добрую апіньню. Грабёнка Чэрв.; параўн. польск. opinia 'тс'. АПІСАЦЬ зак. Ссекчы (скуру на пісягі). ▽ Ах, кап табе чорт скуру апісоў! Вялікая Вуса Уздз. АПКА ж. Тое, што і а п е л ь к а. Не можа, гультаіна, апку зрабіць у спадніцы — ходзіць са шпількай. Варняны Астр.; параўн. польск. haftka 'тс'. АПЛАВАЧКА ж. Памянш. да аплаўка. Алі ёсьціка і малінькія аплавачкі, гэтыя дык такія нісмашныя. Нядаль Барыс. АПЛАВІЧНІК м. Бат. Сушаніца (Gnophalium L.). Аплавічнік расьце ў сырым месцы — беразе ракі, возера, на нізкіх агародах. Траву вырываюць с карэнчыкам і сушаць, п'юць пры даўленьні. Ігрушка Круп. АПЛАЎКА ж. Бат. Сыраежка (Russula). А болей за ўсіх аплавак. Як дзеўкі на сьвята ў сукенках, так і аплаўкі — і красныя, і сінія троху, і зялёныя. Нядаль Барыс. АПЛЭВУХ м. Зневаж. Някемлівы, няспрытны чалавек. Аплэвух ты, апусьціў крыльля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах. Дукора Пух. АПЛЯСКАЦЬ зак. Прыбіць лапатай разоркі. Ускапала перш, а тады апляскала разоркі, грады заўтра садзіць буду. Ляхавічы Дзярж. АПЛЯТАНІК м. Збанок, гаршчок, аплечены дротам. Малако вазьмі вунь там, у аплятаніку стаіць. Брадок Мін. Я тожа насіла бацьку есьці ў аплятаніку, як ён на трактары рабіў. Аздзяціцы Барыс. АПОЛІНЫ толькі мн. Тое, што і апаліны. Аполіны ляцяць, я ш кажу, а груца астаецца. Хожава Маладз. АПОЛУШКІ толькі мн. Тое, што і а п а л ае ч к і. Вазьмі ў цёткі аполушкі. Пруды Стаўб. АПОНА ж. Камера на кола веласіпеда або аўтамашыны. Во, прабіла апону, трэба заклеіць. Горкі Стаўб. Недзе на палавіне дарогі апона лопнула, прышлося нават вярнуцца. Круці Мядз.; параўн. польск. opona 'тс'. АПОРА ж. Корм скаціне з мякіны, мукі, сянное пацярухі. Апору кароўцы трэба занесьці, а то астыне на холадзе, прыдзецца сячы гэтую мякіну сякерай. Узгурск Чэрв. АПОРКІ м. 1. Стары зношаны абутак. Лепій ні чуць, ні відзяць таго, што рабілася! Баяліся карнікаў як агню, як увідзя фашыста, так босыя ногі чуць справіцца ўсунуць у апоркі якія — і ў кусты. Бяларучы Лаг. 2. перан., зневаж. Недарэка. Я ўжо апорак, а яна — з апорка вон: ні зрабіць, ні сказаць ня ўмея. Дукора Пух. АПРАВІЦЬ зак. Адгарнуць пясок з засыпанага карча бульбы. А тады паганялі бульбу і аправілі. Ратуцічы Барыс. АПРАНАХА ж. Верхняя вопратка. Надзень тую апранаху, у ёй працаваць добра. Літва Стаўб. Падымі апранаху, усядно ш ты яе адзеняш. Дукора Пух. АПРАНІК м. Пранік. Як пойдзем абіваць лён — кожнаму па апраніку. Толькі стук нясецца. Саланая Валож. АПРАНІХА ж. Тое, што і а п р а н а х а. Адзень якую-небудзь апраніху, а то ноччу холадна будзе ехаць. Дубрава Маладз. АПРАТАК м. Вопратка, верхняе адзенне. Апратак заўсёды вешай на вешалку, ня будзе пакамечаны. Палессе Мядз. АПРАТАЦЬ зак. Апратаць, прыбраць. Спачатку трэба хату апратаць, а потым ужо гасьцей чакаць. Войраўка Пух. АПРАТКА ж. Тое, што і а п р а т а к. У нас апратка ў вайну была сваёй работы. Малмыгі Віл. АПРОЧ, АПРЫЧ прысл. Паасобку. Сын з бацькам жывуць апроч. Палессе Мядз. Ой, і не кажыце! Як з бацькам пасварыліся, дык апроч жывуць. Палачаны Маладз. Пачасься аткладзём апрыч, камлі апрыч, вярхі апрыч, патрап'я апрыч. Тады прадзём. Рубяжэвічы Стаўб. АПРУК м. Вяпрук. Добрага ўкармілі апрука, калоць пара. Бясяды Лаг. АПРЫЧ гл. апроч АПСАРДАК м. Лапсардак, пінжак. Апсардак на ім як на калу вісіць, так ужо схуднеў. Дубрава Маладз. АПУСНЫ прым. Неахайны. Ну й апусная яна! У хаце гразна, сені рашчыніць і куры ходзюць. Бясяды Лаг. АПУСТОШЫЦЬ зак. Абабраць. Апустошыла мяне ўсю, усё дачыста забрала. Дукора Пух. АПУСЦІЦЦА зак. Асесці, панізіцца. Нешта дзьверы апусьціліся, ні зачыніць, ні аччыніць камору. Савоні Стаўб. АПУСЦІЦЬ зак. Занядбаць, не ўдзяляць увагі. Я хацела сказаць, які ты сам, такія й твае дзеці будуць! Дзяцей глядзіш, а матку родную апусьціў, але стрымалася, іншым разам скажу. Савоні Стаўб. АПУХА ж. Дошкі па краях страхі. Апухі прыбіваюць ва ўсякай страсе, ні толькі саламянай. У апухах розныя цацкі ёсь, але гэтыя цацкі рабіліся можа сто гот назат. Бяларучы Лаг. АПУШЧАНЫ прым. Занядбаны, такі, ад якога адвярнуліся людзі. А гэты Язэп [памёр небарака] быў чалавечык, сказаць па праўдзе, нейкі апушчаны ў вёсцы, нейкі быў хто яго ведыіць які. Залазоўе Віл. АПУШЧЭЙ ж. Неахайніца. От апушчэй гэты, сукенку сабе памыць лянуецца. Ляхавічы Дзярж. АПЫЛЬ м. Месца, дзе праводзілі пераклічку вязняў. Як толькі што-нібудзь случыцца — яко там біспакойства, хто што зробя, то абізацільна кару ўстанавіць на чатыры часы, эта мы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁