на вольным паветры. Цяпер зярно пад небам ляжыць, калі ў ток не паспеюць сабраць. Дрычын Пух.
НЕБЕЛЬНЫ прым. Мэблевы. Быў у магазіне небельным, шкаф купіў. Малмыгі Віл.
НЕВАД м. Рыбалавецкая брыгада, якая ловіць рыбу невадам. Мы кажды дзень піраймаім неват, калі яны едуць на санях праз нашу вёску, іншы рас рыбы купім. Мікольцы Мядз.
НЕВАЗНАСІМА прысл. Немагчыма. Учора быў такі ўжо дошч, што проста невазнасіма было выйсьці. Літва Стаўб.
НЕВАЗНАСІМЫ прым. Нясцерпны, невыносны. Як прайдзе дождж, такі холат невазнасімы [гэта бліс ля гор Карпат, так гаварылі], як падме вецяр, проста нільзя цярпець, такі холат. Як сонца, дык зімля трэскаіцца. Там такі клімат. Ухвала Круп.
НЕВАЗРОСЛЫ прым. Малалетні. А ён малютак, канешна ш, быў нівазрослы, ні знаў нічога пра тое, што вінтоўка зараджана, зьвёў корак і стрэліў. Мядзел Мядз.
НЕВІНАВАТНЫ прым. Невінаваты. Пастралялі і гэтых невінаватных, не глядзелі на гэта. Пудзіцк Пух.
НЕГАНЬБІТНЫ прым. Добры, прыгожы, без ганьбы. І дзяўчына яна неганьбітная, а замуж ніхто так і не ўзяў. Літва Стаўб.
НЕДАБОЙ м. Ткац. Загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам. Нямоцна бёрдам як стукняш, нядабой будзя. Вялікая Вуса Уздз.
НЕДАВІДЗЕЦЬ незак. Дрэнна бачыць, мець слабы зрок. Гэты свэтар мне цётка рабіла, а яна ўжо трошкі нідавідзіць, таму й вышла ні натта добра. Канстанцінава Мядз.
НЕДАЛЭНГАВАТЫ прым. Нязграбны, няўдалы. У нас падласянько, чорнянько, рыжанько, тры жоўцінькія, адно стракацінько, адно крывоё, нідалэнгавато неко, ногі атстаўляе, калечка нека, — во колькі куранятак. Савоні Стаўб.; параўн. польск. niedołęga 'чалавек, фізічна няспраўны, няздара'.
НЕДАЛЭНГІ прым. Няздольны, няздатны. Нейкі недалэнгі ён хлопіц, за што ня возьміцца — нічога ня зробіць. Бобр Круп.
НЕДАПАЛ м. Няхватка тэмпературы. Смала поўнасьцю ня вышла, не хваціла духу, недапал палучыўся. Нізок Уздз.
НЕДАРЭШНЫ прым. Няўклюдны. Пасватаўся да мяне такі ш ужо саўсім недарэшны — брыткі, касавокі. Аляхновічы Маладз.
НЕДАСАЛЬ ж. Страва, у якой малавата солі. Недасалі як наясіся, дык хоць на ваду ні цягня. Кроква Лаг.
НЕДАСЕК м. Ткац. Тое, што і недабой. Які недасек вышаў, пэўна, берда слабая. Бубны Віл. Есьлі адзін бок палатна тужэй ідзе, а другі слабіцца, то і палучыцца недасек. Мікалаеўшчына Стаўб.
НЕДАСОЛ м. ▽ Недасол у місцы, перасол на сьпіне. Вішнева Валож.
НЕДАСТАЧА ж. Недастаткі, беднасць. Некаторы ў недастачы жыве, ды ня ўнывае, а некаторы і ў дастатку жызьню недавольны. Саланая Валож.
НЕДАТКНЕНТЫ прым. Недатыкальны. Такі ўжо ты стаў нядаткненты, што і слова ня скажы. Дукора Пух.
НЕДАТОПАК м. Атопак, стаптаны абутак. Зайздрасьць бярэ Міколку: у брата вунь новыя боты, а Міколка ў недатопках ходзіць. Турэц Чэрв. Недатопкі вон выкідалі. Вялікая Вуса Уздз.
НЕДАТЫКА ж. Незачэпа. Недатыка гэдакая нашлася, а што, каб я так зрабіла? Ляхі Нясв.
НЕДАШЧЫТАЦЦА незак. Недалічыцца. Аднаго кураняці недашчыталася. Арцюхі Стаўб.
НЕДЗВІЖЫМЫ у знач. прым. Нерухомы, без руху. І ўжо не было спасу. Ноч ахапіла, а чалавек нідзьвіжымы, і завезьлі непрытомнага аш у Валожына. Няровы Валож.
НЕДЗІКА прысл. Недзе. Недзіка прастудзілася, дык чохаўка замучыла. Мядзел Мядз.
НЕК прысл. Неяк. Нек паехала я да сваіх на Узду на гэтых днях, а яны — да мяне. Сакольшчына Уздз. Нек пайшлі ў грыбы мы, малыя, далёка зайшлі ды зблудзілі. Зазерка Пух.
НЕКАЛІ безас. у знач. вык. Нельга, няма як. Была свадзьба от нядоўга, жыта жалі, некалі было гуляць доўга, дык толькі адзін дзень пагулялі і пашлі жыта жаць. Новікі Мядз.
НЕКАЛІСЬ прысл. Калісьці, даўно. А грэбля тая старая ўжо, па ёй ніхто ні езьдзіць, а гэта некалісь езьдзілі, як люцкай дарогі ў Калодзіжы ні было. Плецівішча Чэрв. Некалісь тут былі непраходныя лясы, так мой дзед яшчэ гаварыў. Верхмень Смал.
НЕКАЛІСЬЦІ прысл. Тое, што і некалісь. Праўда, дзіўчаты былі харошыя, мяне прымалі ў сваю кампанію, танцаваць я добра ўмела некалісьці, хлопцы бралі мяне. Малінаўка Лаг.
НЕКАЛІШНІ у знач. наз. Даўнейшы, ранейшы. Некалішняе то ўспамінаецца, але не хачу, каб яно ізноў вярнулася. Пакутавалі, мучыліся. Баяры Маладз.
НЕКАШНІ прым. Стары, састарэлы. Ды не слухайце вы маю бапку, бо яна ўжо некашняя і па-некашнему гаворыць. Рубяжэвічы Стаўб.
НЕКТАР м. Пчал. Нектар. Вот, як толькі зачнуць цьвісьці кветкі, так пчолы і сабіраюць нектар. Гілікі Валож.; параўн. грэч. nektar.
78 👁