Старонка 26
◀ / 290 ▶
АКІСАЦЬ незак. Скісаць. Малачко сьвежанькае, абедняе, у хаце яно акісае, а як у кладовачку вынясу, дык не. Бясяды Лаг. АКЛІНАВАЦЬ зак. Замацаваць з дапамогай кліноў. Шупляда змацуецца, звяжацца, гады яе ўстаўляюць у сьцяну. Пасьля акліноўваюць драўлянымі клінамі — і можна раму ўстаўляць. Саланая Валож. АКОНАМ і АКУНОМ м. Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Аконам пры пану быў, нехта накшталт прыганятага. Бяларучы Лаг. Панскі аконам у палацы жыў. Каменка Уздз. Тады пан сказаў свайму акуному, каб ён схадзіў у вёску папытоўся, чаму мужыкі ня йдуць на работу. Забар'е Віл.; параўн. ням. Ökonom 'тс'. АКОРКА ж. Акорванне. Цяпер у калхозя ня робяць акоркі, а раней, як зрубіў, далжон пні пакарыць. Нізок Уздз. АКОЦЦЕ н. Зб. Ячменныя асцюкі. Акоцьцем вочы запарушыў. Пруды Стаўб. АКРАВАК м. Адарваная палоска лыка, абрывак. Ды як пойдуць у танцы, дык акраўкі гэтыя ляскаюць, ат лапцей анучы матляюцца. Дрычын Пух. Лапці на акраўкі гэтыя паробяцца, аш пальцы ўсе відаць. Белае Пух. АКРАЙКА ж. Лента. Раней дзяўчаты косы насілі, у косы такія прыгожыя акрайкі запляталі, а цяпер дык нейкія стрышкі робяць. Рудня Лаг. АКРАМЕСАК м. Абрэзак з бакавой паверхні лыка. Дзяруць лыка, ганяюць акрамескі, кроюць на роўныя палоскі і плятуць лапці. Шавярнічы Бярэз. АКРОМ прыназ. з родн. Акрамя. Дык пан кажыць: „А найбагацей, акром мяне, нікога німа". Лубень Віл. АКРОПЧЫК м. Памянш. да акроп 'кроп'. У гародзі ў міне акропчыку многа. Каменка Уздз. АКРУМЕЛЬ м. Заал. Пячкур (Gobio). Акрумлямі любіць паласавацца і самая смачная рыба — ванґоры. Мікольцы Мядз. АКРУТНЯ ж. Заварацень. Запраглі каня й паехалі, а ў дарозе акрутня зламалася. Малмыгі Віл. АКРУЦІЦЦА зак. Абкруціцца. Тады ўжо перапранаюцца ў цыганы. Надзенуць кажух, акруцяцца вялікімі халатамі, шапку, палку ў рукі, а цыганка зробіць такое о дзіця, возьмя яго на рукі, тое дзіця трасе й сварыцца зь ім. Таўкачэвічы Уздз. АКТАР м. Гектар. Тады пан прадаець зямлю, купілі мы тры актары. Восава Мядз. У таго, за каго выходзіла [замуж], актараў пяць зямлі было. Вішнева Валож. АКУНОМ гл. аконам АКУРАТ прысл. Якраз. А такой бальніцы акурат і няма. Дрычын Пух. АЛАЛОЎНІК м. Абрад. Валачобнік. Увечара хадзілі алалоўнікі, пілі пад вокнамі песьні, скрыпку ўзяўшы з сабой. Славічы Мядз. АЛЬВАС м. Алоэ, альяс (Aloe). Альвас хатні — алое гэта. Няровы Валож. АЛЬНЯНЫ прым. Ільняны. Альняная рубашка летам хороша і здорова. Жацерава Стаўб. АЛЬХОВІК м. Настой з альховай кары. На альховік яшчэ летам кару дралі. А потым сушылі, а зімой у вар кідалі, парылі, давалі атстоіцца — вот і краска. У альховік ніткі кідалі, каб на жоўтае пакрасіць. Задор'е Лаг. АЛЬШЭЎНІК, АЛЬШЭЎНІЧАК м. Альховы лес, альховыя кусты. Салаўі пры кустох жывуць, каля ручая, дзе альшэўнічак ці лаза, бывая, што ў садок прылятаюць. Бясяды Лаг. Там выгарышча, саўсім нічога ні расло, а зарас альшэўнік разросься. Пількаўшчына Мядз. АЛЯКТРЫЧКА ж. Электрычка. Стала хадзіць аляктрычка, добра нам стала. Дрычын Пух. АМАРЫКАНКА ж. Гатунак ранняй бульбы. Амарыканкі многа ні садзім, трохі для сябе саміх садзім у гародзя. Трыгузі Віл. АМБА. Ужываецца ў знач. „канец", „смерць". Думаў, што маёй бабе амба будзе. Дрычын Пух. АМЕТНІК м. Прыбудова да гумна на амеці і мякіну. Мы ў адном аметніку мякіну дзяржалі, а ў другом — амеці. Цялякава Уздз. АМЯЛЛЕ н., толькі адз. Адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай. Пасядзі на амяльлі, ні мяшай. Пруды Стаўб. АНАДОЕ прысл. На днях, гэтымі днямі. А што вы думаеце, мы анадое і ў Мінск з канцэртам езьдзілі! Ляхавічы Дзярж. АНҐЕЛЬКА ж. Мед. Рахіт. Як анґелька [ці знаяш ты, што 'та анґелька? Эта хвароба дзіцяча — ношкі слабянькія, а жывот велькі, рахіт па-вашаму, па-вучонаму], дак як анґелька нападзе на дзіця, зьбіраюць с крышы зялёнінькі такі мох [але цяпер тога моху й няма, бо крышы саломай ні крыюць], параць, мая ты, і па повяс садзяць папарыцца. Забрэжжа Валож.; параўн. польск. choroba angielska 'тс'. АНҐЕЛЬСКАЕ ШВО крав. Двайное шво. Анґельскае шво моцнае, ім некалі толькі дарагія сукенкі шылі. Вішнева Валож. АНҐЕЛЬШЧЫНА ж. Англія. Пятрок у вайну папоў у Анґельшчыну, там і застоўся. Дукора Пух. Парк, разбіты па-англійску. Пры пану анґельшчына была вялікая, нават грыбы і ягады расьлі. Дукора Пух. АНДАРАЧКОВЫ прым. Андарачны, вытканы ў палосы. У нас адна як выходзіла замуш, дарыла ягоных сясьцёр андарачковымі спадніцамі. Рудня Валож. АНДАРАЧОК м. Памянш. да андарак. Пашыіш, бывала, зрэбны андарачок, і то якая радасць. Зарэчча Стаўб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶