ла, дык маўчыць як вады ў рот набраўшы. Я сяганьня чую ля магазіна, Максіміхін зяць кажыць: „Ну, прыду дамоў, дык павыдам банкет і жонцы і цёшчы". Язні Віл.
ПАВЫДРЫПВАЦЬ зак. Павысякаць. Гуляюць, а няма, каб узялі гачку ды пайшлі павыдрыпвалі траву на градах. Баяры Маладз.
ПАВЫКАРЭБКВАЦЦА зак. Выкарабкацца. Патом павылазілі, павыкарэпкваліся з-пад воза с-пад гэтага і давай сьмяяцца. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАВЫКОПЫВАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад павыкопываць. На аселіцы сажалкі павыкопываны, а тады вада зьбярэцца ў той сажалцы, і там бялілі палатно. Ластаянцы Валож.
ПАВЫКРЫЎЛЯЦЬ зак. Павыкручваць, пазбіваць (пра каблукі). Як дамоў ідзеш, паглядзіш, ходзь бы не стаптаўся каблук на бок, а то бацька скажыць: „Павыкрыўляла, пярыла, як цапамі на таку, гэтымі каблукамі, польку мясіла". Засценак Лаг.
ПАВЫЛІВАТЫ дзеепрым. Заліты. Асвальт павыліваты тут. Пудзіцк Пух.
ПАВЫПІХАЦЬ зак. Павыдаваць замуж. У нас анна жэншчына мела тры дачкі, усе тры ўзрослыя. То, вы знаяця, мянціла языком і ні сьціхала: „Гэта ў мяне залеж, ніяк не павыпіхаю". А тады пашці на анным гадзе усіх траіх і выдала замуш. Бяларучы Лаг.
ПАВЫРАСЦІ зак. Вырасці. Усе дзеці павырасьлі, дэк цяпер можна жыць да жыць. Пудзіцк Пух. Дзеткі павырасьлі, паразьяжджаліся. Дрычын Пух.
ПАВЫРВАЦЬ зак. Вырваць, высмыкнуць рыўком. У гародзе ўсю цыбулю павырвалі. Палессе Мядз.
ПАВЫСІЦЬ зак. Паляўн. Выстраліць вышэй цэлі. Здаецца, й добра цэліш, а потым глядзіш, павысіў і ні папаў у цэль. Саланая Валож. Я рас чуць ня забіў сокала, але павысіў. Мікалаеўшчына Стаўб. Павысіць голас — гаварыць са злосцю, з раздражненнем. Добра мы с сваім жылі, ніколі ён на міне і голас ні павысіў, ласкавы быў к дзецям. Плецівішча Чэрв.
ПАВЫСКАЧЫЦЬ зак. Выскачыць. Як нашарую маззю, ой, ужо ш пакуль перапячэ, дак, здэцца, й вочы павыскачуць. Няровы Валож.
ПАВЫСЯКАЦЬ зак. Набіць моцна, адхвастаць. А тады мужык узяў пугу, так павысякаў іх [дзяцей], так павысякаў, шкода стала мне. Забар'е Віл.
ПАВЫТЫКАЎШЫ дзеепрысл. Павысоўваўшы, павытыркаўшы. На маху яны [махавікі] сідзяць, як гвозьдзікі такія, галоўкі павытыкаўшы. Слабада Бярэз.
ПАВЫЦЯГАВАЦЬ зак. Жылы павыцягаваць — замучыць прыдзіркамі, капрызамі. Ты с сваім характарам усе жылы мне павыцягаваяш. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАВЫЮДЗГАВАЦЬ зак. Запэцкаць, замазаць. Надумаліся падлогу пакрасіць. Але стары красіў, дык только бумагу павыюдзгаваў, пакуль Сірожа ні прыехаў. Дзераўная Стаўб.
ПАВЭДЗГАЦЬ зак. Папэцкаць, зрабіць абыяк. Столь так павэдзгаў, што брытка, кап хто ў хату зайшоў. Трэба бяліць нанава. Цвіркі Стаўб.
ПАВЭДЛАК, ПАВЭДЛУГ прыназ. з родн. Паводле, у параўнанні. Павэдлук даўнейшага цяпер добра жыць. Сасноўшчына Віл. Цяпер павэдлух даўнейшага дык куды лепей стала жыць. Кухцічы Уздз. Цяпер жыць добра павэдлух таго, як было раней. Кузьмічы Мядз. Павэдлак учарашняга, дык сёньня цёплае надвор'е, але ж раней яшчэ цяплей было. Хадасы Віл. Акрамя. Павэдлух цябе ніхто іх ні ўкраў. Грыцкавічы Круп.; параўн. польск. według 'адпаведна, у адпаведнасці'.
ПАВЯДОМІЦЬ зак. Паведаміць. Я ж ім павядоміла, а мне німашака ніякай зьвесці. Гілікі Валож. Яны павядомяць, калі сваты прыедуць. Баяры Віл.
ПАВЯЗКА ж. Зб. Лазовае вецце або саламяныя жгуты для прывязвання саломы. Тае павяскі дабываць было трудна. Павяскай увязвалася страха, так вецер бы панёс. Ляхавічы Дзярж.
ПАВЯЗЦІ зак. Павезці. Ну, яны яго павязьлі і пусьцілі жывым у далёкай пушчы у нейкай у такой бязьлюднай: пажалелі ўбіваць. Даўгінава Віл.
ПАВЯЛЕЦЬ зак. Загадаць. Бацька павялеў, трэба слухацца, унучак. Дрычын Пух.
ПАВЯЛУХА ж. Хвароба ягадных раслін. Павялуху пазнаць проста: белыя пятны на агрэсьці. Вялікая Вуса Уздз.
ПАВЯНБЛІЦА, ПАВЯНДЛІЦА ж. Паляндвіца. Павянбліцу вешаюць, кап патсохла, тады ядуць. Вецярэвічы Пух. Ніякіх павяндліц не пакідаіш, усе мяса рэжыш на кілбасы. Будслаў Мядз.
ПАВЯСМА гл. павесма
ПАГАВОР м. Прыказка. Люцкі пагавор ёсь: не дай бох сьвіньні рох, а мужыку панства. Лісічана Круп.
ПАГАДАВАЦЬ зак. Накарміць. Пагадуй парсюка, а я пайду на буракі. Ляхавічы Дзярж.
ПАГАМАНІЦЬ зак. Пагутарыць. Ішла цётка з буракоў, прыпынілася каля нас, пагаманіла. Дрычын Пух.
ПАГАНА прысл. Непрыгожа. Такія словы гаварыць пагана. Пудзіцк Пух.
ПАГАНДЛЯВАЦЬ зак. Пасцягваць, знесці — пра ўсё, многае. От чэрці малыя, усе вёдры пагандлявалі, няма ў што картоплю зьбіраць. Дрычын Пух.
ПАГАНІЦЬ незак. Няславіць, ганіць. Хто ж яе будзя паганіць, калі яна ўсю сябе аддала
83 👁