Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
АДЫМАЛКА А а д ы м А л к а ж. Toe, што i а д с т а ў н іц а. Вазьмі адымалку ды аццадзі скоранька бульбу. Пранчэйкава Маладз. Ня помню, дзе адымалку дзела. Аўгустова Валож. АДЫМАЧ м. Toe, што i а д с т а ў н іц а. Саган з бульбаю прыкрываюць атымачам, як бульбу аццэджваюць. Бясяды Лаг. а д ы м Ач к а ж. Toe, што i а д с т а ў н іц а. Hi люблю я сусеткі за язык, што любя абгаварыць другіх. На другіх усё відзя, а што сама спадніцу адзеўшы, лвсьне кажучы адымачку, етага ня відзя. Забрэжжа Валож. АДЫ ХбДЫ толькі мн. Пакіданне сям'і. Hi гэных прочак, ні гэных адыходаў кап кали,. Абінна што, дык паплачу, i ўсё на гэтым. Язні Віл. АД'ЯДА ж. Неадабр. Надакучлівы чалавек. Во ўжо йдзе гэта ад'яда, атравіць увесь вечар. Рудня Валож. Ён чалавек як чалавек, затое жонка — ад'яда сэрца. Язні Віл. а ж н А часц. Аж. Ат, ат тваёй гаворкі ажна млосна робіцца. Клетнае Барыс. а ж ы вА ц ц а незак. Багацець, разжывацца. Ужо нам i добра стала, ужо німношка i хлеп быў, i соль, i сахар, i тавару дадуць якіх метраў сколькі для дзяцей i для саміх. Ну, так от i ажываліся. Чырвоны Пасёлак Пух. АЖЫВЁЦ м. Жывая прынада для рыб. На ажывец хутчэй рыба пойдзе, чым на хлеп. Чыжаха Бярэз. АЖЫЦЦА зак. Пабагацець, абжьщца. Плацъця мы насілі свае работы да колхозу, а ў калхозя мы ўжо ажыліся, сталі з магазіна мацяр'ялы набіраць ды плацьці нажываць. Чырвоны Пасёлак Пух. Аждвісты прым. 3 чорнымі пражылкамі (пра рэдзьку). Ёсць простая рэцька i ажэвістая. Хожава Маладз. АЗДРУБАЛАК м. Трэска, аскепак. Нашага дохтара ўночы завезьлі ў бальніцу: аздрубалак адляцеў ад палена i папаў у вока. Пруды Стаўб. АЗІМ КА ж. Азімая пшаніца. Што на зіму сеюцъ пшаніцу, дак гэта азімка. Цялякава Уздз. А ЗН бУ прысл. Зноў. Азноў сабраліся плёткі плесьці. Забрэжжа Валож. АЗУЗЛІВАТЫ прым. Азызлы, хваравіта апухлы. Яна некая была як азузьліватая. Цялякава Уздз* АЗЫРНтЦЬ зак. Шчыльна прыціснуўшыся да паверхні, размясціцца на ёй з усіх бакоў. Усе мы ляглі. Аэырнулі той мох, у вадзе паклаліся i дзяцей паклалі, а мамка мая ні хоча класьціся. Чырвоны Пасёлак Пух. АЗиЦЬ зак. Узяць. Мама мяне азяла дамоу, кажыцъ, дзе буду я, там будзіш i ты. Замошша Віл. А дзядзька быу мой, ён азяў гэты абрас, гэтыя шчэпачкі, этае усё, аднёс на гарот, азяў сярнічку патпаліў i запаліў. Залазоўе Віл. Навошта ты ў мяне грошы азяў сам, ці ш ты папрасіць ня мох? Юр'ева Смал. Дзет азяў вядро i пашоў вады. Лубень Віл. Трэба жаць ісьці, трэба нясьці i калыску, i дзіцё гэта нясьці, i трэба есьці збан які азяць — халадніку ці там малака. Сцешыцы Віл. АЙДЗЁ злучн. Дзе. От мой сусет i кажа адзін, пайдуя глядзець у тоя места, айдзе гэта дзіця плача. Вот ён пашоў. Ішоў, ішоў i дайшоў да того места, айдзе гэта дзіця плача. Чырвоны Пасёлак П ух. АЙ-Е-ЕЙ выкл. Ужываецца для выражэння здзіўлення, захаплення. Тады купілі плух, ай-е-ей, як добра плугам араць, вот добра араць.дык ай-ей як. Ластаянцы Валож. АЙ-ЕЙ выкл. Тое, што i ай-е -е й. Брат мой жаніўся, дык я гэты касьцюмчыкяк адзела тканы, так хороша, дык ай-ей як. Ластаянцы Валож. АЙ-ЕЙ-ЕИ выкл. Ужываецца для выражэння цяжкіх перажыванняў з адмоўнай ацэнкай з'яў рэчаіснасці. Кросна выткала, назаўтра жаць пашла. А жніва гэта — божачка мілы, ай-ей-ей. Ластаянцы Валож. АЙ-ЁЙ выкл. Ужываецца для выказвання здзіўлення, захаплення, радасці. Тады [бабы] кажуць, ай-ёй, от Крыстыніна палатно хорошая. Тонінькая, ды ні блізначкі, нічога. Ластаянцы Валож. а к а з Ац ц а зак. Падаць вестку аб сабе, вярнуцца. Дачку замуш аддала, цяпер старшым бугалтарам робіць, а муш так i не аказаўся пасьля войны. Гілікі Валож. АКАЛЁЦЬ зак. Астыць (пра страву). Н у дзе ты там? Ідзі есьці хутчэй, бо ўжо акалела бульба. Дубрава Маладз. АКАН А у ЛЕНЫ дзеепрым. зал. пр. ад аканивіць 'абнесці канавамі'. Цяпер у калгасе поле кругом аканаўлена, паганяюцъ такія разоры, каб вада съцякала. Бытча Барыс. АКАН бМ м. Абрад. Цура або крупнік на памінках. Аканом даюць толькі на памінках, калі чалавек памрэ. Бяруць ваду, салодзяць, крышаць туды булку (быў поп, поп ваду сьвенціць, а не, то ўліюць вады якой сьвянцонай) i падаюць. Ядуць патроху ўсе, па вочарадзі. Але цяпер ужэ гэтага німа. Німа. Бяларучы Лаг. АКАНЧЛЛЬНА прысл. Канчаткова. Не можам ніяк аканчальна выявіць яго адносіны да людзей. МядзелМ ядз. АКАРАц Ь незак. Знімаць кару. Мушчыны акараюць бярвеньні, а я послала Толю ў магазін: кушдь жа чаго трэба. Вішнева Валож. АКЕНЕЧКА н. Ваконца. Паглядзі ўв акенечкаўдзе прадуць дзевачкі. ДукораПух. АКЩА1Щ А зак. Нарадзіць. А Марыя ш тая яшчэ не акідалася? Яшчэ ходзіць? Савоні Стаўб. АКІНУЦЬ зак. Адрачыся. Мусіць ён добры быў, калі ўся родня акінула. Цялякава Уздз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда, аздрўбалак, азўзліваты, мацярялы, нечка^дзе, нйвіць, сямі, юрева
19 👁
 ◀  / 290  ▶