бе траўку на лугу, мо б і бяда не зрабілася. Дрычын Пух.
ПАВЕСЯЛЕЦЬ зак., безас. Распагодзіцца. Дождж перастаў ісці — павесялела. Дрычын Пух.
ПАВЕТ м. Павець. На восень сена ў павет ложым, а покуль зіма, дак скаціна і зьесьць тое, што ў павеце ляжыць. Баяры Маладз.
ПАВЕТРА н. Хвароба. Некае паветра на мяне напала. Дукора Пух.; параўн. польск. powietrze 'зараза, эпідэмія; заразная хвароба'.
ПАВЕЧКА ж. Раснічка. Як была я маладая, была й красівая: як вочы, так бровы, а павечкі густыя, длінныя. Бясяды Лаг. Тое, што і павейка. Малы хочыць спаць, закрываець павечкі. Бясяды Лаг. Вецяр у той рас вялікі быў, ажно павечкі нельга было атрыць, залепвала ўсе сьнегам. Вязынка Маладз.
ПАВІВАХА ж. Бат. Дзярачка ўчэпістая (Asperula aparine). На сенакосі павіваха расьце, сьцеляцца ва ўсе бакі. Павіваха натта ш густая, такая мяккая і тонянькая, каса ня рэжа яе, паччэпіш і адарвеш. Ляхавічы Дзярж.
ПАВІДЗЕЦЬ зак. Зазнаць, перажыць. А тут на табе — вайна. Брата майго яна забрала, а сястру малоччую тут немцы забілі. Ой, гора ж я павідзяла! Палессе Мядз.
ПАВІДНА у знач. вык. (з інф.). Ужываецца для выражэння магчымасці. Доктар кажа, што павідна паправіцца, а я ўсё горшаю. Дрычын Пух.
ПАВІЛІЦА ж. Бат. Тое, што і павіваха. Колькі гэтай павіліцы ў яры расьцець, сходзім, пакажу павіліцу. Ігрушка Круп.
ПАВІРЫЧ м. Ткац. Клін у коле пярэдняга навоя нацягваць кросны. Кіёк і павірыч нацягівалі кросны, у іх работа атвесьцьвінная. Якімаўка Круп.
ПАВІСНУЦЬ зак. Павіснуць на хвасце — ісці непасрэдна за кім-н., не адстаючы ні на крок. Не пасьпеў я прайсьці крокаў сто, як гляджу, два сабакі на хвасьце ў ліса павісьлі. Забалоцце Смал.
ПАВІСУЧЫ прым. Вісячы. Павісучы замок на дзьвярах вешаюць. Нізок Уздз.
ПАВІТУН м. Бат. Фасоля павойная (Phaseolus vulgaris). Павітуноў я ніколі ні саджу, на іх кольля ні набрацца. Вішнева Валож.
ПАВІТУХА ж. Бат. Тое, што і павітун. Каля вакна вунь у мяне павітуха расьцець, дачка пасадзіла. Шутавічы Смарг. Хораша пахнуць кветачкі павітухі. Хожава Маладз. Павітуха можыць усюдых расьці, вун і ў ягадах ёсь, кветачка на ёй такая маленькая. Малмыгі Віл.
ПАВОДАК м. Паводка. Прышла сястра, сядзімо, гамонім. Насунулася хмара, як доў дошч, а посьля дажджу стоў паводак — німа як маёй госьці дадому ісьці. Вецярэвічы Пух. Сьнегу многа, вялікі паводак будзя. Цялякава Уздз.
ПАВОДЗІЦЦА незак., безас. Жыцца. Табе ш някепска паводзілася ў сына. Баяры Маладз.
ПАВОЙКА ж. Бат. Іпамея (Ipomoea). Павойку саджаюць каля вокан, галубенькім цьветам цьвіце, чорная насеньня, круціцца як фасолька. Саланая Валож.
ПАВОЙНІК м. Бат. Бярозка палявая (Convolvulus arvensis). Павойнік — гэта трава. Яна як уб'ецца ў пасевы, ніякім спосабам ня вывядзяш. Павойнік уецца, цьвіце беленькімі кветачкамі. Вецярэвічы Пух.
ПАВУК, ПАВУЧОК м. Від вязання кручком. Вязаць павучкамі, дык афармляецца як павук. Саланая Валож. перан. Упрыгожанне з кусочкаў саломкі, змацаваных ніткамі. Сваімі рукамі нарабілі павукоў іс саломы, квятаў с паперы. Шэсь штук вісяшчых павучкоў зрабілі. Сачыўкі Віл.
ПАВУЛУШКА ж. Назва аднаго з вядомых раней танцаў. Танцавалі полькі, вальсы, кадрыль, павулушку. Паплавы Бярэз.
ПАВУЦІНКА ж. Тонкая лёгкая тканіна. Тоненькі далікатненькі мацяр'ял — гэта і е павуцінка. Вялікая Вуса Уздз.
ПАВУЦЦЁ н. Зб. Павуцінне. Павуцьцё павук уе. Муха калі заблытаецца ў павуцьцё, здыхае. Пруды Стаўб. Так многа павуцьця на гары, проста страх! Мікалаеўшчына Стаўб. Цяпер павукоў у хаця ня відаць, некаму круціць гэта павуцьцё. Цялякава Уздз. Павук заплёў цэльны вугал павуцьцём, абмяту хоць. Кухцічы Уздз.
ПАВУЧОК м. Масток, звязка-перакладзінка, што злучае часткі ва ўзоры рышэлье. Пераводзяць малюнак на мацерыю і пачынаюць вышываць. Нітачкі працягваюць з аднаго боку да другога, прыкрапляюць іх добра, абкідаюць і палучаюцца павучкі. Павучкі трэба добра рабіць, бо прападзе ўся работа. Хожава Маладз.
ПАВУЧОК м. Спосаб вышывання 'крыжык на крыжык'. Павучок толькі здаецца цяжка вышываць, а там наложыш крыжык на крыжык і палучаецца павучок. Задор'е Лаг.
ПАВУЧЫННЕ н. Тое, што і павуццё. От гаспадыня! Павучыньня ўсе вуглы запляло! Шутавічы Смарг. Многа павучыньня лятаець, восень ужэ, бабіна лета пачалося. Вішнева Валож. Цэлая лета ніхто ня жыў у хаці, дык столькі павучыньня ў вуглох завялося, страх! Саланая Валож.
ПАВЫБУДОЎВАЦЬ зак. Выбудаваць усё, многае. Пасьля вайны павыбудоўвалі новыя дамы, сяла ні пазнаць. Вязынка Маладз.
ПАВЫДАЦЬ зак. Банкет павыдаць — вылаяць, прабраць. Я свайму банкет як павыда
80 👁