Старонка 248
◀ / 290 ▶
НЕКУДЫ прысл. Далей некуды — горш таго, што ёсць, быць не можа. Сёмага чысла, забыў якога месяца, першы бой быў. Ну, й біліся, біліся, далей некуды. Новікі Мядз. НЕМАГУШЧЫ прым. Вельмі слабы. Ціпер я стаў стары, німагушчы і праз дарогу адзін ні пярайду. Цялякава Уздз. НЕМАРАЧ ж. У кленічах: кап цябе немарач узяла! Сакольшчына Уздз. НЕНАБІРУШЧЫ прым. Незаразны. Мусіць, хвароба ненабірушчая была, бо я адна ў сям'і хварэла. Зазерка Пух. НЕНАДЗЕЙНЫ прым. Тое, што і неабходлы. Каб яго пранцы з'елі, насенне папала ненадзейнае. Паплавы Бярэз. НЕНАЕСНЫ прым. Ненаедны, прагны. А-я-яй, якія вочы завідушчыя! Яны п цэлы сьвет, здаецца, загрэблі сабе — такі чалавек прагны, ненаесны. Турэц Чэрв. НЕПАЧАТЫ прым. Непачаты край — дужа многа, залішне. Трэба заўтра рана ўстаць: работы непачаты край. Мікалаеўшчына Стаўб. НЕПРАБІТЫ у знач. прым. Непрацёрты, занесены снегам. Во, на полі непрабітая дарога, аш па пояс снегу намяло, за ноч так замяло. Дукора Пух. НЕПРАЛОЖНЫ прым. Тое, што і непрабіты. Па непраложнай дарозе цяшка ехаць, сані вязнуць, коні лець цягнуць. Малмыгі Віл. НЕПРАХОДЗІМЫ прым. Густы, вялікі, які цяжка прайсці. Лясоў непраходзімых было тут колькі! А звяроў усякіх! Ляшчынск Мядз. НЕПРАЦЁРТЫ прым. Тое, што і непрабіты. Цяшка будзе ехаць сёньня, бо дарога яшчэ непрацёртая. Ігрушка Круп. НЕПРЫЛЮДАК м. Неадабр. Нелюдзь. Вы на яго не глядзіце. Што зь яго возьміш, калі ён непрылюдак нейкі ўрадзіўся. Пількаўшчына Мядз. НЕРАДЗЬ ж. Што-небудзь дробнае, невялікае. Выбіраць надаела нерадзь гэту, сёлета клубніка плахая. Савоні Стаўб. НЕРАСЛЬ ж. Тое, што і нерадзь. Неўрадзіла клубніка, нерасьль адна, пагода прыжарыла. Савоні Стаўб. НЕРВЫ мн. Нервы пераесці (пераядаць, ад'ядаць) — надзвычай надакучаць. Гэта сьсяленьня мне ўсе нервы пераела: то тога няма, то тога. Ест крыша, ест цамент, лес вывяс — людзей няма: сенакос, кожны хватаяцца за гэту косу. Мікалаеўшчына Стаўб. Я цяперака кароўку прадала, свіні швайку пад бок, курэй мало — німа каму нервы пераядаць. Жацерава Стаўб. Нервы ад'ядая мне гэты маляц: дзень і ноч дома не стыкаецца. Горкі Стаўб. НЕРУКАДЗЕЛЬНІЦА ж. Няўмека. Калі пасьцель была заслана нярахлівай дзяругай, такая дзяўчына лічылася гаспадыняй-нерукадзельніцай. Даўгінава Віл. НЕСКАБЛЕНЫ у знач. прым. Неабіраны. Бывала, гаршчок бульбы ніскаблёнай зварыш, на стол пасыпіш і вялікі гаршчок капусты з грыбамі — ажно насы гнуцца. Сачыўкі Віл. НЕСКУЛЬКІ ліч. Некалькі. Іх жа, аўтобусаў, тут нескулькі ходзіць, то вы не сьпяшайцеся. Рубяжэвічы Стаўб. У мяне было нескулькі ботаў, то мяне ўсе багатым шчыталі. Луцішча Круп. НЕСМАК м. Толькі адз. Нясмачнае што. Маруся палучыла много картофлі, я ўзяла ў яе кошычак, папробувала, то й ні ела. Ні разварваяцца, адна вада, несмак, аддала сьвіням. Савоні Стаўб. НЕСМАШ ж. Страва, прыгатаваная нясмачна. Можыш выліць гэту несмаш сьвіньням; ніхто яе есьці ня будзе. Кроква Лаг. НЕСТЫКАЦЦА незак. Амаль не бываць дома. Не ведаю проста, што і рабіць: яна ж нестыкаіцца дома і мяне ня слухае. Галькі Круп. НЕСУМЫСЛЯ прысл. Незнарок. Я несумысля выпусьціла гладышык — во гэны камень тут ляжаў. Рагатка Барыс. НЕСУСІЛЬНЫ прым. Непрыкметны. Такая яна ўжо несусільная! Світарок на ёй некі нецікавы, і сама ціхая. Пудзіцк Пух. НЕСХАДЗІМЫ у знач. прым. Вялікі па плошчы. Балоты тут у нас, вялікія балоты, адно канчаіцца, другое пачынаецца; грась, вада, багна несхадзімая. Плецівішча Чэрв. НЕТРА ж. Аблога. Нічагусенькі німа тутака, не расьце, бо гэта ўжо нетра. Такарышкі Іўеў. НЕТША прысл. Многа. У нас гэтага стар'я дак нетша. Цялякава Уздз. НЕЎЗНАРОК прысл. Выпадкова. Яны няўзнарок спатыкнуліся раз, ды і то пасварыліся. Літва Стаўб. НЕЎМІРУШЧЫ у знач. прым. Неўміручы. Ёсьць такія кветкі неўмірушчыя, бясьсьмертнікі завуцца. Дукора Пух. НЕЎСЦІЛЬНАЯ прым. Непрыгожая. Хоць і неўсцільная была дзеўка, але натта рухавая, бойкая. Пудзіцк Пух. НЕХРЫСЦЬ м. Неахрышчанае дзіця. Даўней дзіця народзіцца, у царкву трэба было ехаць хрысьціць. Бо калі не перахрысьціць, нехрысьцём дзіцё будуць называць. Цеплень Уздз. НЕЦЕЛАК м. Цялуха. Як не ацельваецца, дак нецелак. Вецярэвічы Пух. НЕЦІКАВЫ прым. Непрыгодны. Трава нецікавая, нават сьвіня ні хочуць есьці. Цялякава Уздз. НЕЧАСНЫ прым. Грубы, з кастрыцаю. А сарочка на табе таўстая, нечасная, а спаньніца зрэбная, з грубага палатна. Весялова Круп.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶