Старонка 254
◀ / 290 ▶
Пабузіць крыху, але скора й перастае. Белая Лаг. ПАБУНТАВАЦЬ зак. Памылкова прыняць за каго-н. Во, цётачка, я вас пабунтавала з Марыляй. Вялікая Вуса Уздз. ПАБУРЫЦЬ зак. Распусціць вязанае. Штанэ пабурыла і зрабіла дзьве пары рукавіц. Дукора Пух. ПАБЫЦЦА зак. Пабыць дзе-н. доўга; набыцца. Хай больш вайны ня будзе; пабыліся і ў лесе, і ў склепах, хай жа будзе ўсё добра. Вішнева Валож. ПАБЭЛЕЧНАЕ прым. Самае верхняе (бервяно ў зрубе). Пабэлечнымі канчаюць зруп. Ляшчынск Мядз. ПАБЭРСАЦЬ зак. Экспр. Неакуратна ўзараць, узняць верхні слой глебы. Пабэрсалі гэтае балота тут у нас, і нічога добрага не атрымалася. Сакольшчына Уздз. ПАБЭХАЦЬ зак. Тое, што і паадбівацца. Вот прапалю толькі памідоркі, а тагды ў мяч пабэхаем. Зазерка Пух. ПАБЯЛЯНІЧАК м. Пабяляны чыгунчык. Як у каго сям'я малая, купляюць пабялянічкі, есьці вараць у пабялянічках. Пруды Стаўб. ПАВАГЭТУЛЬ прысл. Адгэтуль. Павагэтуль немца скора праперлі, ён тут доўга не затрымаўся. Пудзіцк Пух. ПАВАДЗЕЦ м. Павадок. Сабаку на павадзец бяру, калі трэба куды йсьці. І карову са стада таксама на паваццы вяду. Саланая Валож. ПАВАДЗІЦЦА зак. Пасварыцца. У яе характар такі, што яна ні можа, калі с кім не павадзіцца. Гілікі Валож. ПАВАДЗЭНЕ н. Прывілеі. Цяпер нашым жанчынам павадзэне, што каб маёй жонцы такое, дык сто гадоў жыла п. Радзіла — й дня німа як паляжаць, бо ніва ш стаіць. А цяперака пакуль радзіць, два месяцы аддыхае, і пасьля родаў два. Мая гэтага ні ведала. Бясяды Лаг. Даваць павадзэне каму — аказваць знакі ўвагі. І давай расказваць, хто каму даваў павадзэня. Даўгінава Віл.; параўн. польск. powodzenie 'поспех'. ПАВАЛ м. Будаўн. Накат, насціл. У пограбі зьмянілі стары павал, згнілі бярвеньні ў прах. Саланая Валож. ПАВАЛАКАНЫ дзеепрым. Абшыты, абцягнуты (тканінай). Адзень кажух павалаканы. Вішнева Валож. ПАВАЛАННЕ н. Павестка. Як прынясьлі ш мне паваланьне наранку, колькі было сьлёс — плакалі матка, жана, крык стаяў на ўвесь дом. Баяры Маладз.; параўн. польск. powołanie 'тс'. ПАВАЛІЦЦА зак. Паваліцца як сноп — упасці. Паваліўся як сноп і не ўстае, хоць калом вярні. Паплавы Бярэз. ПАВАЛОЧЧА н. Валока, мера зямлі каля 18 дзесяцін. Павалочча — старая мера зямлі, так называлі пры цару Мікалаю. Бытча Барыс. ПАВАРА ж. Вялікая лыжка, якой разліваюць страву; апалонік. Была ўчора на базары ў 'Венцы, купіла сабе павару. Вішнева Валож. ПАВАРАЧВАЦЬ незак. Паварачваць аглобні — паехаць назад, не дасягнуўшы мэты. Прыедуць, бывала, у сваты, запросяць пасах, якога бацька ня можа даць, тады паварачвае жаніх аглобні і едзя далей шукаць. Юнцавічы Віл. ПАВАРОТ м. Закончаная фігура (элемент) танца. Вось цяпер паварот, дзяўчаткі. Малмыгі Віл. ПАВАРОТКА ж. Паварот. За павароткай [ракі] шукай сваіх гусей. Чыжаха Бярэз. ПАВАРЭШКА ж. Тое, што і павара. Не перашкаджай, а то паварэшкай па лбе палучыш. Скамарошкі Стаўб. ПАВЕЗЦІ зак. Пашанцаваць, удала скласціся (пра абставіны для каго-н.). Кажаць, як ні павязець зраньня, дык і да самага зьмярканьня ні будзіць весьці. Пузыры Мядз. ПАВЕЗЦІСЯ зак. Паехаць, адправіцца ў дарогу. Мая нявестка павезлася зь дзецьмі да сваёй маці. Дрычын Пух. ПАВЕЙКА ж. Павека. Што ты маргаеш увесь час павейкамі, як асёл вушамі, перастань! Мікалаеўшчына Стаўб. Захацела спаць, павейкі самі закрываюцца. Бясяды Лаг. ПАВЕКІ прысл. Павекі вякоў — на доўгія гады, павек; ніколі. Сям'я велькая, сыноў многа, і ў кожнага сыны растуць — павекі вякоў іх род не перавядзецца. Савоні Стаўб. ПАВЕРХУ і ПОВЕРХУ прысл. Паверсе цэлі, верхам. Эх, ты, мазіла! Пусьціў зарад паверху, зайца прашляпіў. Княгініна Мядз. Першы зарат пусьціў поверху. Бытча Барыс. Эх, такі зарад пашоў поверху. Нізок Уздз. ПАВЕСМА, ПАВЕСНА, ПАВЯСМА ж. Скрутак цёртага лёну, канапель. Даўней мялі лён талакой, за дзень намнеш тры й болей павесмы. Забалоцце Смал. — Ці шмат нацерлі ж? — Павесмаў дзесяць. Паплавы Бярэз. Вычышчаныя жменькі лёну складваім жменька да жменькі, шэсьць жменік — гэта ручэйка, і гэтых дзесіць ручэек — гэта будзе павесма, мы звалі павесма. Папоўка Мядз. Баба павесма завець гэтыя кіслаўкі лёну, а маладзейшыя — кукла. Кузьмічы Мядз. Лён вязалі ў павесмы. Павесма складалася з шасьці ручэік, а ў ручэйцы было тры палушкі. Даўгінава Віл. Як мнуць, дык вяжуць па дзве жмені ў ручэйкі, а як дзесіць ручэік, дык круцяць у павесмы. Мацкі Мядз. Лён патрапалі, у павесны павязалі. Мільча Віл. Ну, вось зложым мы дзесіць ручней — гэта і ёсь павясма. Бытча Барыс. ПАВЕСЦІСЯ зак. Пацягнуцца. Каб я тады не павялася с козамі ў лес, яны б скубалі са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶