Старонка 264
◀ / 290 ▶
Столь, к прымеру, трэба падлёсваць, а не — рассохнецца, будзе сыпацца са столі, са шчылін. Малмыгі Віл. ПАДЛІЖНІК м. Ліслівец. Ні бачыла мушчын такіх падліжнікаў! Во ўмея, дык умея. Бясяды Лаг. ПАДЛІЖНІЦА ж. Жан. да падліжнік. Яна вот падліжніца! Мужык ёй ніпачом, брыгадзіру маргне, ёй і каня дадуць у першую вочараць. Бясяды Лаг. ПАДЛІЗА м. і ж. Тое, што і падліжнік. Падліза добры, паддобрыцца, і мушу ўступіць. Хожава Маладз. Хай будзе так. Думаеш, я не ведаю, што ты добрая падліза? Бытча Барыс. Колькі б разоў мы ні сварыліся, а яна, гэта падліза, першая прыбяжыць мірыцца. Дукора Пух. ПАДЛІЗАЦЦА зак. Паддобрыцца да каго-н., умець падысці. А што ты сьмяесься?! Яна ўмее падлізацца да каго хочаш. Хожава Маладз. Як бачыш, падліжацца к любому, ці к свайму, ці к чужому. Нізок Уздз. ПАДЛІЗВАЦЦА незак. да падлізацца. Хожава Маладз. ПАДЛІЗНІК м. Тое, што і падліжнік. Падлізьнік ты, Міша, я ні баюся сказаць табе гэта ў вочы. Турэц Чэрв. Падлізьнік заўсёды сябра знойдзе. Малмыгі Віл. ПАДЛІЗНІЦА ж. Тое, што і падліжніца. Турэц Чэрв. ПАДЛІЎКА ж. Вадкае арганічнае ўгнаенне. Какарузу ці бручку падліваюць жыжай — гэта падліўка. Бытча Барыс. ПАДЛОГА ж. Стажар'е, памост пад стог. Мой сягоньня падлогу пад стогам на Падлужжы раскідаў, дык казаў, сто мышэй на вілы ўспароў. Янушкавічы Лаг. Насціл з бярвенняў у мосце. Падлога ў мосце — гэта тоўстыя бярвенні, якія ляжаць на перакладзінах і па якіх езьдзяць і ходзяць. Ігрушка Круп. ПАДЛОГА ж. Падлога. Ходнікі ткалі з гэтага лёну, каторы горшы, кудзеля горшая, ткалі пасьцяліць на падлодзы. Пузыры Мядз.; параўн. польск. podłoga 'тс'. ПАДЛОЖНЫ прым. Прызначаны на падлогу. Падложныя дошкі — гэна дошкі, з якіх робяць подлогу. Малмыгі Віл. ПАДЛОЖЫНА ж. Маснічына. Падложыны пагнілі, трэба новыя палажыць. Жораўка Пух. Згніла адна падложына ля падмурка, бо вельмі сыра было. Кукалеўка Чэрв. Падложына нешта ўгінаецца, як нагой ступіш. Пруды Стаўб. ПАДЛОЎЧЫ м. Уст. Старшы егер; чалавек, што кантралюе паляванне. Падлоўчы і кантраляваў паляваньне і начальнік быў. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАДЛЫССЕ н. Надсек знізу чаго-н. Бес падлысься ніхто бервяна ні ложыць у сьцяну, падлысьсе робяць, каб яно добра ляжала, не круцілася, не скочвалася. Ігрушка Круп. ПАДЛЮГА ж. і м. Тое, што і падла. А-а-а, кажу, пачакай жа, падлюга, у нас жа ёсь участковы. Я ш табе паламлю дзьверы, пажджы! Залазоўе Віл. ПАДЛЯЦЕЦЬ зак. Падбегчы подбегам; імкліва збегаць. Дзе йду, дзе падляту, дзе йду, дзе падляту — такая лёхкая была. Баяры Маладз. Падляці ў краму, там файныя марынаркі прывязьлі, кажуць, зраня ясёнкі былі. Вішнева Валож. ПАДЛЯШЧОЎКА ж. Заал. Падлешчык, моладзь ляшча. — Клююць падляшчоўкі? — А табе што? Зматвайся адгэтуль! Паплавы Бярэз. ПАДЛЯШЧЫК м. Заал. Тое, што і падляшчоўка. Нечым падляшчык падобны да ляшча. Вецярэвічы Пух. ПАДМАЗАЦЦА зак. Увайсці ў ласку ліслівасцю; паддобрыцца. Ён умея падмазацца да начальства, у яго раз-два гэта палучаяцца. Хожава Маладз. Што, падмазацца хочаш? Нічога ня выйдзе. Зайцы Чэрв. ПАДМАНІЦЬ зак. Падмануць. Стары ўжо чалавек, а падманіць нічога ня стоіць яму, не заўважыш дажа, як падманіць цябе. Дукора Пух. Другі ўжо так, бывае, падманіць, што нідзе і праўды ня знойдзіш. Малмыгі Віл. ПАДМАЦВАЦЬ незак. Тое, што і падглядаць. Учора я на чыгунок маладой бульбы падмацала. Забалоцце Смал. Бульбу падмацваюць, дзе большанькая. Нізок Уздз. Можа хто й падмацвае, я-то не разрашаю лазіць бес пары. Ляхавічы Дзярж. ПАДМЕСЦІ зак. Жарт. З'есці ўсё да астатку. Мы селі падвячоркаваць, што смачна, што нясмачна, усё падмялі: хто агурца хапіў, хто што, так ужо наеліся. Калініна Дзярж. ПАДМЕЦЦЕ н. Пагода з лёгкім сняжком на астатку зімы. Падмецьця — будзя вясна. Паплавы Бярэз. ПАДМЁТКА ж. Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні. Цяпер, калі трэба падмёткі падбіць, у камбінат нясі, у магазінах падмёткаў ня знойдзяш. Нізок Уздз. ПАДМОІНА ж. Пячора. На Бярэзіне ёсь падмоін многа. Бытча Барыс. ПАДМОСЦЕ н. Яма пад падлогай. У падмосьця сыплім картоплі. Сырмеж Мядз. ПАДМОСЦІ мн. Часовае рыштаванне з дошак. Бес падмосьцяў няёмка рубіць, зруп высокі. Забалоцце Смал. ПАДМУРОВАК м. Фундамент. Хату пачалі строіць, падмуровак заклалі. Юшкаўка Віл. У нас падмуровак ніскі, дык трэба падымаць хату. Зазерка Пух. ПАДМУРОЎКА ж. Тое, што і падмуровак. Наша хата ніская, але падмуроўка вялікая, дак і хата здаецца вялікаю. Цялякава Уздз. Цэлы гот ясьлі рабілі. Падмуроўку па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶