АДЫМАЛКА ж. Тое, што і адстаўніца. Вазьмі адымалку ды аццадзі скоранька бульбу. Пранчэйкава Маладз. Ня помню, дзе адымалку дзела. Аўгустова Валож.
АДЫМАЧ м. Тое, што і адстаўніца. Саган з бульбаю прыкрываюць атымачам, як бульбу аццэджваюць. Бясяды Лаг.
АДЫМАЧКА ж. Тое, што і адстаўніца. Ні люблю я сусеткі за язык, што любя абгаварыць другіх. На другіх усё відзя, а што сама спадніцу адзеўшы, ласьне кажучы адымачку, етага ня відзя. Забрэжжа Валож.
АДЫХОДЫ толькі мн. Пакіданне сям'і. Ні гэных прочак, ні гэных адыходаў кап калі... Абінна што, дык паплачу, і ўсё на гэтым. Язні Віл.
АД'ЯДА ж. Неадабр. Надакучлівы чалавек. Во ўжо йдзе гэта ад'яда, атравіць увесь вечар. Рудня Валож. Ён чалавек як чалавек, затое жонка — ад'яда сэрца. Язні Віл.
АЖНА часц. Аж. Ат, ат тваёй гаворкі ажна млосна робіцца. Клетнае Барыс.
АЖЫВАЦЦА незак. Багацець, разжывацца. Ужо нам і добра стала, ужо німношка і хлеп быў, і соль, і сахар, і тавару дадуць якіх метраў сколькі для дзяцей і для саміх. Ну, так от і ажываліся. Чырвоны Пасёлак Пух.
АЖЫВЕЦ м. Жывая прынада для рыб. На ажывец хутчэй рыба пойдзе, чым на хлеп. Чыжаха Бярэз.
АЖЫЦЦА зак. Пабагацець, абжыцца. Плацьця мы насілі свае работы да калхозу, а ў калхозя мы ўжо ажыліся, сталі з магазіна мацяр'ялы набіраць ды плацьці нажываць. Чырвоны Пасёлак Пух.
АЖЭВІСТЫ прым. З чорнымі пражылкамі (пра рэдзьку). Ёсць простая рэцька і ажэвістая. Хожава Маладз.
АЗДРУБАЛАК м. Трэска, аскепак. Нашага дохтара ўночы завезьлі ў бальніцу: аздрубалак адляцеў ад палена і папаў у вока. Пруды Стаўб.
АЗІМКА ж. Азімая пшаніца. Што на зіму сеюць пшаніцу, дак гэта азімка. Цялякава Уздз.
АЗНОЎ прысл. Зноў. Азноў сабраліся плёткі плесьці. Забрэжжа Валож.
АЗУЗЛІВАТЫ прым. Азызлы, хваравіта апухлы. Яна некая была як азузьліватая. Цялякава Уздз.
АЗЫРНУЦЬ зак. Шчыльна прыціснуўшыся да паверхні, размясціцца на ёй з усіх бакоў. Усе мы ляглі. Азырнулі той мох, у вадзе паклаліся і дзяцей паклалі, а мамка мая ні хоча класьціся. Чырвоны Пасёлак Пух.
АЗЯЦЬ зак. Узяць. Мама мяне азяла дамоў, кажыць, дзе буду я, там будзіш і ты. Замошша Віл. А дзядзька быў мой, ён азяў гэты абрас, гэтыя шчэпачкі, этае усё, аднёс на гарот, азяў сярнічку патпаліў і запаліў. Залазоўе Віл. Навошта ты ў мяне грошы азяў сам, ці ш ты папрасіць ня мох? Юр'ева Смал. Дзет азяў вядро і пашоў вады. Лубень Віл. Трэба жаць ісьці, трэба нясьці і калыску, і дзіцё гэта нясьці, і трэба есьці збан які азяць — халадніку ці там малака. Сцешыцы Віл.
АЙДЗЕ злучн. Дзе. От мой сусет і кажа адзін, пайду я глядзець у тоя места, айдзе гэта дзіця плача. Вот ён пашоў. Ішоў, ішоў і дайшоў да таго места, айдзе гэта дзіця плача. Чырвоны Пасёлак Пух.
АЙ-Е-ЕЙ выкл. Ужываецца для выражэння здзіўлення, захаплення. Тады купілі плух, ай-е-ей, як добра плугам араць, вот добра араць, дык ай-ей як. Ластаянцы Валож.
АЙ-ЕЙ выкл. Тое, што і ай-е-ей. Брат мой жаніўся, дык я гэты касьцюмчык як адзела тканы, так хораша, дык ай-ей як. Ластаянцы Валож.
АЙ-ЕЙ-ЕЙ выкл. Ужываецца для выражэння цяжкіх перажыванняў з адмоўнай ацэнкай з'яў рэчаіснасці. Кросна выткала, назаўтра жаць пашла. А жніва гэта — божачка мілы, ай-ей-ей. Ластаянцы Валож.
АЙ-ЁЙ выкл. Ужываецца для выказвання здзіўлення, захаплення, радасці. Тады [бабы] кажуць, ай-ёй, от Крыстыніна палатно харошая. Тонінькая, ды ні блізначкі, нічога. Ластаянцы Валож.
АКАЗАЦЦА зак. Падаць вестку аб сабе, вярнуцца. Дачку замуш аддала, цяпер старшым бугалтарам робіць, а муш так і не аказаўся пасьля вайны. Гілікі Валож.
АКАЛЕЦЬ зак. Астыць (пра страву). Ну дзе ты там? Ідзі есьці хутчэй, бо ўжо акалела бульба. Дубрава Маладз.
АКАНАЎЛЕНЫ дзеепрым. зал. пр. ад аканавіць 'абнесці канавамі'. Цяпер у калгасе поле кругом аканаўлена, паганяюць такія разоры, каб вада сьцякала. Бытча Барыс.
АКАНОМ м. Абрад. Цура або крупнік на памінках. Аканом даюць толькі на памінках, калі чалавек памрэ. Бяруць ваду, салодзяць, крышаць туды булку (быў поп, поп ваду сьвенціць, а не, то ўліюць вады якой сьвянцонай) і падаюць. Ядуць патроху ўсе, па вочарадзі. Але цяпер ужэ гэтага німа. Німа. Бяларучы Лаг.
АКАНЧАЛЬНА прысл. Канчаткова. Не можам ніяк аканчальна выявіць яго адносіны да людзей. Мядзел Мядз.
АКАРАЦЬ незак. Знімаць кару. Мушчыны акараюць бярвеньні, а я послала Толю ў магазін: купіць жа чаго трэба. Вішнева Валож.
АКЕНЕЧКА н. Ваконца. Паглядзі ўв акенечка, дзе прадуць дзевачкі. Дукора Пух.
АКІДАЦЦА зак. Нарадзіць. А Марыя ш тая яшчэ не акідалася? Яшчэ ходзіць? Савоні Стаўб.
АКІНУЦЬ зак. Адрачыся. Мусіць ён добры быў, калі ўся радня акінула. Цялякава Уздз.
90 👁