над прасьценкам [над вокнамі, дзьвярамі]. Шутавічы Смарг.
ПАКРЫЎКА ж. Накрыўка, крышка. Вазьмі пакрыўку і закрый каструлю. Саланая Валож. І пакрыўка такая ш белінькая, як і рондыль, чыстая, бо на газі ўсё варыць. Якімаўка Круп.
ПАКРЫЎНАЯ ЖЭРДКА будаўн. Тое, што і падкроквеннік. Пакрыўная жэрдка выбіраіцца з танкаватага бярвеньня. Малмыгі Віл.
ПАКРЫХУ прысл. Пакрысе, па невялікім кавалачку. Вось вам хлеп, вось вам пакрыху сала. Літва Стаўб.
ПАКРЫШКА ж. Тое, што і пакрывадла. Купі там белага, хачу пакрышкі зрабіць. Рудня Лаг. У мяне ёсь дзьве вышытыя і дзьве цюлявыя пакрышкі. Дукора Пух. Пакрышкі бываюць куплёныя, а бываюць і сваёй работы, вышываныя ці вязаныя. Я сама вышыла сільна красівую пакрышку, красівымі цьвятамі. Рудня Чэрв. Тое, што і пакрыўка. Накрый каструлю пакрышкай, скарэй зварыцца. Рудня Чэрв.
ПАКРЭПНУЦЬ зак. Памерзнуць, здранцвець ад холаду. Бывала, як іду з Узды дадому, а марос, марос! І рукі і ногі пакрэпнуць. Кухцічы Уздз.
ПАКУДЗЕЛІЦЦА зак. Пакудлаціцца. Лён добра выляжаўся, на траве аш пакудзеліўся. Малмыгі Віл.
ПАКУЛЕЧКА злучн. падпарад. Пакуль. Й жыла адна, пакулечка замуж. Таўкачэвічы Уздз.
ПАКУЛЬНЫ прым. Выраблены з пакулля. Ткалі палатно с пакульных нітак, ішло на мяхі. Пакульныя вяроўкі, путы вілі. Бяларучы Лаг.
ПАКУМІЦЦА зак. Стаць кумамі. Пакуміліся па-сусецку і сваімі сталі. Нізок Уздз. Мы другі рас пакуміліся. Саланая Валож.
ПАКУРАЦІЦЦА зак. Моцна пасінець. Ад холаду цела пакураціцілася, зрабілася як курынае. Бясяды Лаг.
ПАЛ м. Тэмпература, гарачка. Такі пал у малога і ні спадае, прыдзіцца весьці ў шпіталію. Вішнева Валож. Малы захварэў, пал падняўся, дрэньчыцца, прыдзіцца, відаць, скорую вызываць. Забалоцце Смал.
ПАЛАВІНКІ мн. Насенная бульба, парэзаная папалам. Бульбу рэжуць на палавінкі, каб на насеньне менш пайшло, і садзяць палавінкамі. Забалоцце Смал.
ПАЛАВІННЕ н. Мякіна. Ты гэта палавіньня зьбяры да з картопляй замяшай курам, хай ядуць. Дукора Пух.
ПАЛАВІННІК м. Спец. Палова распілаванага ўздоўж бервяна. Калі вельмі тоўстае бервяно, то яго распілоўваюць папалам, атрымліваецца два палавіньнікі. Дукора Пух. Наш амбар складзены с палавіньнікаў. Рудня Лаг.
ПАЛАВІННІЦА ж. Той, хто валодае якой-н. маёмасцю ўдваіх з кім-н. Урабляям соткі ўдваіх сь сястрой, значыць, яна мая палавіньніца. Нізок Уздз.
ПАЛАВІЧКІ мн. Кулін. Разрэзаная папалам і звараная ў мундзірах бульба. Тата, ідзі есьці! Маці ўжо адвярнула палавічкі, высыпала ў міску. Мечаі Віл.
ПАЛАВІШНІК м. Тое, што і палавіннік. Распілаваць грубоя бервяно на палавішнікі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАЛАВІШНІК м. Уст. Запашнік. Палавішнік — тое ш самае, што й запашнік. У нас гавораць і палавішнік і запашнік. Нарач Мядз.
ПАЛАВЫ прым. Які мае адносіны да пола, у знач. 'палаткі, нары'. Ціпер у нас глухая сьцяна кажуць многія, а раней гаварылі палавая сьцяна, бо пры ёй палаці ляжалі. Ігрушка Круп. Які мае адносіны да пола ў знач. 'падлога'. Цяпер палавыя дошкі вузянькія робяць, кап прыгажэй выглядала. Мікалаеўшчына Стаўб. На палавыя доскі ідзе сасна. Бясяды Лаг. Есьлі палавыя доскі са стрыжнёвага лесу, то яны крэпкія і будзе крэпкі пол. Ігрушка Круп. Палавыя доскі павінны быць не таней сарака міліметраў. Хожава Маладз. Палавыя цьвікі 120 мм. Вязынка Маладз. Палавых цьвікоў нет, і ўся работа стала. Рудня Лаг.
ПАЛАЖЫЦЬ зак. Забіць, звесці са свету. Палажылі тады нашы немцаў процьму. Вялікая Вуса Уздз. Аўчарка тры ці чатыры кураняці палажыла. Дрычын Пух. Улажыць шчыльна што-н. і прыбіць цвікамі. Застаецца палажыць столь — і дзела с канцом. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАЛАЗІСТЫ прым. Цягавіты, здольны добра чуць і знаходзіць дзічыну. Мой цяперашні сабака не палазісты, не. Той мой сабака, што машына задушыла, той быў палазісты. Паплавы Бярэз.
ПАЛАЗОК м. С.-г. Дэталь плуга, якая слізгаціць па зямлі. На паласку ўвесь плух едзя. Вялікая Вуса Уздз.
ПАЛАМАТЫ дзеепрым. зал. пр. ад паламаць. Паламаны, паломаны. Ля канюшні кола старое ляжыць, сьпіцы ў ім паламатыя. Ляшчынск Мядз.
ПАЛАМАЦЬ зак. Сцерці (лён, каноплі). Ужо як паламаім, кастра большая асыпіцца, а меньшая астаецца. Белая Лаг.
ПАЛАМЯНКА ж. Кулін. Перапечка. Раніцай печ добра напалілася, дык я сваім паламянку сьпікла на скорую руку. Кроква Лаг.
ПАЛАНАЧКІ толькі мн. Апалушкі. Паланачкі ў нас гэта называюць. Малмыгі Віл. А я прыстроілася была ў паланачках дзіця мыць, вельмі зручна і спрытна. Пудзіцк Пух. Раней
78 👁