сумець падысці да каго. Каб розум меў, то пад'ехаў бы: такая дзеўчына! але ўсё вучыць трэба. Хожава Маладз. ПАДЖАРОБАК м. Жарабя. К восені паджаропкі вялікія становяцца. Бясяды Лаг. ПАДЖАРЫ прым. Сухарлявы, тонкі. Ты бачыў учора вялікага паджарага сабаку? Махчыма, гэта ён і ўкусіў вашага хлопца.Ініца Стаўб. Воўк быў страшна худы, паджары. Забалоцце Смал. ПАДЖГАЦЬ зак. Памчацца. Вунь як паджгаў на станцыю, а як на работу, дык ён хворы. Баяры Маладз. ПАДЖЫЛЫ прым. Стараваты, няновы. Купілі мы хатку паджылую, трошкі падрамантавалі ды й жывём. Бясяды Лаг. ПАДЗЕЖНІК м. Абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу. Падзежнікі рабілі з малога куска палатна. І дзяжу накрывалі, і бульбу с сагана сыпалі на падзежнік. Шутавічы Смарг. ПАДЗЁЦЬ зак. Згубіць. Ну што ў мяне за дзеці? Усё с хаты павывалакаюць, недзя падзяюць, папакідаюць, а як трэба — голаў зьверняш і ня знойдзяш. Нізок Уздз. ПАДЗЁНКА ж. Падзённая работа. Ліпы на лапці нідзе ня можна было дастаць, тока калі ў пана. А дарма пан ні даваў, нада было атрабляць падзёнку. Старыя Габы Мядз. ПАДЗЁЎБАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад падзяўбаць. Рабы ад воспы. Твар падзёўбаны, а задаецца яшчэ. Дукора Пух. ПАДЗІМОВЫ прым. Падзімні. У выразе: падзімовы пасеў. Падзімовы пасеў часнаку дае добры ўраджай. Рудня Лаг. ПАДЗІЎНЫ прым. Баязлівы, урочлівы. Падзіўнаму страхі здаюцца кольвек. Вецярэвічы Пух. ПАДЗОЛІЦА ж., толькі адз. Падзолістая глеба, глеба шаравата-белага колеру. А тут на падзоліцы, на дзірване, расьце дробненькая калючая трава, у адзін бок гладзенькая, а ў другі — шурпатая, як асьцюк у ячмені. Бясяды Лаг. ПАДЗОРНІК м. 1. Вышытая і аблямаваная з аднаго краю карункамі, брыжамі палоска белай тканіны, якая служыць для ўпрыгожвання ложка. Прошвы ні толькі для падзорнікаў робяць, але і для навалачак. Малмыгі Віл. Падзорнікі я сама ўмею рабіць. Завішына Лаг. Цяпер-то ўжо лошкі дзеравянныя і не вешаюць падзорнікаў, а ў мяне шчэ ё. Пудзіцк Пух. 2. Прасціна з махрамі, карункамі ці вышыўкай. Падзорнікаў і навышывала і намярэжыла. Жораўка Пух. ПАДЗЯКУЙ м. Падзяка, удзячнасць. Ці ты добра рабі, ці дрэнна, адзін падзякуй. Вот ат таго й рукі ні ўзьнімаліся. Бяларучы Лаг. ПАДЗЯЛЁНКА ж. Бат. Радоўка шэрая (Tricholoma portentosum). Падзялёнка на зялёнку падобна, толькі шапачка шэрая, як попел. Падзялёнкі растуць да глыбокай восяні. Нізок Уздз. ПАДЗЯМЕЛЬНЫ прым. Вадасцёкавы. Падзямельную трубу палажылі, каб вада сьцякала. Ляшчынск Мядз. ПАДЗЯЎБЦІСЯ зак. Экспр. Павольна пайсці. Я ёй кажу, ня йдзі, а яна ўсё роўна падзяўблася. Дрычын Пух. ПА-ДЗЯЦІНАМУ прысл. Па-дзіцячы. У пана служыў бацька бедны, шэсь дзяцей у яго было, і адзін [сын] гаварыў па-дзяцінаму. Аляхновічы Маладз. ПАДКАБЫЛКА ж. Бат. Свінушка тонкая (Paxillus involutus). Мо й гэтыя смашныя грыбы, але ж мне больш паткабылкі наравяцца. Баяры Маладз. ПАДКАЛКА ж. Ганч. Першае абпальванне пасуды. Печ дабяла напаляць, гаршкі ці там іншую пасуду паставяць, і яна суткі там апальваіцца. Гэта называіцца падкалка пасуды. Беразіно Бярэз. ПАДКАЛОТКА ж. Кулін. Суп бульбяны, прыпраўлены мукой і забелены малаком. Ідзіця есьці цёплую паткалотку. Улі болі малака ў паткалотку. Аздзяцічы Барыс. На вячэру паткалоткі звару, я сама яе люблю і стары хваліць. Рубяжэвічы Стаўб. У вайну такі голад быў, здаецца, каб даў хто місачку паткалоткі ці чаго, дык у ногі пацалаваў бы. А цяпер сьвіньням вараць людзі такі булён. Паплавы Бярэз. Падаі карову, а то паткалотка зарас будзя гатова, а забяліць німа чым. Кроква Лаг. ПАДКАМЕНШЧЫК м. Заал. Бычок-пясочнік (Neogobius fluviatilis). У паткамяншчыка галава вялікая, есьці там няма чаго. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАДКАРКІ толькі мн. Каркі, падсанкі; параўн. каза. Паткаркі прычапляюцца к саням. Ратуцічы Барыс. Павел недзя с паткаркамі паехаў, мусіць, у лес. Ігрушка Круп. ПАДКАРМЛІВАЦЬ незак. Дабаўляць у глебу мінеральнага ўгнаення для павышэння росту раслін. Я летась паткармліваў жыта на сотках, дык парасло вышэй росту чалавека. Дукора Пух. ПАДКАРМУШКА ж. Пчал. Падкормка для маладых пчол. Сахар звару, і гэта паткармушка называяцца. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАДКАРЫЦЬ зак. Цясл. Абчасаць. Каб адбіць шнурам дзерава, яго трэба паткарыць уперад. Паплавы Бярэз. ПАДКАТАЦЬ зак. Закасаць, падвярнуць што-н. Паткатаў штаны вышэй калень і нехаця паплёўся за бацькам. Малмыгі Віл. ПАДКАЦІЦЦА зак. Тое, што і пад'ехаць. Да яго трэба ўмець паткаціцца, а яна сумела. Цяпер ходзіць і сьмяецца. Хожава Маладз. ПАДКАЦІЦЬ зак. Тое, што і падкатаць. Паткаці калошы, а то доўгія, забрудзіш. Малмыгі Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁