Маладз. Як памерла жонка, дык у хаце было пуста, а зарас хоць ёсьць с кім пагукаць. Баяры Маладз.
ПАГУЛЯЦЬ зак. Патанцаваць. Ён адважыўся-такі зь ёй пагуляць. Вялікая Вуса Уздз. Запрасіў пагуляць, а яна брытка нарабіла яму: адказала. Астравок Уздз. Пасядзець, адпачыць. Баба, хадзі пагуляй. Дрычын Пух.
ПАГУРАК м. Узгорак. На пагурках дзе ўжо й ягадкі пасьпелі. Княгініна Мядз. На такіх сухіх пагурках і чорныя ягады ёсьць, дзіва. Пудзіцк Пух. Глянь, сынок, вуняка на пагурку кароўка ходзіць. Ляці ты прыгані яе. Дукора Пух.
ПАГУТАТАЦЬ зак. Пагушкаць. Хадзі, унучка, пагутатаю, хадзі, маленькая. Літва Стаўб. Мамка, пагутатай мяне трошкі. Рубяжэвічы Стаўб.
ПАД прыназ. з він. Ужываецца пры абазначэнні руху ў бок канкрэтнага прадмета ці асобы. Пад іх лес бліжэй, чым пад нас. Каменка Уздз. А Васіль нас падзывая, ідом мы пад яго, а ён нам і гаворыць, што скора ня мы паном, а паны нам работу рабіцьмуць. Вяркалы Пух.
ПАДАБЕДАК м. Снеданне, часцей за ўсё другое, бліжэй к абеду. Позьні ш у цябе падабедак, ужо пара абедаць. Падабедак бралі на поля ў жніво, калі дзень вялікі і трэба рабіць цяшка было. Вішнева Валож.
ПАДАБРАЦЬ зак. ◊ І костачкі падабраць – быць вельмі падобным на каго-н. з бацькоў або родных. А сын іхні ўвесь у дзеда пасочыў, і костачкі ўсе дзедавы падабраў: і хадня, і маўчлівы такі. Язні Віл. Падабраць падборы – узяць замуж нявартную, тую, што людзі пакінулі. Мае сынэ пападбіралі падборы, што ніхто не браў. Цялякава Уздз. Падабраць спод цясл. — выраўняць, выправіць, падчасаўшы. Бывая, што край добра зрабіў, а спод не дагледзяў, прыпорціў, тады кажуць: трэба падабраць спод. Саланая Валож.
ПАДАВАЛКІ толькі мн. Вілы з двума рагамі, звычайна драўляныя, падаваць снапы на воз. А як едзям с поля, падавалкі на вос ло…ым. Забалоцце Смал.
ПАДАВАЦЬ зак. Даць есці. Вечарам, мая …ушка, падасі парасяткам. Дрычын Пух. …ран. Паказваць, ставіць. Студэнты пры… Канцэрт падаваць будуць. Зазерка Пух. Падаваць голас – адзывацца, адклікацца. …ўвесь час падае голас, калі бяжыць па …ду. Бытча Барыс. Калі сабака падае голас, …нік слыша, куды сабака гоня зьвера. Руд… Лаг.
ПАДАГНУЦЬ зак. Залажыўшы, падшыць. …гну сукенку, бо вельмі доўгая. Княгініна Мядз.
ПАДАДЗІЯЛЬНІК м. Чахол на коўдру. Пададзіяльнік шыюць, каб ні замазалася адзіяла. Пададзіяльнік памыяш, а адзіяла не. Вязынка Маладз. У магазін прывезьлі вельмі харошы паркальчык, якрас на пададзіяльнікі. Рудня Лаг. Набіраюць у лаўца і самі шыюць пададзіяльнікі. Пруды Стаўб. Звычайная прасціна, якую падшываюць да коўдры. На ўсё коўдра надзяецца чахол, а пададзіяльнік падбіваецца толькі пад адну старану. Ляшчынск Мядз. Пад куплёнае адзіяла падшываім пададзіяльнік. Малмыгі Віл.
ПАДАЗАДКІ толькі мн. Пазадкі. Падазаткі сабралі ў мяхі і павезьлі ў млын. Ляхавічы Дзярж.
ПАДАКЕНАК м. Падаконнік. Падакенак дзелаюць з лучшай сасны. Ігрушка Круп.
ПАДАКЕННІК м. Тое, што і падакенак. Краска яшчэ на падакеньніку ня высахла, вазоны няма дзе дзяваць. Забалоцце Смал.
ПАДАПНУЦЬ зак. Падвязаць. Трэба падапнуць хвартух, тады і сукенка будзе чыстая. Грыцкавічы Круп.
ПАДАПОЛАК м. Дошка, якая ідзе адразу за аполкам. Падаполкі на столь ні гадзяцца. Княгініна Мядз.
ПАДАПОЛАЧНЫ прым. Які прылягае да аполка. Падаполачная доска вужэйшая за ўсе астальныя. Дукора Пух. Падаполачная доска больш абзаватая. Бясяды Лаг. Падаполачныя дошкі няякасныя, а сярэднія – харошыя. Ляхавічы Дзярж.
ПАДАПОСЛЯ прысл. Потым, пазней. Ужо падапосьля сталі валёнкі насіць, а перш валёнак ня было. Пудзіцк Пух.
ПАДАРОЖКА ж. Бат. Пласціністы грыб на тонкай ножцы з рудзенькай шапачкай (расце ў прысадах, на лясных палянах, на ўзлессі). Падарошкаў гэтых многа восеньню расьце. Пруды Стаўб.
ПАДАРОЖНІК м. Бат. Тое, што і падарожка. У нас падарожнікаў ні бяруць, сабачымі грыбамі іх лічуць. Дукора Пух. Падарожнікі рудзінькія, іх многа расьце пры дарозі. Бясяды Лаг. Любы грыб (махавік, сыраежка, падасінавік, кабылка), які расьце пры дарозе. Хто ня ведае лесу, па дарогах, па сьцешках ходзіць. Глядзіш, і карзіну падарожнікаў набярэ. Шутавічы Смарг. Бат. Трыпутнік (Plantago). Падарожнік расьце каля сьцежак, сабіраюць і здаюць у аптэку. Пруды Стаўб.
ПАДАРОЖНІК м. Нетутэйшы, прыезджы. У нас на вёсцы натта ш многа падарожнікаў стаіць, школу будуюць. Літва Стаўб.
ПАДАРОЖНЫ прым. Наводны, нетутэйшы. Падарожны чалавек пайшоў, нетутэйшы, знескуль ідзе. Вязынка Маладз.
ПАДАЎКІ прым. Мяккі, лёгка глытаецца. Кашы сяганьня наварыла з рысу, яшчэ й маслам як заправіла, дужа ж смашная, падаўкая натта. Баяры Маладз.
ПА-ДАЎНАМУ прысл. Па-старадаўняму.
80 👁