н НЕЧАСНЫ 247 НЁКУДЫ прысл.
ОДалей некуда — горш таго, што ёсць, быць не можа. Сёмага чысла, забыў якога месяца, першы бой быў. Hy, ŭ біліся, біліся, далей некуды. Новікі Мядз.
НЕМАГУШЧЫ прым. Вельмі слабы. Ціпер я стаў стары, німагушчы i праз дарогу адзін ні пярайду. Цялякава Уздз.
НЁМАРАЧ ж. У кленічах: кап цябе немарач узяла! Саколыпчына Уздз.
НЕНАБІРУШЧЫ прым. Незаразны. Мусіць, хвароба ненабірушчая была, бо я адна ў сям'і хварэла. Зазерка Пух.
НЕНАДЗЕЙНЫ прым. Toe, што i неабх б д л ы. Каб яго пранцы з'елі, насенне попала ненадзейнае. Паплавы Бярэз.
НЕНАЕСНЫ прым. Ненаедны, прагны. А-я-яй, якія вочы завідушчыя! Яны n цэлы сьвет, здаецца, загрэблі сабе — такі чалавек прагны, ненаесны. Турэц Чэрв.
НЕПАЧАТЫ прым.
ОНепачаты край - дужа многа, залішне. Трэба заўтра рана ўстаць: работы непачаты край. Мікалаеўшчына Стаўб.
НЕПРАБІТЫ у знач. прым. Непрацёрты, занесены снегам. Во, на полі непрабітая дорога, аш па пояс снегу намяло, за ноч так замяло. Дукора Пух.
НЕПРАЛОЖНЫ прым. Тое, што i непрабіты. Па непраложнай дарозе цяшка ехаць, сані вязнуцъ, коні лець цягнуць. Малмыгі Віл.
НЕПРАХОДЗШЫ прым. Густы, вялікі, які цяжка прайсці. Лясоў непраходзімых было тут колькі! А звяроў усякіх! Ляшчынск Мядз.
НЕПРАЦЁРТЫ прым. Тое, што i непрабіты. Цяшка будзе ехаць сёньня, бо дорога яшчэ непрацёртая. Ігрушка Круп.
НЕПРЫЛЮДАК м. Неадабр. Нелюдзь. Вы на яго не глядзіце. J iIto зь яго возьміш, калі ён непрылюдак нейкі ўрадзіўся. Пількаўшчына Мядз.
НЁРАДЗЬ ж. Што-небудзь дробнае, невялікае. Выбіраць надоела нераць гэту, сёлета клубніка плохая. Савоні Стаўб.
НЁРАСЛЬ ж. Тое, што i нёрадзь. Неўрадзіла клубніка, нерасьль адна, пагода прыжарыла. Савоні Стаўб.
НЁРВЫ мн.
ОНервы пераесщ (пераядаць, ад'ядаць) - надзвычай надакучаць. Гэта сьсяленьня мне ўсе нервы пераела: то тога няма, то тога. Ест крыша, ест цамент, лес вывяс — людзей няма: сенакос, кожны хватаяцца за гэту косу. Мікалаеўшчына Стаўб. Я цяперака к о р о в у продала, свіні швайку пад бок, курэй мало — німа кому нервы пераядаць. Жацерава Стаўб. Нервы ад'ядая мне гэты маляц: дзень i ноч дома не стыкаецца. Горкі Стаўб.
НЕРУКАДЗЁЛЬНІЦА ж. Няўмека. Калі пасьцель была заслана нярахлівай дзяругай, такая дзяўчына лічылася гаспадыняй-нерукадзельніцай. Даўгінава Віл.
НЕСКАБЛЕНЫ у знач. прым. Неабіраны. Бывала, гаршчок бульбы ніскаблёнай зварыш, на стол пасыпіш i вялікі гаршчок капусты з грыбамі — ажно насы гнуцца. Сачыўкі Віл.
НЁСКУЛЬКІ ліч. Некалькі. Іх жа, аўтобусаў, тут нескулькі ходзіць, то вы не сьпяшайцеся. Рубяжэвічы Стаўб. У мяне было нескулькі ботаў, то мяне ўсе богатым шчыталі. Луцішча Круп.
HĆCMAK м. Толькі адз. Нясмачнае што. Маруся палучыла много картофлі, я ўзяла ў яе кошычак, папробувала, то й н і ела. Hi разварваяцца, адна вада, несмак, аддала сьвіням. Савоні Стаўб.
НЁСМАШ ж. Страва, прыгатаваная нясмачна. Можыш выліць гэту несмаш сьвіньням; ніхто яе есьці ня будзе. Кроква Лаг.
НЕСТЫКАЦЦА незак. Амаль не бываць дома. Не ведаю проста, што i рабіць: яна ж нестыкаіцца дома i мяне ня слухае. Галькі Круп.
НЕСУМЫСЛЯ прысл. Незнарок. Я несумысля выпусьціла гладышык - во гэны камень тутляжаў. Рагатка Барыс.
НЕСУСІЛЬНЫ прым. Непрыкметны. Такая яна ўжо несусільная! Світарок на ёй некі нецікавы, i сама ціхая. Пудзіцк Пух.
НЕСХАДЗ&ЛЫ у знач. прым. Вялікі па плошчы. Балоты тут у нас, вялікія балоты, одно канчаіцца, другое пачынаецца; грась, вада, багна несхадзімая. Плецівішча Чэрв.
НЁТРА ж. Аблога. Нічагусенькі німа тутака, не расьце, бо гэта ўжо нетра. Такарышкі Іўеў.
НЁТИА прысл. Многа. У нас гэтага стар'я дак нетша. Цялякава Уздз.
НЕЎЗНАРбК прысл. Выпадкова. Яны няўзнарок спатыкнуліся раз, ды i то пасварыліся. Літва Стаўб.
НЕЎШРУШЧЫ у знач. прым. Неўміручы. Ёсьць такія кветкі неўмірушчыя, бясъсьмертнікі завуцца. Дукора Пух.
НЕЎСЦІЛЫ і Ая прым. Непрыгохуая. Хоць i неўсцільная была дзеўка, але натта рухавая, бойкая. Пудзіцк Пух.
НЁХРЫСЦЬ м. Неахрышчанае дзіця. Даўней дзіця народзіцца, у царкву трэба было ехаць хрысьціць. Бо калі не перахрысьціць, нехрысьцём дзіцё будуць называць. Цеплень Уздз.
НЕЦЕЛАК м. Цялуха. Я к не ацельваецца, дак нецелак. Вецярэвічы Пух.
НБЦІКХВЫ прым. Непрыгодны. Трава нецікавая, нават сьвіня ні хочуць есьці. Цялякава Уздз.
НЁЧАСНЫ 1 прым. Грубы, з кастрыцаю. А сарочка на табе таўстія, нёчасная, a спаньніца зрэбная, з грубага полотна. Весялова Круп
Дадатковыя словы
адядаць, адядая, зелі, непрыгох^ая, неўшрўшчы, старя, сямі
33 👁