Старонка 27
◀ / 290 ▶
АНДРЫНА ж. Адрына. Андрына зусім раскідалася, і часу німа паправіць. Каменка Уздз. АНДРЭЙКА ж. Божая кароўка (Cocinella septempunctata). Андрэйка-калода, скажы, што зоўтра будзя — дошч ці пагода? Вялікая Вуса Уздз. Падумаіш, я нядзелю ўжо знаў, што андрэйка-салавейка з'явіўся. Чыжаха Бярэз. АНДУЛЯЦЫЯ ж. Завіўка. Зрабіла хімічную андуляцыю, красіва ёй. Палессе Мядз. Бач, з якой андуляцыяй прыехала з горада: галава — як у барана, уся ў кучаравых кацяках. Клетнае Барыс.; параўн. польск. ondulacja 'тс'. АНЖЫНЕР м. Інжынер. А цяпер, пажалуста, вучыся: і лёччыкі, і танкісты, і касманаўты ё, і анжыняра. А гэта ж усё нашы дзеці! Мікольцы Мядз. АНОДАСЬ прысл. Не вельмі даўно, калісьці. Анодась і Параска наша была маладой. Чыжаха Бярэз. АНТАБУС м. Аўтобус. Кажыць Александрына: „Злажу я с антабуса, дык устрачаіць сын зь нейкай: тожа вялікая, як сам, вочы намазаныя-намазаныя.' Язні Віл. Маладая сама ажно з Пастаў. Вясельле вялікае і там справілі; ну, а сяганьня прыехалі ад яе на двух антабусах. Язні Віл. АНТАЛАК м. Падваконнік. Пакрасіла я вясной анталакі ў хаце, а яны ўжо і аблупіліся. Кукалеўка Чэрв. АНТАЛЯЖЫ, АНТЫЛЯЖЫ толькі мн. Карункі. Анталяжы бываюць с усякімі ўзорамі: кольцамі, ромбікамі. Саланая Валож. Цяпер антыляжы купляюць, а раней усё самі вязалі. Рудня Чэрв. Панавязваем, бывала, антыляжаў на вячорках, дай паапшываем посьцілкі, ручнікі. Паплавы Бярэз.; параўн. фр. entoilage 'палатняная падшыўка'. АНТОНЫ толькі мн. Плады антонаўкі. Антоны так дасьпелі, аш сьвіцяцца. Каменка Уздз. АНЦІРАСАВАЦЦА незак. Цікавіцца. Зь дзевачкамі села, пагаманю, яны тут старыной анцірасуюцца. Пудзіцк Пух. АНЭГДЫ прысл. Нядаўна, два-тры дні назад. Анэгды ўзяла яна маю пянькоўку, а сёньня зімна, я й сама завязала б. Навасёлкі Валож.; параўн. польск. onegdaj 'тс'. АНЬ-АНІ прысл. (звычайна з адмоўем). Зусім, ніколькі. Фашысты прышлі, хату спалілі. Усё згарэла: й хата, і ўсё чысьцінька. Ні кароўкі, ні вяроўкі, нічога ань-ні, як стаю! Мядзел Мядз. АНЯГОЖ прысл. А няўжо ж. — Надзя, а Надзя, у кіно пойдзіш? — Анягош. Касцюкі Барыс. АНЯЖ прысл. Тое, што і анягож. — Ты на схот пойдзіш? — Аняж. Халопенічы Круп. АПАВЕДАЦЬ незак. Гаварыць абы-што, несці лухту. Галава не ведае, што язык апавздае. Слабодка Стаўб. АПАДАЦЬ незак. Рабіцца азызлым, вялым (пра цела). Перахварэла я, дык цела апала — ні тых мысцаў, ні той сілы, усё калоціцца. Дрычын Пух. АПАЛАЕЧКІ толькі мн. Апалушкі для ачысткі круп у хатніх умовах. Некалі як стаўчэш крупы ў ступе, так у апалаечкі высыпаеш, апалаеш іх, чысьціш. Саланая Валож. АПАЛАНКІ толькі мн. Тое, што і апалаечкі. Апаланкі ў мяне ёсьць яшчэ даўнейшыя. Хожава Маладз. АПАЛІВА ж. Глыбокая патэльня; гусятніца. Поўную ж апаліву мяса насмажылі, бульбы наварылі, капустачка, агурочкі. Ото пад'елі! Восава Мядз. АПАЛІНЫ толькі мн. Адыходы пры апаланні. Многа апалінаў? Занясі курам, хай перабіраюць. Саланая Валож. АПАЛОЙКА ж. Галоўка кіслай капусты. Вельмі ўсе любяць у нас апалойкі, дык на зіму паставілі вялікую бочку квасіцца. Караваева Пух. АПАНЧА ж. Доўгае і шырокае, не дастасаванае да фігуры адзенне. Няўжо ты ў гэтай апанчы ў людзі пойдзяш? Калініна Дзярж.; параўн. польск. oponcza 'від шырокага плашча'. АПАРАСІЦЦА зак. Ашчаніцца. Сучка апарасілася, але ўсе шчаняты паздыхалі. Вецярэвічы Пух. АПАРНЯ ж. Зямлянка, у якой адпарвалі матэрыял на абады. У зямлі апарня выкапана. Там паложаць пол, напхаюць палак і цэлаю ноч паляць унізі, кап палкі распарыліся; тады гнуць абада. Цялякава Уздз. АПАРОЦЬ зак. Адшукаць, выпараць. Ну й хто ж гэта думаў! Так добра схавала, а ён апароў! Княгініна Мядз. АПАРШЫВЕЦЬ зак. Пакрыцца болькамі. Апаршывеў саўсім, паселі болькі на целе, рады ні даць. Ляшчынск Мядз. АПЕЛЬКА ж. Уст. Пятля, дужка з шнурка або нітак. Прышый, дачушка, апельку ў каўняры. Саланая Валож. АПЯРАЗАЦЬ зак. Груб. Ударыць. Такая памаўзьлівая карова, аж бацька не стрымаўся і з усёй сілы апяразаў пугай. Палессе Мядз. Ня чапай ты яе, а то як апяражу папругаю, дак атстаняш. Дукора Пух. АПЯШАКА прысл. Пеша. Так надаела на курорці, што, здаецца б, апяшака пашла дадому. Цялякава Уздз. АПІКУР м. Зневаж. Гультай, абібок. Што ж гэта за апікур такі, ні грама ня хоча рабіць. Гумны Круп. Во дзе апікур! Ходзь бы вышаў ды дзе на вуліцы пасядзеў, вочы пранёс бы свае. І як не абрыдзяе дома сядзець! Халмоўка Барыс.; параўн. літ. apikula 'тс'. АПІННЯ ж. Рэпутацыя. Заслужыў ён тут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 290 ▶