе Мядз. перан. Марна прапасці. Што за жызьня даўней была, каб яна з дымам пайшла. Юнцавічы Віл. Пайсці нагамі ўперад — памерці. Вось ужо два гады, як ён нагамі ўперад пайшоў. Млечкі Віл. Пайсці на дзеці — выйсці замуж за ўдаўца з дзецьмі. А божачка, такая маладая на дзеці пайшла. Няўжо хлопца ня мела, што за мужыка пажылага зайшла?! Баяры Маладз. Пайсці на кладбішча (на могілкі) — памерці. Сусет мой хва
77 👁