Старонка 260
◀ / 290 ▶
ці новыя адзін або два вянцы, ды з лесам тугавата. Забалоцце Смал. ПАДБЯРОЗКА ж. Тое, што і павойнік. Падбяроска па бульбе расьцець, па жыце, па зямлі сьцеліцца. Белымі кветачкамі цьвіце. Рудня Лаг. Падбяроскаю сьвіней кормім, зь лебядой крышым, мукой абмешваем і гэтак сьвіням даём. Хожава Маладз. ПАДВАЗОННІК м. Гаршчок для пакаёвых кветак. Пасадзі вазон у падвазоньнік, чаго ён мучыцца ў вадзе. Старая Мядз. Вазоны любяць расьці ў гліняных падвазоньніках, с простай гліны. Вішнева Валож. ПАДВАКОННІК м. Падаконнік. Усе падваконьнікі застаўлены вазонамі, сьцены ў каўрах. Саланая Валож. ПАДВАКОННЫ ВЯНОК будаўн. Вянок зруба, на які ставяць аконныя шуфляды. Да сьнеданьня палажылі падваконны вянок. Дукора Пух. Сягоньня, мусіць, падваконны вянок ня ўсьпеім пакласьці. Забалоцце Смал. На падваконны вянок дзерава падбіраюць моцнае, здаровае, а то згніе скора. Хожава Маладз. ПАДВАЛАК м. Калодачка з дзірачкай, прымацаваная да верхняга каменя жарон, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. Падвалак новы каб зрабіў, бо стары раскалоўся, то й жорны малолі п. Дукора Пух. ПАДВАЛІНА ж. Ніжняе бервяно ў зрубе. Падваліны ў першы вянок кладуць, на падваліны выбіраюць дубовае, моцнае дзерава. Пруды Стаўб. Начала ёсь, палажылі першыя падваліны. Мікалаеўшчына Стаўб. Для падвалінаў выбіраім найлуччыя бярвёны. Ігрушка Круп. ПАДВАЛІНКІ мн., адз. падвалінка ж. Жэрдкі, якія кладуцца пад снапы. Прынясі сюды падвалінкі, нада пат снапы палажыць. Ляхавічы Дзярж. ПАДВАЛОКА ж. Рыб. Рыбалавецкая брыгада, якая ловіць падвалокай. На чале нашай падвалокі стаіць вопытны брыгадзір. Ён усе рыбныя мейсцы знаіць, дык мы многа рыбы кажды рас ловім. Падвалока летам толькі ловіць, а зімой не. Мікольцы Мядз. ПАДВЕЙ м. 1. Бяда, няшчасце. Не давай малому запалкі, падвей здарыцца. Капачэўка Барыс. 2. Параліч. Як падвей нападзе, то можа атабраць рукі, ногі. Гілікі Валож. Дзеўка адна мая памёрла. Спужалася на вечарынца, босая, голая праляцела, патключыўся падвей: атняло руку і бок, нагу, языка ні магла варочаць. Засулле Стаўб. ПАДВЕСЦІ і ПАДВЯСЦІ зак. Ідучы поплеч, побач, правесці. Ён усё са мной і са мной танцаваў, а тады кажыць, што дамоў мяне падвядзець. А мне смешна стала. Няверы Мядз. А ўжо там жалі жнеі маладыя з другой вёскі, ну дык ужо каб жа ж ужо падысьці па іх ды падвясьці, мы думаім сабе. Бакачы Мядз. ПАДВОД м. Падгалосак. Бывала, во ў ягады пойдзім, пяём, аж лес разьлягаіцца. Пелі на галасы, с падводам. А мая цётка Надзея да голас красівы мела, як падвядзе... Рудня Чэрв. ПАДВОІ мн. Умацаванні, прывязкі з дубцоў. З дупцоў такія круцілі гэтыя самыя падвоі, мы лічылі, прывязвалі прыполак да нарога; быў рагач драўляны, былі два такія штыхі даўней — вот і саха. Бакачы Мядз. ПАДВОЙ м. Падвойныя вокны, дубэльты. Падвой па разьмеру роўны гэтым вокнам. Паплавы Бярэз. ПАДВОЙ м. Сад. Прышчэпа. Падвоем возьмем яблыню антонаўку. Забалоцце Смал. ПАДВОРАЙКА н. Падворак. У Андрэйкі на падворайку стаяў дубок і тонак і высок. Волма Смал. ПАДВОРАК м. Двор каля хаты, дома. Заяжджай на падворак. Хожава Маладз. ПАДВОРВАННЕ н. Акучванне. Скора нада пачынаць падворваньне картофлі. Ляхавічы Дзярж. ПАДВОРВАЦЬ незак. Абганяць. У Йвана гаварылі, што скора нада пачынаць падворваць картофлі. Ляхавічы Дзярж. Цэлы дзень падворвалі картоплі. Дрычын Пух. ПАДВОРЫШЧА н. Месца каля хаты, дома (двор, сад, агарод). У нас падворышча заўсёды чыстае. Саланая Валож. ПАДВУЙНЕ прысл. Двайным швом, у два разы. Гэты ўзор зроблены падвуйне. Хожава Маладз.; пираўн. польск. podwójnie 'ўдвая'. ПАДВЯВАЦЬ незак. Палаць з дапамогай спецыяльных начовачак. Падвяваць рукамі можна, толькі доўга дужа. Паплавы Бярэз. ПАДВЯЗАВАЦЬ незак. Падвязваць. Ніты падвязаваюць шнурамі і патчэплівають панажы, па которых прыступаюць нагамі. Даўгінава Віл. ПАДВЯЗКА ж. Шнур пры лапцях. Падвяскамі апкручвалі анучы на назе, каб лепяй трымаліся. Дрычын Пух. ПАДВЯСЦІ гл. падвесці ПАДВЯЧОРАК м., толькі адз. Яда паміж абедам і вячэрай. А што ты на падвячорак возьмеш? Дзень доўгі, вазьмі падвячорак, бо есьці захочаш. Баяры Маладз. Падвячорак хто бярэ, а хто й не бярэ. Пруды Стаўб. От прынесьлі нам падвячорак, селі мы падвячоркаваць. Калініна Дзярж. ПАДВЯЧОРКАВАЦЬ незак. Есці падвячорак. Пара падвячоркаваць, аддыхнём троха і зьядзім падвячорак. Рудня Чэрв. Ён прыдзя, бо ні палуднаваў, а трэба падвячоркаваць. Вязынка Маладз. Мы селі падвячоркаваць, што смачна, што нясмачна, усё падмялі. Калініна Дзярж. ПАДГАДЗІЦЬ зак. Задобрыць, загадзіць, угадзіць. Пакуль у леся заробіш, трэбы было перш падгадзіць лясьнічага ці лясьніка. А пад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 290 ▶