Па-даўнаму Навасёлкі і вёска завецца. Ратуцічы Барыс.
ПА-ДАЎНЕЙШАМУ прысл. Тое, што і падаўнаму. Узяў гэты дзет і памёр. Як па-даўнейшаму, нада прывясьці папа, хаваць с папом. Мікольцы Мядз.
ПА-ДАЎНЁШНЯМУ прысл. Тое, што і падаўнаму. Цяпер жыць па-даўнёшняму нельга, цяпер трэба глядзець уперат. Пудзіцк Пух.
ПАДАЦЦА зак. 1. Накіравацца. Куды ўжо зноў падаўся, няма табе седні! Баяры Маладз. 2. Здацца. Ні знаю, ці гэта мне падалося, ці праўда было, але і цяпер увваччу стаіць. Сакаловічы Круп. 3. Паступіць, абраць спецыяльнасць. Наша ж унучка падалася ў інсьцітут. Дрычын Пух. Мы расьлі няграматнымі, за работай сьвету ня бачылі, дык няхай хоць сын у навуку падаецца. Порычы Валож.
ПАДАЦЬ незак. 1. Лезці (пра валасы). Валасы ў мяне падаць сталі, і што рабіць — ні знаю. Муштравала іх па-рознаму, начос дзёргала, вот яны й падаюць. Бяларучы Лаг. 2. Здыхаць. Купіла двое парасят, і адно пала. Дрычын Пух. 3. Гінуць, звальвацца з кораня. Гурцэ падаюць, сядзіць жаўцея і засыхая. Арцюхі Стаўб.
ПАДАЦЬ зак. Расказаць, паднесці. І што вам падаць, не ведаю, пра што й расказаць. Зарэчча Стаўб.
ПАДАШВА ж. Падэшва, ніжняя частка ступні. Нарыў быў на самай падашве дык цяпер шчэ так баліць падашва, што ні ступіць. Бясяды Лаг. Засьвярбела падашва. Рудня Лаг.
ПАДБАЛАЦЯНКА ж. Бат. Каўпак кольчаты (Rozites caperata). Падбалацянкі растуць у хвойным леся, могуць расьці і на купінах сухога балота. А калі сухі гот, вот як гэты, падбалацянак німа. Раўчак Пух.
ПАДБАРОДАВІЧ м. Падбародак. — Ну, як жывём? — Добро. — Каб ні добро, то ні было п падбародавіча, ня вырас бы падбародавіч. Савоні Стаўб. Падбародавіч вырас у Міхася, вісіць. Саланая Валож. У майго дзяцькі губа верхняя была такая раздвоеная, бы ў зайца, і падбародавіч о такі. Бясяды Лаг.
ПАДБЕЛ м. Бат. Крываўнік (Achillea). Падбел падобны на маркоўнік, пахучы вельмі, цьветы белыя ў яго. Забалоцце Смал. Падбел — трава: лісьцікі, як у рабінкі, белым цьветам цьвіце, дутка высокая, расьцець на ялавінах, каля лесу, на лугах. Малмыгі Віл. Як абрэжаш палец жнучы, лісьцікамі падбелу прыкладаюць. Нізок Уздз. Во брыкса, а то канапелька, дросінь, а там далій падбел. Ён ні толькі белінькі, а і ружовінькі бывая. Бяларучы Лаг.
ПАДБЕЛА ж. Мед. Запаленне слізістай абалонкі рота ў груднога дзіцяці. Дзіця ні можа ссаць сіські, падбела ў році. Вішнева Валож. Знайшлася падбела, роцік баліць. Ляшчынск Мядз.
ПАДБЕЛА ж. Тое, што і падбел. Падбела ад нарываў памагае добра. Саланая Валож.
ПАДБЕРАГЧЫ зак. Выбраць мёд. Думаў падберагчы ў пчалах, аж дождж пашоў. Ляшчынск Мядз.
ПАДБІВАЦЬ незак. Прытупваць. Ён як пойдзя гуляць ды нагамі падбіваць, дак аш пыл курыць. Гілікі Валож.
ПАДБІЎКА і ПОДБІЎКА ж. 1. Надстаўка з іншага матэрыялу, падточка падола (спадніцы, сукенкі і пад.). Спадніц с падбіўкай у нас ня шылі, моды такой не было. Паплавы Бярэз. Нешта спадніца мая села, трэба прышыць подбіўку, паттачыць. Вялікая Вуса Уздз. Во ў маёй спаньніцы подбіўка з другой мацеры. Дукора Пух. Спадніца кароткая, новую подбіўку раблю. Ігрушка Круп. 2. Ніжняя частка сукенкі, спадніцы і пад., якую падрубліваюць. Калі многа паткладваецца, то подбіўка, а калі трохі, то рубец. Пруды Стаўб. Як вуска падрубліваюць, дык рубец кажуць, а як шырока, дык подбіўка. Бытча Барыс. Ці табе рукі патсыхалі, што ты і подбіўку ні патшыяш? Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАДБІЦЦЕ і ПАДБІЦЦЁ н. Падкладка. Зьверху шапка цэлая, а падбіцця худоя. Вецярэвічы Пух. Мама вунь к новому пальто падбіцьцё прышывае. Караваева Пух.
ПАДБІЦЬ зак. Уцяпліць. Трэба дзьверы падбіць, а то ўсё не сабяруся, а зімой марос лезя. Жораўка Пух.
ПАДБЛІЖАЦЦА незак. Набліжацца, падыходзіць бліжэй. Яна к яму стала падбліжацца, а ён — к ей. І сышліся. Даўгінава Віл.
ПАДБОР м. Уст. Абцас, корак. А мая дачка купіла сабе туфлі на дужа ж высокіх падборах. Лісічана Круп. Даўней дык на падборы набівалі жалезныя паткоўкі. Паплавы Бярэз.
ПАДБОР м. Пчал. Даставанне мёду. Падбор робіцца, калі рамка запоўнена мёдам. Саланая Валож.
ПАДБОР м. Дробнае сучча, галіны, лапкі. Дровы сабе загатаўляйця, а падбор акуратна пазносьця ў кучы, кап чыста пасьля вас было. Рудня Чэрв. ◊ Падабраць падборы — гл. падабраць.
ПАДБРУШНІК м. Пасак, якім прымацоўваецца падсядзёлак. Падбрушнік раменны, перакідаецца церас сядзёлку і прывязваецца да аглабель. Яго шчэ завуць церасьсядзельнік. Вецярэвічы Пух.
ПАДБРУШША н. Падчарэўе. Парсюк сыты быў, падбрушша тоўстае. Гілікі Валож.
ПАДБУДАВАЦЬ зак. Падняць, зрабіць вышэйшым. Думаю падбудаваць хату, паклась
80 👁