Старонка 263
◀ / 290 ▶
ПАДКАЧАЦЬ зак. Падгадаваць, падрасціць. Парася куплю, падкачаю яго да вясны, а вясною куплю другога. Сакольшчына Уздз. Дзесяць дзяцей было, і ўсіх паткачала. Дрычын Пух. ПАДКІ прым. Ласы, прагны. Ого! Ён вельмі паткі да чужога, а свайго чаго папрасі, на кіпець не дась. Прудзішча Лаг. ПАДКІНУЦЦА зак. Падаючы, трапіць куды-н. Ці чулі, жаначкі?! Чалавек на станцыі пат поест паткінуўся. Дрычын Пух. ПАДКЛАДАЧКА ж. Кулін. Верашчака. Бліны макаюць у паткладачку, кап смачней было. Дрычын Пух. ПАДКЛАДКА ж. Стал. Драўляная пласцінка, якую падбіваюць пад лязо сталярных інструментаў. Патклатку трэба падбіць, каб жыляска мацней сядзела, а то здрэгае ў руках рубанак. Саланая Валож. Бес патклаткі жаляска ня будзе трымацца. Дукора Пух. ПАДКЛАСЦІ зак. Тое, што і падагнуць. Паткласьці трэба сукенку, каб была карацей, а то надаела доўгая. Бясяды Лаг. Гэтыя клёшныя плацьці паткладаць трэба ўмець, каб не зьвісалі зубамі. Ляхавічы Дзярж. ПАДКЛЕЙКА ж. Шав. Падкладка пад халявы або перады ў абутку. У мяне былі хромавыя боты і белая патклейка. Дукора Пух. Бываюць галянішча і бес патклейкі. Нізок Уздз. ПАДКЛУЦАНКА ж. Кулін. Тое, што і падкалотка. Вялікая сям'я, яды мала, нейкай патклуцанкі там зробяць, я сербану і пабегла. Лоск Валож. ПАДКОВА ж. Круглы бязмен са стрэлкамі. У паткові ёсьць стрэлкі і нумяра, там такія точачкі стаяць. На паткові больш сямі кіль ні зважыш. Вязынка Маладз. Лён некалі важылі патковай. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАДКОПЫВАЦЬ незак. Тое, што і падглядаць. Іншыя бабы ўмеюць паткопываць, а я паткопываць ня ўмею, мне трэба сусём капаць. Малмыгі Віл. ПАДКРАПІЎНІК м. Заал. Крапіўнік (Troglodytes troglodytes). Паткрапіўнік маленькі шустранькі, с кароткім тарчком хвосьцікам, нападоб'е сініцы птушачка. Саланая Валож. ПАДКРОКВЕННІК м. Будаўн. Тоўстая жэрдка, якая кладзецца па кроквах уверсе ўздоўж дома. У нашай дзярэўні паткроквеньнікі толькі здаўна клалі, цяпер не кладуць. Бытча Барыс. ПАДКРОКВЕННІКІ толькі мн. Бярвенні ў апошнім вянку зруба над бэлькамі. У паткроквеньніках заразаюць праёмы, кап ставіць кроквы. Бясяды Лаг. ПАДКРОКВЕННЫ ВЯНОК будаўн. Які мае адносіны да крокваў. Канчалі п зруб, дык на паткроквенны вянок лесу не хапіла. Забалоцце Смал. Сёньня палажылі падваконны вянок, а дні прас тры — паткроквенны паложым. Дукора Пух. ПАДКРУП'Е н. Дробныя грэцкія крупы. Суп вараць смашны з малаком або мясам с паткруп'я. Кукалеўка Чэрв. ПАДКРУЦІЦЦА зак. Падлезці. Мы падкруціліся пад кустэ, а ён лесьці туды пабаяўся. Дрычын Пух. ПАДКУРАЧ м. Дымар. Падкурач у мяне свой, стаіць у хаце. Пруды Стаўб. ПАДКУРАЧКА ж. Зб. Гнілыя трэскі, якімі дымяць пчол; гнілушкі. Падкурачку закладваюць у дымар, падпальваюць і дымяць. Пруды Стаўб. ПАДКУРАЧЫ мн. Тое, што і падкурачка. Паткурачы — гнілыя такія аскабалкі, іх распальваюць і паткурваюць пчол, дастаюць мёд. Пруды Стаўб. ПАДКУСВАЦЬ незак. Даносіць на каго-н., удаваць. Цяшка было: час неспакойны. І людзі злыя былі, паткусвалі адзін аднаго. Дрычын Пух. ПАДЛА ж. і м. Лаянк., груб. Нікчэмнасць, нягоднік. Што мне рабіць?! А-а-а, кажу, падла ты, такі-гэтакі, чаго ты прышоў! — Я прышоў, кап ты маёй жонкай стала! Залазоўе Віл. ПАДЛАБУНІЦЦА зак. Паддобрыцца, падлізацца. Падлабуніўся да маткі, паддобрыўся, атшыў братоў — і доіць яе, як хоча. Хожава Маладз. ПАДЛАЖЫЦЬ зак. Крав. Тое, што і падагнуць. Падлажыла сінюю спадніцу, а то занатта доўгая была. Мікалаеўшчына Стаўб. Во ўдаліца ў мяне! Як адложыцца сукенка, так і ходзіць, не падложыць. Ляхавічы Дзярж. ПАДЛАЖЫЦЬ зак. Цясл. Замяніць ніжні вянок будынка. Нашай хаце пачынка патрэбна. Трэба падлажыць новыя падрубы і замяніць вокны, а то гэтыя спарахнелі. Ляхавічы Дзярж. ПАДЛАМОЎНІК м. Заал. Птушка з атрада вераб'іных. Падламоўнікі, яны пад віт вераб'я. Рудня Лаг. ПАДЛАСІЦА ж. Заал. Ласка (Mustela nivalis). Падласіца сама тоўсцянькая, а пат чэраўцам белая. Цялякава Уздз. ПАДЛЕГЧЫ зак. Падкаціцца, выклікаць прыхільнасць у жанчыны. Сястра была песяньніца, гаваруха. Ён падлёх, падлёх — і смуціў яе. Вецярэвічы Пух. ПАДЛЕПА ж. Ткац. Узор няправільны. Іншы раз падлепа наверсе ўскоча, не на тых панажах паходзіш. Завішына Лаг. ПАДЛЕС м. Зб. Падлесак. Падлес — гэта маладыя дрэўцы ў лесі. Нізок Уздз. ПАДЛЕГКА ж. Палёгка, дапамога. Дзіва што, падлёхка ёсць, дык рукі ні баляць. Вялікая Вуса Уздз. ПАДЛЁСВАЦЬ незак. Цясл. Канчаткова падганяць дэталі. Вот як трэба, каб было вельмі глатка, дык кажуць: трэба падлёсваць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 290 ▶