НЕЧАСНЫ² прым. Тонкі, з ачышчанага ад зрэб'я льну. Двое красён нечасныя ляжаць. Адны кап начарніць на чорнае, чатыры пасьцілкі ёмкія былі п. Ігрушка Круп.
НЕЧЫСЦЬ ж. Ганебны чалавек; нячыстая сіла. Дык, нечысьць, усі роўна нядыходзіўся ад мяне, душыў мяне і душыў. Аляхновічы Маладз.
НЁМКА ж. Чырвоная шурпатая буйная бульба. А мне дык нешка на ўкус больш наравіцца, чым белая. Слабодка Стаўб.
НЁШПАР м. Рэліг. Служба ў царкве. На вялікдзень усе дзеўкі прыбіраліся і на нешпар ішлі. Зазерка Пух.
НЕЯК прысл. Няма як. Дзяцей глядзець трэба і ад'ехацца мне неяк. Мушанка Віл.
НЁЖ прысл. Няўжо. — Ці кохту гэту твой табе купіў? — А нёж не. Кляцішын Пух.
НІВОДНЫ, НІГОДНЫ займ. Ні адзін. Дачкі нівоннай у мяне німа, усё сыны. Сіўцы Віл. Нігодны чалавек дарзмна на цябе працаваць ні будзя. Вялікая Вуса Уздз.
НІГАЦЬ незак. Нізаць. Трэба нігаць грыбэ на ніску і павесіць нат печчу, каб высахлі, а то як сохнуць у печы, яны ні такія смачныя, бо выцякая зь іх сок. Цялякава Уздз.
НІГДЫ прысл. Ніколі. У нас дак ніёды гэдак ні было. Ляшчынск Мядз.; параўн. польск. nigdy 'тс'.
НІГОД прысл. Ніколі. Такая ўжо дрэнная морква сёлета ў гародзе, нігот такой ні было. Вялікая Вуса Уздз.
НІГОДНЫ гл. ніводны
НІЖЫПАРНІЦА ж. Мед. Прэласць паміж пальцамі. Ніжыпарніца паміж пальцаў сядзіць, яе лечаць такой травой, якая называецца ніжыпернік. Рудня Лаг.
НІЖЫПЕРНІК м. Бат. Гусялапка (Alchemilla). Ніжыпернік як гусіная лапка ці курыная, вельмі ш падобны. Рудня Лаг.
НІЖЫПЕРСНІЦА ж. Тое, што і ніжыпернік. Як нарыў на руцэ ці назе, тады закладаюць рану лістамі ніжыперсьніцы. Нізок Уздз.
НІЗАВОШТА прысл. ◊ Нізавотта ніправошта — без прычыны, без падставы. Такія бабы нашы ўжо вострыя на язык, часам спляжаць і добрага чалавека нізавошта ніправошта. Гілікі Валож.
НІЗАМТО прысл. ◊ Нізашто ніпрашто — тое, што і нізавошта ніправошта. Гэлька на рабоце чула і мне раніцай правіла, што нізашто ніпрашто зганьбіў маладзіцу. Язні Віл.
НІЗКІ прым. ◊ Нізкі на вочы — блізарукі. Ён у нас ніскі на вочы, трэба ачке купляць. Цялякава Уздз.
НІЗЬ ж. Нізіна. Вот, кожа, нісь, там нічога ні расьце. Я пасадзіла летась картоплі, дык вымаклі ўсе, бо нісь. Дукора Пух.
НІКАЦЬ незак. Прыглядвацца, заглядваць. Прыдзе, то ўсюдах нікае, нікае бес канца. Галькі Круп.
НІЛАУКА ж. Нейлонавая сарочка. Пайшоў ад мяне мой, нават і нілаўку забраў, што я яму купіла. Будслаў Мядз.
НІМ злуч. Як бы, быццам. Біліся ж яны. То тэрас Міхась расказвае, а той маўчыць, нім нічога й не было. Аколіца Мін.
НІМАЗМОЖНА безас. у знач. вык. Няма магчымасці. Німазможна, колькі пылу ўсюды, совету ня вінна. Бяларучы Лаг.
НІТКА ж. ◊ Да ніткі — наскрозь, увесь чыста. Толькі мне галава закруцілася, забыўся затулу узяць, перамок увесь да ніткі. Логавіны Мядз.
НІЦЕЦЬ незак. Рабіцца тонкім, кволым (пра расліны). Бульба ніцее, калі расьце ў цяні. Ат, за хатай ці ты садзі картоплю, ці не садзі, усё роўна будзе ніцець, рабіцца як нітачкі, ботам мала ёй сонца. Дукора Пух.
НІЧАВУСІНЬКА прысл. Нічагусенькі. Старась — не радась: і рукі баляць, і ногі, нічавусінька рабіць ні магу. Рубяжэвічы Стаўб.
НІЧАГАВАТЫ прым. Ніштаваты. Гэтую дробязь ня буду ў лавіць, бо жонка скажа, што нацягаў пукшы, а я думала, ты прынясеш нічагаватай рыпкі. Старына Дзярж.
НІЧАГУТКІ займ. Нічога. Нічагуткі не бяры ў рот карэлымі рукамі. Сырмеж Мядз.
НІЧАЛЬНІЦЫ мн. Ткац. Ніт. Ніткі ўводзіць у нічальніцы трэба мець спрыт добры. Такарышкі Іўеў.
НІЧОГАЧКА у знач. наз. Экспр. Нічога. Тады пабылі, пабылі [сваты] і зноў ідуць, ужо так ідуць, бізь нічогачка. Ну, й выпілі гарэлку. Старыя Габы Мядз.
НІШКОМ прысл. Моўчкі. Са страху ня ведам, што рабіць, сядзім нішком у вугалочку. Вецярэвічы Пух.
НІШТО займ. Нічога. Пашла ў магазін і ні ўзяла нішто. Вялікая Вуса Уздз.
НІЯКІ прым. 1. Дрэнны, няважны. Тая старая, ніякая баба, а гэтая мая баба анным словам, маладая, я зь ёй запісаўся й буду жыць. Залазоўе Віл. А я думаю, як жа ты гэткі ніякі, пажджы ты! Там жа. 2. Хворы. Да яна і ў школу не хадзіла, бо ўсю зіму ніякая была. Даўгінава Віл.
НО злучн. Але. Дзеўка была харошая, хлопцы за мной роем бегалі, но бедная. Зачысце Барыс. Ну а я так думаю, усянно ці заб'юць, ці не заб'юць, но я не скажу, нічога не прызнаюся. Ухвала Круп. Фашыст хітры быў, но мы йшчэ хітрэй яго былі! Чырвоны Пасёлак Пух.
НОГЦІК м. Памянш. Ногаць. ◊ Па ногціку — па чуць-чуць, патрошку. Ён такі справядлівы, каб нікога не абідзець — хоць па
123 👁